be
pdf

Ніва 2007/48 (2690)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Бенефіс, — як сказала сама гераіня, — раз у жыцці! І невыпадкова свята арганізавала „Ніва”. У гэтым годзе здзяйсняецца 40 гадоў супрацоўніцтва паэткі з нашым тыднёвікам. За гэты час на нашых старонках выспела сем паэтычных зборнікаў, з якіх тры былі выдадзены Праграмнай радай тыдёвіка „Ніва”. Паэзія Надзеі Артымовіч — прыгожая і праўдзівая з’ява ў беларускім свеце. Невыпадкова літаратурныя крытыкі ставяць яе сярод найвыдатнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя. Мерапрыемства пачалося ў чацвер, 22 лістапада 2007 года, роўна ў 19 гадзін у беластоцкай кавярні „Кабарэ”. Першым на сцэну выйшаў Алег Кабзар з музычным падарункам на словы гераіні вечара. Далей імпрэзу павёў Мікола Ваўранюк. Коля здолеў развесяліць гасцей і паэтку ды заставіць яе прачытаць публіцы свае творы. Віншаванні і бярэмя чырвоных руж ад імя „Нівы” перадаў яе галоўны рэдактар Яўген Вапа, які сам асабіста паклапаціўся, каб на свята Надзеі прыехалі госці з Мінска, Брэста і Гродна. Менавіта таму бенефіс быў упісаны ў сёлетні ўжо 11 выпуск літаратурнага семінара „Бязмежжа”. Паэтку павіншавалі юбілейнымі творамі сябры-паэты — Леанід Дранько-Майсюк і Рыгор Сітніца з Мінска і Юры Гумянюк з Гродна. Прыгожы жэст у бок беларускай літаратуры выказала прафесар Тэрэза Занеўская. Хоць сама была непрысутнай на свяце, напісала віншавальны ліст, які зачытала Валянціна Швед. Адметнае месца занялі дэкламацыі на беларускай, польскай ды кітайскай мовах. Творы на (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007-12-02
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org