Слова Жыцця, 13 (519) 2019

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

13 (519) 2019

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2019-06-30

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2019 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slowo.grodnensis.by

Адпачынак не можа быць раўназначны бяздзейнасці. Ён павінен адрознівацца ад паўсядзённых заняткаў: асобе, якая працуе інтэлектуальна, патрэбна больш руху і актыўнасці, якая працуе фізічна – палёгка для цела і напружванне розуму. Варта ладзіць падарожжы, прымаць удзел у пілігрымках, а рэшту вольнага часу прызначаць на культурныя падзеі і дастаткова доўгі, спакойны сон. Неабходна таксама памятаць пра рэчы, ад якіх не можа быць водпуску. Як сцвярджае старая прыказка, няма канікул у школе жыцця. Няма іх таксама ад Бога. Трэба нястомна пазнаваць Пана, каб разам з тым глыбей разумець назначаны Ім сцэнарый свайго жыцця, для якога падрыхтаваны паспяховы фінал. Трэба шукаць найлепшы спосаб для рэалізацыі гэтага сцэнарыя, багатага на разнастайныя сюрпрызы – часам радасныя, а часам сумныя. Пры тым важна ў любой сітуацыі заставацца чалавекам, які прызначаны найперш да святасці. Калі памятаем, што нашай мэтай з’яўляецца збаўленне, Бог заўсёды будзе на першым месцы. Тады мы трываем з Панам пры любых абставінах і не можам дазволіць сабе жыць так, нібы Яго не існуе. Час водпуску і канікул павінен стаць нагодай для паглыблення сваёй малітвы, для даўжэйшых размоў з Панам пра ўласныя клопаты і радасці.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле