Аляксандр Тамковіч
З ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА СВАБОДА
УСТУП
Ад моманту свайго стварэння, ў 2006 годзе, Рух за Свабоду ставіў за мэту дапамагчы людзям у стварэнні годных умоваў для жыцця і здзяйснення сваіх чалавечых правоў. Для нас гэта з’яўляецца найвышэйшым праяўленнем дэмакратыі. Годна жыць, мець магчымасць самарэалізоўвацца і выхоўваць дзяцей у адпаведнасці з агульначалавечымі каштоўнасцямі.
Мы лічым, што важна ставіць глабальныя мэты, але дзейнічаць лакальна. Каб дапамога прыйшла кожнаму асабіста. Важна не толькі выявіць праблему, знайсці шляхі яе вырашэння, але і паказаць людзям, што яны маюць права і механізмы адстойвання сваіх правоў. Каб дзейнасць не абмяжоўвалася рамкамі адной акцыі. Пачуццё годнасці павінна стаць неад’емай часткай жыцця.
Актывісты Руху жывуць сярод такіх самых, як яны, але маюць мужнасць і жаданне заявіць аб сябе і сваіх патрэбах. Знайсці неабыякавых, тых, каму таксама важныя змены, тых, хто гатовы працаваць дзеля гэтага. Мы дзейнічаем дзеля вас і разам з вамі. І не важна, ці гэта вялікі прамысловы горад, ці маленькая вёсачка на Палессі. Няма вялікіх ці малых праблем, але ёсць жаданне жыць лепш.
Дзесяць гісторыяў, сабраных у гэтай кнізе, ілюструюць толькі невялічкую частку нашае дзейнасці.
АСТРАВОК ЖЫЦЦЯ
— Калі не памыляюся, свой праект вы пачалі год таму?
— Так — у снежні 2009 года. І выбар пары года тут невыпадковы, бо апошнім часам зімы ў Беларусі сталі даволі моцнымі. Прырода, мабыць, вырашыла ўспомніць былыя часы. Мінулы год не быў выключэннем, таму асноўны клопат пра тых, хто не мае свайго дома, быў не «где голову преклонить» ноччу, а «как не замерзнуть».
У Віцебску вялікая колькасць бяздомных людзей. Улады не вядуць улік бяздомных, не прымаюць ніякіх высілкаў, каб ім дапамагчы. Гэта вядзе да пагаршэння крымінальнай сітуацыі, абвастрэнню шэрагу іншых сацыяльных і гуманітарных праблемаў, а таксама негатыўна ўплывае на маральны стан грамадства.
Сутнасць праекту «Астравок жыцця» ў стварэнні ў горадзе пункту дапамогі абяздоленым, работа якога пачалася з раздачы гарачай ежы. Але для таго, каб некага накарміць, трэба ведаць, колькі тых, хто хоча есці і дзе іх знайсці.
— І дзе вы іх знайшлі?
— Там дзе і трэба шукаць — каля цэркваў.
Мы ведалі пра некалькі такіх месцаў, таму прыгатавалі кашу з сасіскамі і гарбату ў тэрмасе, купілі аднаразовы посуд і накіраваліся ў свой першы рэйд па горадзе.
А першым (выбачайце за таўталогію) быў вядомы не толькі ў Віцебску манастыр, які называюць Маркаў манастыр. Тыя, хто там бывае, напэўна сустракаў на падыходзе да яго саракалетняга мужчыну па імені Сяргей. На трубах, якія адначасова былі і сталовай, і гасцінай, і працоўным кабінетам на папяровай кардонцы звычайна ляжалі кавалкі хлеба альбо нейкая другая ежа, якую гэтаму чалавеку давалі прахожыя. Былі нават невялікія грошы.
А каля самой брамы манастыра міласціну прасілі яшчэ двое мужчын і некалькі жанчын.
У той дзень быў 20-ці градусны мароз, ішоў снег. Мы прыехалі туды ў абед (13.00), але нікога не ўбачылі ні на трубах, ні каля брамы. Не пашанцавала. Набажэнства на той час ужо скончылася, і мы вырашылі, што ўсе яны пайшлі хавацца ў цёплыя месцы.
