Гульня бяз картаў

Творы на музыку Яна Давіда Голанда


Чужое багацьце нікому ня служыць

Дзейныя асобы:

Кася -- сапрана
Янак – яе жаніх -- тэнар
Чужапанак – яе бацька -- бас-буфа


Уверцюра

Акт першы

№ 1 Арыя Касі

Кася:
Валіцца з рук любая работа, –
Сэрца усьцяж каханьнем занята.
Блытае нітку мой калаўротак,
Думаць ня трэба пра ўсё зацята,
Думаць ня трэба пра ўсё зацята.

Круціцца кола спорна, вясёла,
Нітка прадзецца, нітка ня рвецца,
Як толькі Янак ступіць на ганак,
Сэрца пачуе, сэрца, ах! парвецца.

Валіцца з рук любая работа, –
Сэрца усьцяж каханьнем занята.
Блытае нітку мой калаўротак,
Думаць ня трэба пра ўсё зацята,
Думаць ня трэба пра ўсё зацята.


СЦЭНА І

СЦЭНА ІІ

№ 2 Дуэт Касі і Янака

Кася:
Кахаю болей і болей,
Кахаю ўсё болей,
Ды не па нашай волі,
Як кажуць людзі,
Дзеяцца волі.

Янак:
Ах, ня траць надзей ніколі,
Ах, ня траць надзей ніколі,
Кася, Кася, будзь навек маёю,
Кася, Кася, будзь навек маёю.

Кася:
Бацька ў гэтым нам запярэчыць, – …

Янак:
Пэўна, блага пойдуць рэчы,...

Кася:
…ня будзе раскошы.

Янак:
…чакае праца нас, а ня грошы,
За скарб аддасьць твой тата,
Аддасьць, аддасьць за скарбы мне Касю.

Кася: Янак: (сьпяваюць разам)
Ах, Ясю, Ясю,
Ах, Ясю, Ясю, Ах, Касю, Касю,
Самі шчасьце мы заслужым, Самі шчасьце мы заслужым,
Я стану жонкай, Ты станеш жонкай,
Ты мне станеш мужам, А я стану мужам,
Я стану жонкай, Ты станеш жонкай,
Ты мне станеш мужам, А я стану мужам,
Я стану жонкай, Ты станеш жонкай,
Ты мне станеш мужам. А я стану мужам.


СЦЭНА ІІІ

№ 3 Арыя Касі

Кася:
Там, дзе любоў ад сэрца
У шчырай веры льецца, –
Там шчасьце, там шчасьце праўдзіць мары.

А дзе прымус, абраза
У пары ходзяць разам,
У пары ходзяць разам,
Там, як матыль улетку,
Любоў ляціць на кветку.

Там, дзе любоў ад сэрца
У шчырай веры льецца, –
Там і панада ў пары,
Там шчасьце, там шчасьце праўдзіць мары.

Там шчасьце праўдзіць мары,
Там шчасьце праўдзіць мары,
Там шчасьце праўдзіць мары,
Там шчасьце праўдзіць мары,
Шчасьце праўдзіць.

Там, дзе любоў ад сэрца
У шчырай веры льецца, –
Там і панада ў пары,
Там шчасьце, там шчасьце праўдзіць мары.


СЦЭНА ІV

СЦЭНА V

№ 4 Арыя Янака

Янак:
Ах, васпане, што я чую, што тут бачу? –
Кінеш зараз царства плачу!

Карта кажа –
Ты маеш удачу,
Знойдзеш скарбаў нечапаных,
Сто гадоў, як закапаных.

Знойдзеш, знойдзеш, ня іначай –
Гэтак карта нам тлумача –
Блізу поля ў лесе знойдзеш,
Знойдзеш скарб!

Скарб ты знойдзеш няпрыбраны, –
Для цябе ён захаваны,
Для цябе схаваны скарб!

СЦЭНА VІ

СЦЭНА VIІ

№ 5 Арыя Чужапанка

Чужапанак:
Зносьма, зносьма нашы скарбы,
Там адной знайду я фарбы
І таляры, і дукаты –
Буду, буду я багаты,
Буду, буду я багаты.

Фартуна да нас зычліва,
Да нас зычліва;
Хуценька, хуценька,
Сьпешненька. Ну, жыва!

Не брынчыце, ляжце ціха,
(Хай бы вас забрала ліха).

Буду, буду я багаты,
Зараз я знайду дукаты,
І таляры, і дукаты! –
Буду багаты, багаты!


Акт другі

СЦЭНА VIIІ

№ 6 Арыя Касі

Кася:
Каханы, любы мой Янка,
Каханы, любы мой Янка,
Жонкай буду, буду каханкай
І любіць цябе бясконца.

З табою, з табою і я каханай буду,
З табою, з табою і шчасьце я здабуду.

Твой твар за ўсё прыгажэйшы,
Твой твар за ўсё прыгажэйшы,
За сонца, за сонца, за сонца
Ён прыгажэйшы,
За сонца, за сонца, за сонца
Ён прыгажэйшы.

Хто ж за грашыма ўпадае,
Хто ж за грашыма ўпадае –
Той і розуму ня мае.

Хочаш толькі стаць багатым?
Толькі знаць павінен –
Шчасьце ня ў гэтым,
Шчасьце ж, шчасьце ня ў гэтым.

Удачу мaю, здаецца,
Удачу мaю, здаецца,
Бо сэрца, бо сэрца,
Бо сэрца тваё здаецца,
Бо сэрца, бо сэрца,
Бо сэрца тваё здаецца,
Тваё сэрца, сэрца здаецца.


