Бакач Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Бакач.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Новы Час, 27 (638) 2019

Новы Час

27 (638) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-07-19

Рэдактар: Колб Аксана

Выдавец: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гісторыя галоўнага інжынера МЗКЦ, які ўжо больш за 50 месяцаў сядзіць у СІЗА, цягне не толькі на рэкорд па тэрміне ў зняволенні без прысуду. Гэта яшчэ і рэкорд пракурорскага цынізму. У лютым 2018 года суд прызнаў галоўнага інжынера Мінскага завода колавых цягачоў Андрэя Галавача невінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Яго павінны былі вызваліць у зале суда. Радасныя сваякі ўжо спусціліся ўніз, чакаючы сустрэчы. Але да іх выйшлі толькі адвакаты і паведамілі, што Андрэя Галавача затрымалі зноў і прад’явілі новыя эпізоды абвінавачвання. Андрэй Галавач працаваў на прадпрыемстве з 1984 года. У 2006-м стаў галоўным інжынерам. Пры Галавачу МЗКЦ стаў адным з лідараў у прамысловасці краіны. Сённяшні абвінавачаны прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы рэактыўнай устаноўкі залпавага агню «Паланэз». Той самай, якую цяпер з гонарам дэманструюць падчас ваенных парадаў у Мінску. За распрацоўку колавых шасі і цягачоў чацвёртага пакалення галоўны інжынер і калектыў прадпрыемства ў 2013 годзе нават атрымалі дзяржаўную прэмію. А ўжо ў 2015-м да яго прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Галоўнага інжынера абвінавацілі ў тым, што разам з двума іншымі фігурантамі ён атрымліваў хабары «за садзейнічанне пры пастаўках на завод рэжучага і дапаможнага інструмента». Галавач узначальваў камісію па закупках і, паводле версіі следства, лабіяваў інтарэсы кампаніі «Рэал», якая працавала з заводам на працягу многіх гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы Час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Новы Час, 28 (639) 2019

Новы Час

28 (639) 2019

На выбарах ва Украіне ўпэўнена перамагла партыя Зяленскага. Паводле папярэдніх падлікаў, па партыйных спісах структура «Слуга народа» ўзяла больш за сотню месцаў у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яшчэ каля дваццаці мандатаў атрымала партыя «Голас» Святаслава Вакарчука, па меркаванні палітолагаў — бліжэйшага хаўрусніка Зяленскага. На момант напісання матэрыялу невядомыя былі вынікі па мажарытарных акругах. Але эксперты і там плануюць перамогу к... Болей »


Новы Час, 26 (637) 2019

Новы Час

26 (637) 2019

Трагедыя 3 ліпеня, калі падчас разрыву марціраў, з якіх павінен быў стрэліць салют, загінула пенсіянерка, а яшчэ некалькі мінчукоў атрымалі траўмы, выклікала новую хвалю народнага «антымілітарызму» ды недаверу да Міністэрства абароны. Ці справядліва? Гэтым разам дзяржструктуры зрэагавалі даволі аператыўна. Мінабароны, прынамсі, не адважылася ўсё адмаўляць, а Следчы камітэт аператыўна затрымаў двух інжынераў з Расіі, якія адказвалі за ты... Болей »


Новы Час, 25 (636) 2019

Новы Час

25 (636) 2019

Сярэдні ўзрост абраных акадэмікаў у 2017 годзе склаў 64 гады. Сярэдні ўзрост абраных у тым жа годзе членаў-карэспандэнтаў — 57 гадоў. Статыстычны бюлетэнь Белстата «Аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2017 годзе» паказвае, што ў краіне ёсць 17 тысяч 89 даследчыкаў. 645 з іх маюць ступень доктара навук, а 2850 — кандыдата навук. Але з гэтых 645 дактароў навук, якія праводзяць даследаванні ў Беларусі, 522 маюць у... Болей »


Новы Час, 24 (635) 2019

Новы Час

24 (635) 2019

Расіі вярнулі права голасу ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, якога краіна была пазбаўленая пасля падзеяў 2014 года. Для Крамля гэта вялізны прарыў у плане згортвання санкцый, для Еўропы — чарговая спроба дыялогу з краінай, якую яшчэ нядаўна нібыта лічылі агрэсарам… Для неабазнанай у нюансах міжнароднай палітыкі публікі, ПАРЕ, як і сама Рада Еўропы (РЕ), — усяго толькі абрэвіятуры еўрапейскіх структур з цмяным наборам функцый. Калі к... Болей »