Безвыніковым быў і другі прыезд да манастыра, і толькі на трэці раз давялося сустрэцца з адным з «пастаяльцаў» пляцоўкі ля ўвахода, якога завуць Аляксей. Ён распавёў, што з усіх застаўся адзін ён. Сяргей (той, хто сядзеў на трубах) абварыўся кіпнем у люку, Пётр замерз на месцы, дзе прасіў міласціну, а Раі — пашчсціла. Яе забраў з сабой нейкі мужчына з «нашых». Развітваючыся, папрасіў у наступны раз прынесці якое-небудзь футра і бацінкі.
З Раяй мы пазнаёміліся падчас наступнага рэйду. Яна сядзела на трубах, каля самога ўезду ў манастыр у тонкім асеннім паліто. Вакол — кошкі. Мароз — 15 градусаў. А на месцы Сяргея сядзеў другі чалавек — Леанід. На від яму менш як 45 год.
Яны шчыра дзякавалі за гарачую ежу, прасілі прынесці цёплае адзенне, абутак, дапамагчы з пошукамі работы.
— Сумная гісторыя…
— На жаль, не адзіная.
Калі мы былі каля царквы Успення Прасвятой Багародзіицы, то ўбачылі там каля ўвахода жанчыну на інваліднай калясцы. У ранак яе прывозіў тады нейкі мужчына, а ў вечар яны кудысьці знікалі. І так кожны дзень, як гаворыцца, без «выходных». Завуць іх Святлана і Ігар. Яна занесеная снегам у калясцы, ён побач — на кукішках.
Мы накармілі іх цёплай кашай, напаілі гарбатай і выслухалі трагічныя расповеды.
Святлана не бачыць і не ходзіць. У яе ёсць беларускія дакументы, але няма прапіскі, таму і магчымасці зарэгістравацца, каб атрымліваць нейкую грашовую дапамогу.
Ігар з Калінінградскай вобласці. Акрамя пасведчання аб нараджэнні, у яго няма ніякіх дакументаў.
Нехта за пяць тысяч рублёў пускае іх у свой дом начаваць. Каб «зарабіць» гэтыя грошы, яны і прыходзяць да царквы. А яшчэ — нешта на ежу.
Багата іх стаіць і ў другіх месцах. Ля Дабравешчанскага сабора, ля Уваоскрасенкі, ля храмаў Георгія Пераможца і Андрэя Першазваннага, каля харчовых магазінаў, на рынках.
— Няўжо ўлады гэтага не бачаць?
— Бачаць.
У нашага праекту вельмі доўгі і цяжкі лёс. У 1996 годзе дэпутат Віцебскага гарадскога савета Хрыстафор Жэляпаў прапанаваў сесіі гарсавета прыняць рашэнне аб адкрыцці ў горадзе спецыяльнага месца для прытулку бяздомных.
На той час у Віцебску было шмат безгаспадарчых будынкаў. Мы спадзяваліся, што кіраўніцтва горада дасць памяшканне і неабходнае абсталяванне, а сродкі на першы час можна будзе знайсці ў розных спонсараў. На гэтую прапанову адны адказалі яхіднай ухмылкай, другія зрабілі выгляд, што гэта звяртаюцца не да іх… Мабыць, у тыя гады было не да гэтага…
Мінула 14 год.
Новы Віцебскі губернатар Аляксандр Косінец паабяцаў спачатку ўсіх бяздомных пералічыць, зарэгістраваць, падлячыць, калі гэта трэба, аднавіць дакументы і знайсці працоўныя месцы. Жадаючых атрымаць яшчэ адзін жыццёвы шанец, плануецца накіраваць на вёску (нават у аграгарадкі), дзе патрэбныя працоўныя кадры і ёсць пустуючае жытло (у Віцебскай вобласці 3500 дамоў), а тых, хто кардынальна змяняць сваё жыццё не збіраецца, аправіць на… звалку. Маўляў, шмат, хто з іх збірае макулатуру, іншыя адкіды. Гэта будзе іх новая старая работа.
