![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва
Copyright © 2014 by Лыч Л.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Сучасная Рэспубліка Беларусь, як і яе папярэдніца Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, – гэта аднанацыянальная дзяржава, бо гістарычную, этнічную тэрыторыю тут маюць толькі беларусы. Да таго ж яны яшчэ з’яўляюцца і тытульным народам. Што да мясцовых рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, татараў … – гэта нацыянальныя мяншыні, этнічныя групы, дыяспара. За выключэннем татараў, ва ўсіх іх ёсць уласныя метраполіі са сваім карэнным, тытульным народам, якія па магчымасці дбаюць пра сваю дыяспару незалежна ад яе месца пражывання.
Беларускія аўтары: Лыч Леанід
Каталёг: Kamunikat.org
У кнізе раскрываюцца прычыны неверагодных цяжкасцяў этнакультурнага жыцця беларускага народа ў выніку правядзення супярэчнай яго інтарэсам дзяржаўнай моўнай палітыкі ўладамі Рэчы Паспалітай, царскай Расіі, СССР - БСССР і Рэспублікі Беларусь. На аснове аналізу фактычнага матэрыялу паказана, што праблема захавання беларусамі сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці істотна абвастрылася пасля правядзенага па ініцыятыве палітычнага кіраўніцтва Рэспу... Болей »
Распавядаецца, як пад пазітыўным уплывам Гарбачоўскай перабудовы ў Беларусі распачаўся рух за нацыянальна-культурнае Адраджэнне, галоўным складнікам якога з’яўлялася ўсенароднае змаганне за наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай ў рэспубліцы. Ініцыятыва ў гэтым належала добраахвотным грамадскім аб’яднанням, якіх у канцы 1980-х гадоў падтрымалі партыйныя і савецкія ўлады БССР. Прыняты з іх удзелам Закон “Аб мовах у Беларускай... Болей »
Істотныя хібы дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры прывялі да рэзкага зніжэння ў ёй ролі свайго і запанаванне чужога пачатку, што абумовіла сур’ёзнае абвастрэнне беларускага нацыянальнага пытання на сучасным этапе. Па розных прычынах яно абыходзіцца ў навуковай літаратуры, у ідэалагічнай працы з людзьмі, не з’яўлялася прадметам абмеркавання ў вышэйшых эшалонах улады, што і схіліла аўтара дадзенай кнігі ўзяцца за пяро. Добра разумеючы, ш... Болей »
Кніга прысвечана раскрыццю адной з самых адметных і ў той жа час трагічных старонак у гісторыі змагання беларускага народа за сваё нацыянальна-культурнае адраджэнне ва ўмовах існавання савецкай сістэмы. У ходзе такога лёсавызначальнага нацыянальнага руху з усёй паўнатой выявілася вялікае жаданне беларусаў быць народам з самабытнай культурай і мовай. Беларусізацыя не зрабіла іх такімі з-за масавых фізічных рэпрэсій 1930-х гадоў. Набыты ё... Болей »
У кнізе аналізуецца выдадзеная для школьнікаў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў асноўная літаратура па гісторыі Беларусі, выказваюцца меркаванні, што неабходна рабіць, каб веды пра мінулае нашага народа спрыялі ўзгадаванню яго маладых пакаленняў у духу нацыянальнага патрыятызму, здольных супрацьстаяць любым формам культурна-моўнай асіміляцыі. Кніга разлічана не толькі на моладзь, але і на людзей с... Болей »
Кніга прысвечана раскрыццю сучаснага становішча краязнаўчага руху ў Рэспубліцы Беларусь, паказаны яго дасягненні ў даследаванні розных праблем, звязаных з гісторыяй, сучасным нацыянальна-культурным жыццём. Зусім свядома аўтар шмат увагі надаў моўнаму і тапанімічнаму аспектам краязнаўчых даследаванняў. Разлічана на масавага чытача і асабліва тых, хто заняты краязнаўчымі пошукамі. Болей »
Нястрымная з прычыны сур’ёзных пралікаў, а хутчэй з-за мэтанакіраванай палітыкі страта беларусамі ўсяго таго, што характарызуе іх як самабытны, адметны ад іншых народ, моцна непакоіць усіх, хто яшчэ не стаў, не збіраецца стаць ахвярай ненажэрнай русіфікацыі. Ніколькі не саграшу перад ісцінай, калі скажу, што і я належу да іх. Не так даўно мною выказвалася ў друку, што ў якасці надзейных выратавальных мер супраць культурна-моўнай асіміля... Болей »
Кніга разлічана на тых, каго цікавяць праблемы сучаснага нацыянальна-культурнага жыцця Беларусі і дыяспары. Нататкі прысвечаны першаму старшыні Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Яўгену Лецку. На пачатку 1990-х Лецка наведаў шэраг краін з найбольшай па колькасці беларускай дыяспарай, спрыяў аб’яднанню вакол сябе аднадумцаў, наладжванню стасункаў прадстаўнікоў дыяспары з метраполіяй. ЗБС «Бацькаўшчына» на вачах набірала сілу, узм... Болей »
У кнізе аўтар прасочвае жыццёвы і творчы шлях сваёй жонкі, усведамленне ёю як навукоўцам-педагогам неабходнасці праз узгадаванне студэнтаў, напісанне і выданне падручнікаў, дапаможнікаў, выступленне ў перыядычным друку ўсяляк спрыяць фарміраванню такой маладой змены беларускага народа, якая б даражыла нацыянальнай самабытнасцю, была адданым носьбітам яго культурна-моўных традыцый. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, і асабліва тых,... Болей »
У кнізе ў форме ўспамінаў апавядаецца пра самыя трагічныя часы ў гісторыі мястэчка Магільнае, што ў многім характэрна і для бальшыні іншых населеных пунктаў Беларусі. Матэрыялы кнігі выклічуць зацікаўленасць найперш за ўсё ў тых, чыё жыццё так ці інакш звязанае з Магільным. З ёю карысна будзе пазнаёміцца таксама і тым, хто займаецца краязнаўствам. Болей »