be

Ад Смаленску да Вільні

Бабятынскі Конрад
Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.)

Конрад Бабятынскі — выпускнік Гістарычнага інстытуту Варшаўскага ўніверсітэту (2001); кандыдат гістарычных навук (2006). Зь лістапада 2006 — дацэнт аддзялення мадэрнай гісторыі Гістарычнага інстытуту Варшаўскага універсітэту. Аўтар кніг «Ад Смаленску да Вільні. Вайна Pэчы Паспалітай з Масквой 1654-1655», a таксама «Міхал Казімер Пац — ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі. Вайскова-палітычная дзейнасьць» (Варшава, 2008). Выдаў некалькі дзясяткаў навуковых артыкулаў. Займаецца гісторыяй ВКЛ у XVII ст., гісторыяй старапольскай вайсковай справы (XVI-XVII ст); адносінамі Рэчы Паспалітай з Масквой у другой палове XVII ст. Кніга К. Бабятынскага прысвечаная гісторыі ваеннага канфлікту, у выніку якога ўвосень 1655 г. амаль усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага разам з ягонай сталіцай Вільняй занялі войскі маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. Гэта быў першы этап вялікай вайны, якая працягвалася ў 1654—1667 гг. і завяршылася толькі Андрусаўскім замірэннем 31 студзеня 1667 г. Ваенныя дзеяньні 1654-1655 гадоў вяліся галоўным чынам на тэрыторыі полацкага, віцебскага, менскага, наваградзкага і берасьцейскага ваяводзтваў. Іх распачала аблога разьмешчанага каля межаў сеньняшняй Беларусі Смаленску. Найважнейшыя бітвы летняй 1654 году і зімова-веснавой кампаніі 1655 году разыграліся на Дняпры і Друці — спачатку пад Шкловам і Шапялевічамі, а потым пад Новым Быхавам і Магілёвам. Агонь вайны не пашкадаваў таксама іншых важных беларускіх гарадоў — Полацку і Віцебску, Менску і Наваградку, Слуцку і Старога Быхава.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Інбелкульт
  • Месца выхаду: Смаленск
  • Дата выхаду: 2014
  • Выдавец: Інбелкульт
  • Памеры: 172 с.
  • ISBN: 978-5-00076-007-9
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2014 by Інбелкульт, Конрад Бабятынскі (2008, 2009, 2014)
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3323
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org