be
pdf

Беларуская моладзь 13

квартальны часапіс беларускага маладога пакаленьня ў Амэрыцы

Лірнік краіны ветлай. З успамінаў пра Міколу Равенскага. У Маскве Равенскі пражыў каля сямёх год, здабываючы закончаную музычную асьвету ў музычным тэхнікуме пры кансэрваторыі (да 1927 г.) і на кампазытарскім аддзеле самой кансэрваторыі (па 1930 год; датуль музычная асьвета ягоная абмежвалася рэгэнцкімі курсамі, пройдзенымі ў 1913-15 г.г. у Маскве й Пецярбургу). Гады гэтыя былі якраз найбольш дабрабытнымі й свабоднымі ў цэлай савецкай гісторыі, пазначанымі г. зв. НЭП'ам — уведзенай Яенінам „новай эканамічнай палітыкай", якая хоць і пачала ліквідавацца Сталінам ад 1928 г., але да 1930 г. ліквідацыя гэтая абывалася яшчэ бяз мэтадаў масавага паліцыйнага тэрору й рэпрэсіяў. Пасьля Равенскі любіў успамінаць тыя гады як ледзь не „залатую пару" свайго жыцьця й творства. У Маскве тады была ладная беларуская культурная калёнія, пераважна з студэнтаў, якія мелі свой беларускі студэнцкі клюб, што ў васобе Равенскага дастаў свайго дабрахвотнага й сталага хормайстра для зьменных складам, але пэрманэнтных студэнцкіх харавых гурткоў. Аднак, хар-майстарская дзейнасьць Равенскага гэтаю парою адыходзіць на задні плян перад працаю кампазытара, усё болыпыя асновы й стымулы да якое дае яму здабываньне музычнае асьветы. Яшчэ болып аднак стымулюе гэтую працу знаёмства й блізкое пасябраваньне з паэтам - узвышэнцам Уладзімерам Дубоўкам, сям'я якога апынілася ў Маскве яшчэ ў выніку „бежанства" часоў I сусьветнае вайны.

Выдаўцы і выдавецтвы: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1962-01
  • Выдавец: Згуртаваньне Беларускае Моладзі ў Амэрыцы
  • Памеры: 16с.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 479.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org