be
pdf

www.polszcza.com

Польшча вачыма беларускіх журналістаў і дасьледнікаў

У зборнік увайшлі артыкулы беларускіх аўтараў пра іхнае успрыняцьце сучаснай Польшчы. Гэтыя артыкулы нарадзіліся ў выніку паездак у Польшчу, а таксама пасьля знаёмства з польскай статыстыкай і эксьпертнымі ацэнкамі. Такім чынам, у зборніку, апроч агляду агульнай палітычнай сітуацыі, прадстаўленыя аналіз польскай сыстэмы мясцовага самакіраваньня, праведзенае параўнаньне выбарчых сыстэмаў Беларусі і Польшчы, асобна аналізуецца эканамічная сітуацыя на памежным Падляшшы, стан польскага турызму, сытуацыя з інвалідамі, пэнітэнцыярнай сыстэмай, культурнае і адукацыйнае жыцьцё беларускай мяншыні ў Польшчы. Немалая ўвага нададзена, у тым ліку, станаўленьню і разьвіцьцю беларускай гістарыяграфіі ў Польшчы. Атаясамлівацца з Беларусьсю Лукашэнкі беластоцкія беларусы ня хочуць. Але надзеі на рэнэсанс нацыянальнага руху ўсё-ж зьвязваюць з беларускай дзяржавай. Беларускай ня толькі па назве, але і па духу. Безумоўна, гэта апісаньне польскай рэчаіснасьці, але зробленае аўтарамі, які ўвесь час параўноўваюць яе з беларускай – робяць свае высновы і прапановы. Таму, кніжка можа быць найбольш цікавай менавіта для беларускага чытача, чым нават для польскага.

Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтр Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2005
  • Рэдактар: Рэмбач Марцін
  • Выдавец: Цэнтр Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print
  • Памеры: 164 с., 21см
  • Катэгорыя: Эканоміка, Гісторыя, Палітыка, Рэлігія, Грамадзтва, Турыстыка
  • Copyright: © 2005 by Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Białoruś
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1413, 1412, EEDC — 1626, MiOKB — 9795, 9796, 9797
  • Дадатковая даведка: Кніга выдадзеная за кошт Міністэрства Замежных Справаў Польшчы Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Цэнтру Грамадзянскай Адукацыі Польшча-Беларусь
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org