Новы Час, 17 (628) 2019

Новы Час

17 (628) 2019

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2019-05-10

Redaktor: Колб Аксана

Wydawca: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».

Copyright © 2019 by Новы Час

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Пра тое, што ў беларуска-расійскіх дачыненнях нешта адбываецца, стала зразумела яшчэ з лета мінулага года, калі Лукашэнка пачаў надоўга завісаць у Сочы па запрашэнні Пуціна. Але з афіцыйных крыніц стала вядома пра змену курса Расіі адносна Беларусі толькі напрыканцы 2018-га. В ыступ прэм’ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Брэсце 13 снежня можна лічыць кропкай адліку для новага этапу беларуска расійскіх дачыненняў. Кіраўнік ураду РФ заявіў, што кампенсацыя беларускаму боку стратаў ад падатковага манеўру ў Расіі магчымая толькі пры ўмове, што Мінск пагодзіцца на далейшае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, паводле дамовы, падпісанай у 1999 годзе. Фактычна, Расія прапанавала змену мадэлі двухбаковых адносін. Прычым не проста прапанавала, а ўвяла механізм эканамічнага шантажу і прымусу. Што не магло не выклікаць крызісу дачыненняў паміж «саюзнікамі». Беларускае кіраўніцтва, як і чакалася, адмовілася ад вылучаных Расіяй умоваў.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Новы Час

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

Новы Час, 46 (657) 2019

Новы Час

46 (657) 2019

Напярэдадні меркаванага падпісання дарожных картаў паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі Мінск ахапілі вулічныя пратэсты, кропка ў якіх яшчэ не пастаўленая. У «жывы ланцуг» ад Белдзяржцырка да Галоўпаштамта, анансаваны 7 снежня грамадзянскай кампаніяй «Свежы вецер», злучыліся некалькі соцень беларусаў. На заклік сустаршыні аргкамітэту незарэгістраванай партыі БХД Паўла Севярынца выйсці ў гэты ж дзень на плошчу Каліноўскага (Кастрычн... Więcej »


Новы Час, 45 (656) 2019

Новы Час

45 (656) 2019

Што б ні падпісалі Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Уладзіміравіч наконт «паглыбленай інтэграцыі» — дакумент, хутчэй за ўсё, будзе няўдалым. Яго могуць назваць «прынцыповым рашэннем», «рухам у напрамку», і нават «важным крокам». Але крокам ён, хутчэй за ўсё, і застанецца. Супраць падпісання такога дакумента ў вызначаныя тэрміны ёсць некалькі фактараў. Час. Напрыканцы лістапада спадар Давыдзька анансаваў сустрэчу беларускага кіраўніка з ... Więcej »


Новы Час, 44 (655) 2019

Новы Час

44 (655) 2019

На мінулым тыдні ў Вільні перапахавалі парэшткі Кастуся Каліноўскага. Падавалася б, для Беларусі гэта павінна быць падзеяй нацыянальнага маштабу. Усё ж Каліноўскі заўсёды быў «нашым» героем: «Люблю Беларусь! — То ўзаемна!». Але афіцыйныя беларускія СМІ надалі гэтаму непрапарцыйна мала ўвагі. Дый яшчэ і падцэнзуравалі рэпартажы з падзеі, абрэзаўшы з кадраў белчырвона-белыя сцягі. Даволі дзіўнае стаўленне да асобы Кастуся Каліноўскага. На... Więcej »


Новы Час, 43 (654) 2019

Новы Час

43 (654) 2019

На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення. Як бы ні было, наступствы ад «вакханаліі» адчуваюць усе, хто прама ці ўскосна браў у ёй удзел. Так, некалькі назіральнікаў вымушан... Więcej »


Новы Час, 42 (653) 2019

Новы Час

42 (653) 2019

Электаральная кампанія падышла да фіналу. Але ў яе было некалькі адметнасцяў, вартых увагі. Гэта тычыцца тых, хто заўжды заяўляў пра няўдзел у «выбарчым фарсе», але цяпер паглыбіўся ў кампанію. Як, напрыклад, «Еўрапейская Беларусь». У тым, што яны ўсё ж пайшлі ў кампанію, быў адзін вялізны плюс. Практычна ўсе гэтыя, па выразе Лукашэнкі, «адмарожаныя апазіцыянеры» сабралі патрэбную тысячу подпісаў за рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты. ... Więcej »


Новы Час, 41 (652) 2019

Новы Час

41 (652) 2019

Танкі падступнага NATO рухаюцца да нашай мяжы — навошта? Мы, беларусы, мірныя людзі, але, калі трэба, уломім ім так, што мала не пакажацца. Аднак спачатку мы павінны ўдосталь абмеркаваць і разабрацца, за што і каму наваляем. Прыкладна так можна распавесці пра істэрыю ў беларускім афіцыёзе з нагоды прыбыцця ў Літву кантынгенту арміі ЗША. Адразу адзначу, што пра разгортванне амерыканскіх вайскоўцаў непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы бы... Więcej »


Новы Час, 40 (651) 2019

Новы Час

40 (651) 2019

Калі ты жывеш у Беларусі і спрабуеш нешта рабіць на яе карысць, вельмі часта замест падтрымкі рызыкуеш атрымаць кпіны і непрыемныя эпітэты ад тых, хто дакладна ведае, што і як трэба рабіць. Ёсць такое азначэнне, што крытык — гэта той чалавек, які тлумачыць, як зрабіў бы ён, калі б умеў гэта рабіць. Але ёсць людзі, якія не надта ведаюць, як трэба, аднак ідуць і робяць, бо адчуваюць, што мусяць. Таму што так ім падказвае сумленне. І, быв... Więcej »


Новы Час, 39 (650) 2019

Новы Час

39 (650) 2019

У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзе па развіцці лічбавай сферы Беларусі. Парк высокіх тэхналогій пакуль дзейнічае даволі паспяхова — прынамсі, яго экспарт за 2018 год вырас ... Więcej »


Новы Час, 38 (649) 2019

Новы Час

38 (649) 2019

Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! Днямі ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праек... Więcej »


Новы Час, 37 (648) 2019

Новы Час

37 (648) 2019

Пагроза расійскай імперыі была, ёсць, і, напэўна, яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці? І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але я... Więcej »