СЦЭНА ІX

СЦЭНА X

№ 2 Дуэт Касі і Чужапанка

Чужапанак:
Ай-ай-ай-ай, нешчасьлівы,
Ай-ай-ай-ай, нешчасьлівы,
Што за хітрык подлы, хцівы,
Даў мне прыклад горкай долі,
Даў мне прыклад горкай долі.

Кася:
Ах, жывот, жывот мне коле,
Ах, жывот, жывот мне коле.

Чужапанак:
Горш намнога, горш намнога,..

Кася (сьмяецца):
Ха-ха-ха.

Чужапанак:
…жаль на сэрцы і трывога,
Ай-ай-ай-ай.

Кася:
Ха-ха-ха.

Чужапанак:
Ай-ай-ай-ай,
Не жартую я, ня сьмейся,..

Кася:
Ледзь ад жалю,..

Чужапанак:
…не жартую я, ня сьмейся.

Кася:
…ледзь не памру я,
Ледзь ад сьмеху не памру я,..

Чужапанак:
Годзе сьмеху, не жартую,..

Кася:
…ледзь ад сьмеху не памру я.

Чужапанак:
…ня сьмейся, я не жартую,
Каб цябе ліха!
Ўсе нашы дзеўкі –
Гэта зладзейкі!
Пускае плёткі
Кожная баба.

Хай бы ёй зарвала! –
Бо з грашыма скрынку
Маю украла!

Зьнішчана хата,
Доля праклята!

Кася:
Ня жалься, тата,
Знойдзецца страта,
Ня жалься, тата,
Знойдзецца страта.

Чужапанак:
Зьнішчана хата,
Доля праклята!

Кася:
Знойдзецца страта,
Знойдзецца страта.

Чужапанак:
Зьнішчана хата,
Доля праклята!


СЦЭНА XІ

СЦЭНА XIІ

№ 8 Арыя Янака

Янак:
Праз Твардоўскага магутнасьць
Праявіце вашу сутнасьць: –
Д’яблаў зь лёхаў выклікаю,
Чорнай Хмарай клічу я вас,
Чорнай Хмарай клічу я вас.

Выйдзі ты, д’ябле кульгавы,
Майстар спрытны чорнай справы,
Стань вось тут каля парожка,
А другі бліжэй да ложка.

А ты, з ненажэрнай пысай,
Што нясеш да Горкі Лысай
Чараўніцу на лапаце,
Каля ўзгалоўя стань, мой браце.

Ты, што мовамі балбочаш,
Нібы звар’яцецца хочаш,
Вось так – з жахліваю мордай,
Як жыда, – вазьмеш за горла.

Ты, што красуешся ўборам,
І ты, што ходзіш па горах,
Ты, што ўноч каня мардуеш,
Малако ў кароў чаруеш,
Дамавік, што дзівы родзіць,
(анікому злом ня шкодзіць),
І бярэш зь людзей расьпіскі, –
Станьце поруч, – страшце пыскі.

Стойце, годзе, стульце ўжо кіпці,
І хвасты свае ўтуліце, –
Не адразу рогі ў бок:
Перапросіцца хай панок,
Перапросіцца хай панок,
Інакш – вілы ў бок,
Інакш – вілы ў бок!


СЦЭНА XIIІ

№ 9 Арыя Янака

Янак (у вобразе чараўніка):
Лётам, лётам, лётам, д’яблы,
Разгарнулі спраўна крылы,
Закапаны скарб накрылі!

А цяпер пакіньце скокі,
Зьмеі, вужакі, хрушчы і кажаны,
Нетапыры, павукі – цямна паны.

Працавалася вам мулка,
Працавалася вам мулка,
Ды цяпер, цяпер мая шкатулка!


СЦЭНА XІV

СЦЭНА XV

№ 9 Фінал

Кася:
Як часта той свой маёнтак траціць,
Хто грэецца марна ў чужым багацьці.
Тысячакротна доказы маем:
Хто за чужым дабром упадае,
Той дарма ўпадае.

Хай яго прыклад кожнаму паслужыць –
Чужыя скарбы нікому ня служаць,
Нікому ня служаць.

Хай яго прыклад кожнаму паслужыць –
Чужыя скарбы нікому ня служаць,
Нікому ня служаць.

Янак:
Добра быць нявінным альбо чарадзеем,
Бо спадкаемца іхні жыць умее,
Спадкаемца ўмее,
Але, як бачу, ён рызыкуе,
Хто прыме спадкі – той пасьля шкадуе.

Чужыя скарбы дабру не паслужаць,
Дабру не паслужаць.

Кася і Янак (сьпяваюць разам):
Хай яго прыклад кожнаму паслужыць –
Чужыя скарбы нікому ня служаць,
Нікому ня служаць.

Чужапанак:
Каб я ня верыў чарам, забабонам,
Мог быць сакрэт мой доўга затаёны,
Доўга затаёны.

Мала ад хцівасьці мне перапала –
З хлопцам дзяўчына хітра ашукала.

Хай жа мой прыклад кожнаму паслужыць –
Чужыя скарбы нікому ня служаць,
Нікому ня служаць.

Кася, Янак і Чужапанак (сьпяваюць разам):
Хай яго прыклад кожнаму паслужыць –
Чужыя скарбы нікому ня служаць,
Нікому ня служаць.