Зуёнак Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Зуёнак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

pdf
Ніва, 26 (2302)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

26 (2302)

22 чэрвеня мінула 59 гадоў з дня, калі войскі гітлераўскай Нямеччыны заатакавалі Савецкі Саюз, адкрываючы найбольш крывавы фронт ІІ сусветнай вайны. Немцы, якія ад двух гадоў змагаліся ўжо за панаванне ў заходняй і сярэдняй Еўропе, вырашылі, у неспрыяльных для іх мілітарных умовах, падпарадкаваць сабе Савецкі Саюз, а прынамсі яго еўрапейскую частку. Гітлер меў тады адкрыты фронт на Захадзе і ў паўночнай Афрыцы. Аднак не давяраў ён свайм... Болей »


pdf
Ніва, 25 (2301)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

25 (2301)

Здавалася, што восень гэтага года будзе вельмі цікавай, па прычыне планаванага вялікага сатырычнага шоу, якім будуць прэзідэнцкія выбары. Нішто не паказвала на тое, што кіруючая ў Польшчы кааліцыя постсалідарніцкіх партый проста рассыплецца. Прыватныя інтарэсы пару тысяч актывістаў Уніі вольнасці, разам з выхадам партыі з кіруючага лагера, моцна пацярпелі. Невядома якія былі прычыны ўцёкаў унітаў з урадавых структур, але можна дадумацца... Болей »


pdf
Ніва, 24 (2300)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

24 (2300)

У днях 25-27 мая адбылася ў Беластоку арганізаваная Цэнтрам грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь канферэнцыя „Ад таталітарнай да дэмакратычнай дзяржавы — характар дзяржаўных і эканамічных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь”. У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі пазаўрадавых арганізацый і апазіцыйных партый з Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікі рэфарматарскіх партый сённяшняй урадавай кааліцыі ў Польшчы, якія больш за дзесяць гадоў там... Болей »


pdf
Ніва, 23 (2299)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

23 (2299)

З 22 да 25 траўня ў Мінску праходзіў ІІІ Міжнародны кангрэс беларусістаў. Традыцыйна арганізатарам сустрэчы людзей, якія займаюцца вывучэннем культурных, лінгвістычных, літаратуразнаўчых ці гістарычных праблем Беларусі быў Цэнтр імя Францыска Скарыны ў Мінску. Праявай вялікай адвагі дырэктара Цэнтра прафесара Адама Мальдзіса і яго супрацоўнікаў было наладжанне ў існуючых умовах сустрэчы людзей навукі з дзевяці краін свету. Прыехала амал... Болей »


pdf
Ніва, 22 (2298)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

22 (2298)

75 гадоў таму паслы польскага Сейма Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётр Мятла, Павел Валошын і Юры Сабалеўскі выступілі з Беларускага пасольскага клуба і заснавалі новы клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Дало гэта пачатак руху, які прывёў насельніцтва Заходняй Беларусі да такой палітычнай актыўнасці, якой ніколі раней ні пазней не бывала. Паслы, якія стваралі Грамаду, былі вядомымі ў беларускім асяроддзі ... Болей »


pdf
Ніва, 21 (2297)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

21 (2297)

На гэтае пытанне грамадзяне Польшчы атрымалі адказ падчас шматлікіх святкаванняў з нагоды тысячагоддзя сустрэчы ў Гнезне нямецкага імператара Атона ІІІ і князя Польшчы Баляслава Храбрага. Падчас сустрэчы прэзідэнтаў краін Сярэдняй Еўропы, якое адбылося па ініцыятыве Аляксандра Кваснеўскага ў палове красавіка, можна было пачуць, што ўжо тысячу гадоў таму Польшча была прынята ў Еўропу, прысвоіла сабе „заходнія каштоўнасці” і стала адным з... Болей »


pdf
Ніва, 20 (2296)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

20 (2296)

14 траўня 1923 г. у Беластоцкім акруговым судзе пачаўся працэс 45-ці беларускіх дзеячаў, абвінавачаных ва ўдзельніцтве ў нелегальнай беларускай арганізацыі і спробе адарвання шляхам узброенага паўстання паўночна-ўсходняй часткі Польшчы з мэтай далучэння яе да Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізацыя, паводле абвінаваўчага акту, прыняла канкрэтныя меры па здзяйсненні пастаўленых кіраўніцтвам мэтаў. Доказам гэтаму было знойдзенае ў пад... Болей »


pdf
Ніва, 19 (2295)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

19 (2295)

Хаця май у гэтым годзе традыцыйна пачаўся мнагадзённым святкаваннем, аднак першамайскія шэсці не прыцягнулі на вуліцы, так як раней бывала, мільёнаў людзей. Нават у краінах, узніклых на руінах Савецкага Саюза, ад некалькіх гадоў з чырвонымі сцяжкамі выходзяць прыгорбленыя перажытымі гадамі і медалямі ветэраны працы і змагання за сацыялізм. Паводле апытальнікаў, 80 працэнтаў дзяцей у маскоўскіх школах не ведаюць кім быў Ленін, хаця іх ба... Болей »


pdf
Ніва, 18 (2294)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

18 (2294)

Чатырнаццаць гадоў таму канец красавіка быў вельмі цёплы. Ранняя вясна заахвочвала старых і маладых цешыцца веснавым сонцам. Хаця набліжалася свята Пасхі, у Беларусі большасць людзей рыхтавалася да першамайскіх шэсцяў. Ніхто аднак не ведаў, што з яснага неба на зямлю сцякала нябачная смерць. 26 красавіка 1986 г. на ўкраінскай атамнай электрастанцыі здарылася аварыя. Сотні тон радыеактыўнага пылу павісла ў паветры. Раніцай 27 красавіка в... Болей »


pdf
Ніва, 17 (2293)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

17 (2293)

Некаторыя беларускія дзеячы заяўляюць, што ў Польшчы пражывае 300-400 тысяч беларусаў. Перапіс насельніцтва, правядзенне якога плануецца на 2001 год, адкажа на шмат пытанняў, але трэба спадзявацца, што ў Бельску ці Гайнаўцы беларусы праўдападобна акажуцца меншасцю, а ў Беластоку — нават маргінальнай групай. На Беласточчыне пражывае праўдападобна больш за 400 тысяч асоб беларускага паходжання, але гэта не абазначае, што назавуць яны сябе... Болей »