Справа ў тым, што недалёка ад вёскі Казачы плануецца пабудаваць завод па пераапрацоўцы смецця. Для рабочых там будуць зроблены жылыя вагончыкі і душавыя кабіны.
Па словах губернатара, ён ставіцца да такіх людзей са спачуваннем і літасцю. Вельмі добра, але адных словаў тут недастаткова. Патрэбныя і канкрэтныя дзеянні, а іх пакуль — няма. Да таго ж дапамога такім людзям павінна быць такой, якая стасуецца з іх разуменнем нармальнага жыцця, а не з чыім-небудзь іншым. Памкненні дзяржавы праводзіць «сацыяльную рэабілітацыю» выключна аўтарытарнымі і карнымі сродкамі, на мой погляд, значна абмяжоўваюць магчымасці бяздомных.
Дакладнай статыстыкі аб іх колькасці ў Беларусі няма. Як і дзяржаўнай праграмы, якая б была накіравана на вырашэнне гэтай праблемы.
Дарэчы, віцебскія ўлады прыдумалі і больш цывілізаваны план. Гарадская газета напісала, што будзе пабудаваны дом адпаведнага прытулку. Зараз такі (адзіны на ўсю краіну) ёсць толькі ў Мінску. Яго адкрылі гадоў дзесяць таму. Намаганнямі адной царквы і недзяржаўнай арганізацыі з назвай Асацыяцыя сацыяльных работнікаў. Некалькі гадоў таму іх выключылі з апекуноў Дома начнога ўтрымання і перадалі справу гарадской уладзе.
— Існуе меркаванне, што сярод «бамжоў» большую частку складаюць п’яніцы і гультаі. Гэта так?
— Не зусім.
Адзін толькі прыклад. Мікалай — пенсіянер. Яго пенсія памерам усяго 140 тысяч беларускіх рублёў. Брат — «вялікі начальнік», а сам ён не мае нават жытла.
Калі выпадае пагаварыць з гэтымі людзьмі, амаль усе (за рэдкім выключэннем) просяць дапамагчы працаўладкавацца, каб зарабляць на хлеб і жытло, а тлумачаць гэта тым, што прасіць міласціну — прыніжальна і сорамна.
Па нашай просьбе група журналістаў правяла апытанне жыхароў Віцебска на конт адносін да праблемы бяздомных. Апыталі 70 чалавек. 41 з іх бамжоў шкадуе, але імкнецца трымацца ад іх як мага далей. 15 чалавек, нягледзячы на нейкае спачуванне, лічыць, што ў сваіх бедах яны вінаватыя самі. 10-ці апытаным агідна іх бачыць і толькі 4 — гатовыя дапамагчы.
Як бачыце, апошняя катэгорыя самая малая. Да іх адносімся і мы.
— А як справы цяпер?
— Мы лічым нашым вялікім поспехам тое, што ў Віцебску ў рэшце рэшт з’явіўся прытулак для бяздомных.
Але праблема бяздомных і людзей, якія стаяць ля цэркваў, каля рынкаў і крамаў, гэтым не вырашана. Просячых міласціну не паменшылася.
А ў прытулак яны чамусьці не пайшлі?
У чым прычына, трэба высвятляць.
Таму праект працягваецца. Пакуль ёсць людзі, якія патрабуюць дапамогі (канкрэтна ежы і адзення), «Астравок жыцця» будзе дзейнічаць.
Пачалася зіма-2010, і мы зноў едзем на знаёмыя месцы. Там многа новых людзей, але мы сустракаемся і з Раяй, і са Святланай.
ДА ДЭМАКРАТЫІ ПРАЗ ПАРКОЎКІ
— Колькі вы ўжо працуеце з рухам «За свабоду»?
— З самага стварэння, дакладней з 2006 года. Дарэчы, праз два гады Аляксандр Мілінкевіч быў у маёй ініцыятыўнай групе.
Апошнім часам мы займаліся тымі лакальнымі праблемамі, з якімі людзі сутыкаюцца амаль пастаянна. Гэта, на наш погляд, даволі значная частка ўсіх электаральных кампаніяў і не толькі. Таму на працягу года вырашылі займацца менавіта імі.
Умоўна кажучы, калі ў Малінаўцы вельмі складанае становішча з паркоўкамі, то мы павінны аддаць ім перавагу. Пачалі з таго, што аб’ядналі спецыялістаў, якія ведаюць, як трэба вырашаць пытанне з пункту гледжання правілаў будаўніцтва. Прывезлі іх на канкрэтнае месца, далі магчымасць пагаварыць з жыхарамі. Рабілі гэта для таго, каб людзі маглі выказаць свае думкі, а спецыялісты з улікам мясцовай спецыфікі, распрацавалі неабходны план. Пасля яго накіравалі ў адміністрацыю раёна мясцовы аўтадар і г. д. Натуральна, што пад ім былі і подпісы жыхароў.
Напрыклад, у Малінаўцы пад планам рэканструкцыі мікрараёну мы сабралі больш як 900 подпісаў. Гэта было напрыканцы восені — у пачатку зімы 2009 года. Тады мы праводзілі вельмі цікавыя дыскусіі, на якія прыходзіла шмат людзей і абмяркоўвалі, дзе можна будаваць, а дзе нельга. А ў нас на гэты конт ужо быў канкрэтны план. Падпісваліся ахвотна, што потым і даслалі ў адміністрацыю раёна.
— І вынік?
— У выніку адміністрацыя адказала, што яны не могуць зрабіць тое, што мы прапануем, не па прычыне адсутнасці грошаў альбо нейкай нашай кепскай работы, а будуць будаваць аналагічную. Толькі крыху побач. То бок усё роўна пачыналі «варушыцца». На сённяшні дзень будоўля ўжо пачалася.
Такім чынам, пытанне неяк зрушылі з «мёртвай кропкі», і я спадзяюся, што людзі не забудуць пра тое, што там ёсць і наша праца.
А пачыналі мы з таго, што нешта падобнае было зроблена на Паўднёвым Захадзе, дзе справай кіраваў Юрась Карэтнікаў. Яны таксама распаўсюджвалі ўлёткі, збіралі подпісы. Спачатку дзяржаўныя службы іх «футболілі», а праз нейкі час пабудавалі некалькі парковачных пляцовак, на сотні паўтары-дзве машынаў.
Я не буду сцвярджаць, што нешта было зроблена пад нашым ціскам, бо гэтае слова тут не падыходзіць наогул, але тое, што пэўны ўплыў быў, — адназначна.
У мікрараёне Сухарава мы крыху адхіліся ад «тэмы», таму што раён больш сучасны, і архітэктар, які туды прыйшоў, сказаў: «На жаль, сённяшнія тэхнічныя рэгламенты не дазваляюць «упісваць» дадатковыя парковачныя месцы». Прыйшлося ўносіць у нашу дзейнасць неабходныя карэктывы.
Канкрэтны прыклад. Па правілах, ад жылога дома да праезду адлегласць павінна складаць пяць метраў. Калі рэальна там восем метраў, то, значыць, ёсць магчымасць пад 45 градусаў паставіць машыну, то бок стварыць адно парковачнае месца. У «Сухарава» «разлінеена» так, што там паўсюль акурат неабходныя метры. У адрозненне ад «Малінаўкі», дзе такіх «парарушэнняў» было даволі шмат.
У Сухарава (там жыве Алесь Лагвінец) «упісацца» з нашымі прапановамі было немажліва. Тады пайшлі іншым шляхам і зрабілі праект рэканструкцыі пустыра пад парк сучасных відаў спорту, дзе было б можна пакатацца на скейце, горным веласіпедзе, ролікавых каньках і г. д. То бок, на наш погляд, там павінна быць усё, што сёння цікава моладзі. План быў прыстасаваны да кірмашу «Максімус».
