Самалоўскіх Вераніка, Чырко Іна, Энцыклапедыя тэрмінаў для грамадскіх арганізацый

Энцыклапедыя тэрмінаў для грамадскіх арганіза...

даведачнае выданне

Самалоўскіх Вераніка, Чырко Іна

Цэнтр развіцця грамадскіх арганізацый БРГА "Аб'яднаны шлях" прадстаўпяе Вашай увазе "Энцыклапедыю тэрмінаў для грамадскіх арганізацый". Гэта выданне з'яўляецца першай спробай абагупьнення у адной кнізе тэрмінаў, яія датычацца розных бакоў дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў. Энцыклапедыя ўтрымлівае як агупьныя паняцці, так i тэрміны, што маюць дачыненне да прававых аспектаў дзейнасці грамадскіх арганізацый, пошуку фінансавання, арганізацый... Болей »


Губарэвіч Іна, Скарбонка гульняў

Скарбонка гульняў

Губарэвіч Іна

У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках. Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы. Болей »


Чарняўскі Максім, Чарняўская Алеся, Школьнае самакіраванне

Школьнае самакіраванне

Кароткі даведнік для настаўнікаў і бацькоў

Чарняўскі Максім, Чарняўская Алеся

Добры дзень, шаноўны Дарослы! У Вашых руках знаходзіцца першае выданне інфармацыйнага дапаможніка па самакіраванню ў школе. Ён напісаны для тых, у каго у адукацыйнай установе вучацца альбо На першы погляд усё проста: школа – гэта месца, куды бацькі адпраўляюць дзяцей, каб праз дзесяць з невялічкім гадоў атрымаць такіх жа адукаваных і выхаваных як яны самі або нават лепшых. Толькі вось, калі дарослыя шчыльней сутыкаюцца са школай, то са ... Болей »


Эўрапейскі Саюз: што гэта такое

Эўрапейскі Саюз: што гэта такое?

кароткі інфарматар

Зборнік дае магчымасьць зацікаўленаму чытачу скласьці свае ўласныя ўяўленьні пра галоўную палітычную і эканамічную сілу на нашым кантынэньце -- Эўрапейскім Зьвязе. Асьветленыя такія тэмы, як гісторыя Эўрапейскага Зьвязу, праўны падмурак ЭЗ, палітычны і эканамічны лад ЭЗ, асноўныя сфэры агульнай палітыкі ЭЗ, выгада далучэньня да ЭЗ на прыкладзе новых чальчоў, пашырэньне ЭЗ на краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, таксама даецца сьціслы агля... Болей »


Вячорка Радаслава, Каляда Вольга, Кулаева Алена, Мацкевіч Тамара, Як заснаваць Эўрапейскі клюб у школе

Як заснаваць Эўрапейскі клюб у школе?

Вячорка Радаслава, Каляда Вольга, Кулаева Алена, Мацкевіч Тамара

Няма дакладных інструкцыяў да працэдуры стварэньня ЭШК. Кожная школа можа зрабіць гэта па-свойму, зыходзячы з умоваў, рэсурсаў, асаблівасьцяў і стану выхаваўчай працы ў школе. Пры стварэньні ЭШК трэба ўлічваць магчымасьці школы, рэальныя ўмовы, у тым ліку матэрыяльныя, якія змогуць забясьпечыць выкананьне задуманага. Перш за ўсё арганізатар ЭШК мусіць дакладна вызначыць мэты й задачы, зьмест і кірункі дзейнасьці, магчымых партнэраў. Нап... Болей »


Мэтадычны дапаможнік беларускага настаўніка

Мэтадычны дапаможнік беларускага настаўніка

Як вядома, да 1991 году ў Беларусі йснавала агульнасавецкая сыстэма адукацыі зь мінімумам, нават у параўнаньні з суседнімі савецкімі рэспублікамі, асаблівасьцяў ды адметнасьцяў. Пры гэтым, відавочна, належным чынам ня мог выкарыстоўвацца адукацыйны патэнцыял вялікай часткі беларускага жыхарства – традыцыйна вышэйшы, чым у бальшыні рэспублік тагачаснага Савецкага Саюзу. У дачыненьні да нашых суайчыньнікаў існавалі ўсярэдненыя крытэры ацэ... Болей »


Мар’я Мэндэль, Каб школа была нашай

Каб школа была нашай

Напрамкі зьменаў у рэчаіснасьці польскай школы і прыклады іх дасягненьня

Мар’я Мэндэль

Рэформа адукацыі ў Польшчы, якая фармальна пачалася 1 верасьня 1999 году, працягваецца, па сутнасьці, ад моманту пераўтварэньняў дзяржаўнага ладу, распачатых у краіне ў 1989 г. Вядома, што дзяржава, з аднаго боку, мае ў адукацыі ўласнае прадстаўніцтва, а з другога – зьяўляецца сыстэмным стрыжнем, які арганізоўвае грамадзкую рэчаіснасьць. Поруч з нараджэньнем польскай дэмакратыі ўзрасьлі надзеі на дэцэнтралізацыю адукацыйнай сыстэмы, яка... Болей »


Пазьняк Зянон, Рэха даўняга часу

Рэха даўняга часу

Пазьняк Зянон

Адная з найлепшых кніжак Зянона Пазьняка прысьвечаная гісторыка-культурнай спадчыне Менска, і, асабліва, помнікам архітэктуры. Кніга вылучаецца шырокім сацыякультурным кантэкстам, спэцыялізаваным мастацтвазнаўчым аналізам і, адначасова, цёплай інтанацыяй. Чытацкая публіка, якая горнецца да адкрыцьця невядомага для яе культурнага кантынэнту Беларусі, знойдзе ў гэтай кнізе новыя веды і пастаноўку нечаканых пытаньняў. Аўтар зьвяртаецца да ... Болей »


Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства

Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства

Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый»

Асноўныя мэты сучаснай культурнай палiтыкi былi сфармуляваны ў 1998 годзе на Мiжурадавай канферэнцыi ў Стакгольме, прысвечанай палiтыцы ў галiне культуры ў мэтах развiцця. Мэты гэтыя заключаюцца ў тым, каб ператварыць палiтыку ў галiне культуры ў адзiн з ключавых элементаў стратэгii развiцця; заахвочваць творчасць i ўдзел у культурным жыццi; умацоўваць практычную дзейнасць з мэтай захавання i павышэння ролi матэрыяльнай i нематэрыяльнай... Болей »


Першая   Папярэдняя   [66-66]   Наступная   Апошняя