be

Астафей Валовіч

Саверчанка Іван

Астафей Валовіч належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду, які заснаваў нейкі Ходзька, што жыў у першай палове XV стагоддзя на Гарадзеншчыне. Дзед Астафея — Грынька займаў у Вялікім Княстве пры Казіміры Ягелончыку пасаду канюшага. Менавіта Грынька ў 1499 годзе атрымаў шляхецтва і прозвішча Валовіч, якое затым перайшло да ягоных семярых сыноў: Багдана, Яна, Лукаша ды Маркі — ад першай жонкі, а гэтаксама Рыгора, Міхаіла і Паўла — ад другой. Бацька Астафея — Багдан Грынькавіч Валовіч, як сведчыць польскі вучоны мінулага стагоддзя А. Банецкі ў сваім даследаванні, быў з 1508 года вялікакняскім канюшым, а з 1529 года—гарадзенскім войскім. Пазней, пад 1537 годам, ён ужо згадваецца як намеснік крыньскі, скідзельскі і азерскі. Памёр Багдан Валовіч 14 красавіка 1539 года.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Рэдакцыя газеты "Голас Радзімы"
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка газеты "Голас Радзімы"
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1992
  • Рэдактар: Чаркасава Д. Ц.
  • Выдавец: Рэдакцыя газеты "Голас Радзімы"
  • Выдавецтва/ друкарня: "Голас Радзімы"
  • Памеры: 94., 15см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Біяграфіі, Мэмуары
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 122, 4437, EEDC — 2247
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org