be
pdf

Новы Час 05/2007

масава-палітычная газэта

Настаўнік з нашых мясцінаў, Шкунцікаў. Тутэйшы. У пачатку 90-х прыехаў сюды ў школку дзяцей навучаць, як той Драздовіч Язэпка. Таксама маляваў, вершы пісаў. Збіраў старыя рэчы для школьнага музея. Такі ўздым быў! Такая надзея. У школцы і на даху сельскага савета — бел-чырвона-белы сцяг, Пагоня. Беларусь знайшла сябе. І такая была вера ў яго. Гэткі энтузіязм! А потым прыйшоў самі ведаеце хто… І ўсё пакацілася назад. Дзе ўсё падзелася? Не вытрымаў малады хлапец. Адчай і нудота ахапілі яго. Не скажу, каб запіў. Гэтага не было. А так, змадзеў на вачах. Хварэў, хварэў. І чалавека не стала… Пішу гэтае, як гляджу ў люстэрка ўчарашняга і сённяшняга. Толькі асоба з філасофскім складам мыслення можа адолець, каб праз аскалёпкі асобных дэталяў скласці абагульнены вобраз, знайсці прычыны і наступствы. Укласці дробныя дэталі жыццёвых дарог у агульную спіраль развіцця грамадства. Я ж цалкам у палоне канкрэтнага, а не агульнага. І рабіць нейкія вывады не пад сілу. Мяне ўражваюць дэталі. Я ў іхнім палоне. Бацька мой (сёння гэтае слова прысабечана да пэўнай асобы, а таму мае ўжо іншы не першародны сэнс, ды гэта часова), дык вось, бацька мой, вясковы бібліятэкар, любіў паўтараць, ведама, недзе прачытанае ці пачутае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2007-04-10
  • Рэдактар: Анісім Алена, Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Выдавецтва/ друкарня: УП Плутос-Маркет, Мінск
  • Copyright: © 2007 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org