Наша слова, 6 (1469) 2020

Наша слова

6 (1469) 2020

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2020-02-05

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2020 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа 1 лютага падчас свайго візіту ў Менск сустрэўся з беларускімі праваабаронцамі. На сустрэчы прысутнічалі Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак. Беларускія праваабаронцы паднялі важныя і надзённыя пытанні па правах чалавека ў Беларусі. Так, Сяргей Драздоўскі распавёў пра праблемы, звязаныя з выкананнем сацыяльна-эканамічных правоў, з адсутнасцю антыдыскрымінацыйнага заканадаўства і парушэннем правоў прафсаюзаў. Кіраўнік ТБМ Алена Анісім звязала магчымасць існавання і актыўнай працы грамадзянскай супольнасці з пытаннем незалежнасці Беларусі. У сваім кароткім выступе яна адзначыла важную ролю ў гэтым пытанні беларускай мовы і культуры, немагчымасць яе развіцця ў выпадку агрэсіўных захопніцкіх дзеянняў нашай усходняй суседкі. У сувязі з гэтым старшыня ТБМ распавяла пра захады дэмакратычнай супольнасці па захаванні незалежнасці: Усебеларускі сход 2000-га года, Кангрэс - 2014. Яна згадала нядаўнія дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці ў снежні 2019, а таксама пра падрыхтоўку Кангрэса ў сакавіку 2020 г. Старшыня ТБМ выказала спадзеў, што ЗША і надалей будуць прытрымлівацца сваёй пазіцыі па гарантаванні незалежнасці Беларусі. Алесь Бяляцкі паведаміў пра стабільна кепскую сітуацыю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле