be

Wzornik tradycyjnych haftów i koronek ręcznika ludowego. Traditional embroidery and lacepatterns of folk towels. Узорнік традыцыйных гафтаў і карунак народнага ручніка

Haft płaski. Flat stitch. Вышыўка гладдзю

3 думкаю пра аматараў традыцыйнай вышыўкі мы падрыхтавалі чарговае выданне з серыі “Узорнік традыцыйнай вышыўкі і карунак народнага ручніка”. Уключылі ў яго гатовыя ўзоры вышыўкі гладдзю, знойдзеныя на народных ручніках у калекцыі Музея ў Бельску Падляшскім, Філіяла Падляшскага Музея ў Беластоку. Гэты від аздобаў, выкананых добрай майстрыхаю, захапляе прыгажосцю. Яго нязвыкласць праяўляецца ў складаным каляровым арнаменце, натхненнем якому часта служыла прырода лугоў, палёў і палісадаў. У вышыўцы гладдзю бачым макі, валошкі, хрызантэмы, вінаградныя гронкі, цюльпаны, лілеі, незабудкі, ірысы і ружы. Дапаможнымі пры перанясенні воблікаў кветак на палатно былі друкаваныя ўзорнікі. Бачнае падабенства вышывак на некаторых ручніках - гэта вынік выкарыстання гатовых шаблонаў і абмена імі паміж жанчынамі. Больш здольныя кампанавалі ўзор згодна сваім задумам і фантазіі, іншыя капіравалі ад сваіх сябровак ці суседак. Жыла ў Чыжах (Гайнаўскі павет) Зінаіда Сакоўская, якая сама малявала ўзоры і давала іх іншым жанчынам. На палатно ўзоры пераносілі праз капірку. Аддаючы выданне ў Вашыя рукі, заахвочваем да карыстання ўзораў, якія натхнялі і захаплялі майстрых дзесяткі гадоў таму. Няхай цудоўныя арнаменты будуць прыдатныя ў працы або падштурхнуць да стварання сваіх асабістых непаўторных форм.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Muzeum Podlaskie w Białymstoku
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 2014
  • Выдавец: Muzeum Podlaskie w Białymstoku
  • Выдавецтва/ друкарня: Biały Kruk
  • Памеры: 38 s.
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Культура
  • Copyright: © 2014 by Muzeum Podlaskie w Białymstoku
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3219
  • Дадатковая даведка: Opracowanie: Dębowska Alina, Sołub Katarzyna, Sołub Jerzy. Zdjęcia: Sołub Jerzy. Tłumaczenia: Natalla Gierasimiuk, Anna Lachowicz
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org