be
pdf

Ніва 2008/35 (2729)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

— Такіх добрых размоў ад гадоў ужо не было, — так аб шляху да паразумення паміж Праваслаўнай і Грэка-каталіцкай цэрквамі, у якім негацыятарам з’яўляецца польскі ўрад, сказаў „Ніве” сямятыцкі епіскап Георгій, сакратар Праваслаўнай мітраполіі. Тым часам Хельсінскі фонд правоў чалавека канфлікт паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі на права да 24 храмаў у паўднёва-ўсходняй частцы Польшчы палічыў за „адзін з нешматлікіх у сённяшняй Польшчы міжканфесійных канфліктаў”. Нерухомасці (або іх часткі), якія знаходзяцца ў юрыдычным валоданні цэркваў, пасля ўступлення ў сілу адпаведных законаў аб адносінах РП і паасобных Касцёлаў станавіліся іх уласнасцю. Датычыла гэта таксама Польскай праваслаўнай аўтакефальнай царквы (за прыняцце гэтага закону змагаўся ў Сейме падляшскі дэпутат Яўген Чыквін). Аднак была зроблена агаворка, што не датычыць гэта больш чым дваццаці пасляўніяцкіх храмаў, якія былі ў валоданні праваслаўных якраз у паўднёва-ўсходняй Польшчы. Гэтыя пытанні меў вырашыць асобны закон. — У законе ад 1991 г. быў запіс аб перайманні храмаў згодна з юрыдычнымі нормамі. Дэталёвыя рэгуліроўкі былі змешчаны ў двух ці трох асобных пасольскіх законапраектах, якія, аднак, Сейм адхіліў. Ніводзін з урадаў у сваю чаргу не падаў уласнага праекта, — тлумачыў „Ніве” мітрафорны протаіерэй Георгій Тафілюк, рэктар Праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Варшаве, адзін з членаў супольнай камісіі, сабранай для... (М. Халадоўскі, Спрэчка, здаецца, на фінішы?)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-08-31
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org