Алесь Лагвінец актыўна выкарыстоўваў гэта ў сваёй «мясцовай» выбарчай кампаніі. Мы нават зрабілі яму спецыяльны відэаролік з цікавым камп’ютарным афармленнем. Атрымалася наглядная рэч. Мабыць, гэта і стала тым «зялёным свістком», што «разбудзіў» уладу. Гарадская адміністрацыя прыняла рашэнне пабудаваць такія пляцоўкі ў кожным раёне. Праўда, пакуль што практычная рэалізацыя «указіўкі» адбылася толькі ў Партызанскім раёне. Вельмі сціплая. Мабыць, не хапіла грошай…
Традыцыйна мы актыўна працуем у мікрараёне Усход, дзе каардынуе работу Віктар Анчарэвіч. Там востра паўстала пытанне з якасцю пітной вады, дакладней з яе абаронай. Існуючыя там водазаборы размешчаны на тэрыторыі парка, які гарадская адміністрацыя мае на мэце ўцягнуць у гаспадарчую дзейнасць. Было ўжо некалькі хваляў «накату». Праблема то абвастраецца, то трошкі «адпускае». Сэнс у тым, што з цягам часу ўлады хочуць забудаваць даволі вялікі кавалак тэрыторыі — каля 70-ці гектараў зямлі.
Мы распрацавалі іншы план рэканструкцыі парку, які прадугледжвае не гаспадарчую дзейнасць, а больш крэатыўна-забаўляльную. Інакш кажучы, зрабіць для людзей сапраўдны парк, дзе можна было б адпачываць, а не будаваць офісныя будынкі. Сапраўды, у Мінску ёсць такая праблема.
Наш праект дазваляе абараніць крыніцы водазабораў, якія там размешчаныя, і адначасова дадае нейкі мясцовы каларыт. На базе існуючых культурна-сацыяльных аб’ектаў можна стварыць нешта новае. Умоўна кажучы, нейкія рыцарскія клубы, якія б потым там праводзілі свае фэсты. Альбо адкрыць нешта іншае. Словам, дзякуючы гэтаму парку арганізаваць для людзей больш цікавы і разнастайны адпачынак. Праект ёсць, і цяпер справа толькі за яго рэалізацыяй. Каб такая магчымасць з’яўлялася, мы час ад часу і жадаем стаць дэпутатамі розных узроўняў.
У Чыжоўцы наш каардынатар Мікіта Красноў займаецца ў асноўным сацыяльна-бытавымі праблемамі — рамонтам, заменай водаправодных і цеплавых сетак. Збіралі там подпісы, вывешвалі нейкія расцяжкі.
Кожная такая акцыя займае ў сярэднім паўтара месяцы — распрацаваць планы дзеянняў, сабраць подпісы, пагаварыць з людзьмі і г. д.
— Вы бралі ўдзел у розных электаральных кампаніях. Мабыць, праблем з дэфіцытам аднадумцаў няма ніколі?
— Так. Больш з тое, калі распрацоўваў склад ініцыятыўнай групы на мясцовыя выбары, прыходзілася выбіраць, бо жадаючых было каля некалькіх дзесяткаў, а патрэбна было абраць толькі 10 чалавек. Добра, што «вышэй» няма ніякіх абмежаванняў.
— І якія планы на будучыню?
— Па-першае, нельга кідаць тое, што мы не давялі да канца. Ёсць справы, якія на сённяшні дзень не завершаныя. Не можа ўсё ў жыцці быць «адразу». Пэўныя рэчы трэба рабіць паступова.
Калі я збіраюся і далей працягваць нейкую грамадскую актыўнасць, то трэба засяродзіць увагу на Малінаўцы. Ёсць людзі, з якімі мне б хацелася працягнуць сваю працу. Асабліва з тымі, каго я асабіста «прыцягнуў» у гэтую дзейнасць з іншых сфераў нашага жыцця. Напрыклад, з бізнесу. Я адчуваю перад імі нейкую адказнасць.
