be
pdf

Беларуская міфалогія

Энцыклапедычны слоўнік

Беларуская міфалогія: Энцыкляпэдычны слоўнік – бадай адзіны пакуль даведнік такога тыпу, дзе ў альфавітным парадку сабраныя зьвесткі пра міфічныя постаці, вераваньні й традыцыі беларускага этнасу. Аўтары ў вельмі даступнай форме, простай ды цікавай мовай апісалі язычаскіх багоў, нячысцікаў, сьвяты і зьвязаныя з імі традыцыі, элементы жытла, рэчы паўсядзённага ўжытку, зь якімі нашы продкі суадносілі вераваньні і забабоны. Кніга дае магчымасьць глыбей пазнаць ды лепш зразумець жыцьцё старажытных плямёнаў, іх вераваньні, суадносіны, іерархію грамадзтва і сям’і. Зборнік цікавы яшчэ і таму, што ў ім сабраны зьвесткі не толькі з сівой даўніны, але і тое, што захавалася ў беларускай культуры дагэтуль. Гэта дае магчымасьць дайсьці да першапрычыны зьявы, традыцыі, якая існуе і зараз, але выконваецца больш па звычцы (“бо так трэба”), чым са зразуменьня. Тут знойдзем тлумачэньні забабонам, якія працягваюць жыць у беларускім грамадзтве, забабонам, якія з’яўляюцца не вынікм “цемнаты” й неадукаванасьці, а здольнасьцю назіраць, глыбокай верай, веданьнем сьвету і сусьвету. Зборнік цікавы яшчэ і тым, што дае магчымасьць прасачыць адаптацыю хрысціянствам язычаскіх традыцыяў і сьвятаў, пераўтварэньне постацей паганскіх багоў у хрэсціянскіх адпаведнікаў сьвятых. (Н.Г.)

  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2004
  • Рэдактар: Санько Сяргей
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
  • Памеры: 599с., іл., 21см
  • ISBN: 985-01-0624-7
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура, Рэлігія, Слоўнікі, Грамадзтва
  • Copyright: Copyring © by Клімковіч I., складанне, 2004; © Клімковіч I., складанне, са змяненнямі, 2006; © Афармленне. УП «Выдавецтва «Беларусь», 2006
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 780, MiOKB — 6906
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org