Новы Час, 23 (634) 2019

Новы Час

23 (634) 2019

Жыхары сталіцы набраліся цярпення. У Мінску стартавалі II Еўрапейскія гульні. Яны скончацца 30 чэрвеня, і да гэтага часу мінчукам давядзецца прыстасоўвацца да шматлікіх нязручнасцяў ці з’язджаць на лецішчы. Гэтыя спартовыя спаборніцтвы падаюцца як адна з глабальных падзеяў, якія павінны падвысіць вядомасць Беларусі ў свеце, узбагаціць яе турыстычны патэнцыял, прыцягнуць у краіну замежных турыстаў. Але насамрэч — гэта нешта кшталту гуль... Болей »


Новы Час, 22 (633) 2019

Новы Час

22 (633) 2019

Адстаўка міністра ўнутраных спраў — самая незвычайная ў найноўшай гісторыі Беларусі. Пачнём з таго, што яна відавочна не планавалася загадзя. 10 чэрвеня Лукашэнка выклікаў міністра, каб той зрабіў справаздачу аб тым, як міліцыя збіраецца забяспечваць парадак падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Першае паведамленне пра сустрэчу з’явілася на сайце БелТА ў 11.15. Кіраўнік Беларусі ставіў перад міністрам задачы, тлумачыў, як павінна працаваць МУ... Болей »


Новы Час, 21 (632) 2019

Новы Час

21 (632) 2019

У новым навучальным годзе праграмы па прадметах для 9-х класаў будуць абноўленыя і спрошчаныя. Аднак школьная праграма і так ужо спрошчаная да немагчымасці, перакананая настаўніца. Я к сцвярджаюць у Нацыянальным інстытуце адукацыі, праграму «спрасцілі і канкрэтызавалі». Так, частка найбольш складанага матэрыялу перанесеная ў 10 і 11 класы. Сярод іншага, напрыклад, вывучэнне «Мёртвых душаў» па рускай літаратуры перанеслі з 9 у 10 клас. ... Болей »


Новы Час, 20 (631) 2019

Новы Час

20 (631) 2019

Даўно, калі расійскі алігарх і апанент Крамля Міхаіл Хадаркоўскі яшчэ сядзеў за кратамі, а яму навешвалі ўсё новыя і новыя абвінавачванні па нібыта зладзействах шматгадовай даўніны, па інтэрнэце гуляў жарт: «Хадаркоўскі працягвае здзяйсняць у мінулым усё больш жорсткія злачынствы». Сёння выглядае, што ў падобнай сітуацыі апынулася ці не большасць беларускіх карыстальнікаў сацыяльных сетак. Мінскі гарадскі суд 23 траўня прысудзіў 45-гадо... Болей »


Новы Час, 19 (630) 2019

Новы Час

19 (630) 2019

У партыйным часопісе кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Ігар Барысаў напісаў пра «эканоміку 4.0». С утнасць артыкула ў тым, што «эканоміка 4.0» уяўляе сабой інтэлектуалізацыю і рабатызацыю вытворчасцяў. Непазбежным следствам гэтага з’яўляецца тое, што чалавек практычна сыходзіць ад вытворчасці — за выключэннем кантралюючых функцый. Але... Даброты, якія ствараюць робаты, трэба камусьці спажываць? Выраблен... Болей »


Новы Час, 18 (629) 2019

Новы Час

18 (629) 2019

Па Мінску зноў пойдуць танкі. З 14 траўня ў сталіцы пачынаецца рэпетыцыя парада на 3 ліпеня. Зноў будуць сапсаваныя дарогі, аўтамабілісты — у сувязі з праходжаннем ваеннай тэхнікі — займеюць шматлікія нязручнасці. Дый не толькі аўтамабілісты — нават «Мінсктранс» папярэджвае, што на некаторых аўтадарогах будуць уведзеныя «часовыя абмежаванні». Чарговым разам паўстае пытанне: навошта нам парад у цэнтры горада? У 2017 годзе, калі танк у в... Болей »