be
pdf

Народная Воля 73 (4428) 2019

У сувязі з тым, што, як паведаміў грамадскасці прэм’ер С.Румас, рыхтуецца надзвычай важны дакумент па далейшым будаўніцтве “саюзнай дзяржавы”, сойм КансерватыўнаХрысціянскай партыі – БНФ выступіў з адпаведнай заявай. У ёй, у прыватнасці, адзначаецца: “З боку Расіі гэтыя дзеянні выкліканы імкненнем цяперашняга прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна захаваць бестэрмінова сваю ўладу ў Крамлі, бо ў наступных прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ён па законе балатавацца больш не можа. Тым часам паглынанне Беларусі на падставе антыканстытуцыйнай непрызнанай дамовы 1999 года дасць магчымасць фармальна стварыць нібыта іншы беларуска-расійскі суб’ект міжнароднага права, а значыць, Пуцін зможа працягнуць сваю прэзідэнцкую кар’еру, выбіраючыся на прэзідэнта ў нібыта новым суб’екце права. У выніку ў Маскве і Мінску за зачыненымі дзвярыма, схавана ад грамадства зноў творыцца антыбеларуская задума. Выкарыстоўваюць модныя тэрміны: “дзве краіны – адзін рынак”, “дарожная карта” і г.д., каб схаваць сутнасць – поўнае падначаленне эканомікі краіны Маскве. Гэта прадугледжвае функцыянаванне адзінага прававога рэгулявання і, значыць, аднаго заканадаўчага цэнтра. Таму зразумела, што вядзецца праца па ліквідацыі суверэннага права Беларусі кіраваць сваім гаспадарчым жыццём, і адпаведна настане канец існаванню Беларусі як суверэннай дзяржавы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-09-17
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org