Вельмі важна, калі ў цябе ёсць буйная арганізацыя, якая займаецца нейкімі ВЯЛІКІМІ справамі, але не менш важна, каб у яе былі «падпорачкі» ў выглядзе вырашэння штодзённых людскіх спраў. Гэтыя «падпорачкі» я збіраюся выстаўляць.
— А як людзі ўспрымаюць тое, чым вы займаецеся?
— Трошкі дзіўна. Выглядае гэта так. Калі звоніш у дзверы да суседзяў, якія цябе добра ведаюць, і распавядаеш сутнасць справы, яны ахвотна падтрымаюць і паставяць свой подпіс, але далей за гэта — не ідзе.
Чалавек з першага разу ніколі не пераканаецца наконт таго, што ты прыйшоў толькі з нейкай высакароднай мэтай. З трэцяга разу яны пачынаюць прыглядацца і разумець, што ты задумаў нешта вельмі сур’ёзнае. А пасля пятага ад цябе нейкія сігналы да іх сыходзяць надалей, тады ў людзей і паўстае перакананне, што побач жыве чалавек. Які сапраўды займаецца чымсьці важным.
Паняцце «суседзі» ў дадзеным выпадку даволі ўмоўнае, бо ў маім доме больш за тысячу кватэраў, а трыста чалавек мяне ведаюць даволі добра. На самой жа справе, тых, з кім я кантактую, на парадкі больш, і каб атрымаць іх падтрымку, трэба працаваць разам з іншымі актывістамі нашага руху.
Да другой катэгорыі людзей можна аднесці тых, хто ўжо мае досвед «сутыкненняў» з уладай. Яны пісалі нейкія лісты, шукалі праўду, але ўсё скончылася «пшыкам».
Трэцюю складаюць тыя, хто не ведае, як і што трэба зрабіць, каб вырашыць іх праблему.
У чацвёртую катэгорыю ўваходзяць блізкія мне «чарнобыльцы», бо я і сам прыехаў сюды са Слаўгарада. Раней было шмат структур розных арганізацыяў, якія займаліся гуманітарнай дапамогай, аздараўленнем дзяцей і г. д. Існавала гэта зусім нядаўна. Самае эфектыўнае было, калі хадзіў збіраць нейкія подпісы з тымі, хто калісьці займаўся менавіта гэтымі справамі. Іх усе ведаюць.
— Зразумела, што лямпачкі ў пад’ездах, лужыны на дарозе альбо паркоўкі хвалююць людзей больш, чым «вялікая палітыка». Яны ставяцца да вас з большым даверам?
— Зноў-такі, калі гэта не нейкая разавая акцыя. «Імгненна» сапраўднага даверу не бывае. І яшчэ — людзі павінны разумець, што за іх нехта не будзе нешта рабіць вечна. Трэба самім быць «напружанымі». Калі гэтага не будзе, то і падтрымка ў грамадстве ў нас будзе даволі абмежаванай. Улада адабрала гэта ў людзей, і пакуль усё не вернецца — нічога не будзе.
МОСТ БЕЗРАЗЛИЧИЯ
— Суть всей проблемы заключается в том, что река Ипуть течет таким образом, что через нее в нашем городе есть сразу несколько мостов. Как автомобильных, так и пешеходных.
Один из микрорайонов такой мост и соединяет с остальным райцентром. Как позднее выяснилось, ни у кого на балансе он не стоит. Его когда-то для своих работников соорудила местная бумажная фабрика «Герой труда», но никому на балансную стоимость так и не определила. Пользоваться им начали около трех тысяч человек.
С годами финансовое положение этой фабрики значительно ухудшилось, и мост пришел в негодность. Его бы, наверняка, снесли, если б не одна «закавыка». Значительная часть населения почти «отрезается» от исторического центра города. Дорога сокращалась вдвое. Основная трасса — небольшой крюк, который еще сопряжен с очень скверным графиком хождения в том направлении городского транспорта. То есть эта локальная проблема возникла сама собой.
В местной газете про нее писали не раз и попросту «вешали» мост на бумажную фабрику. Дескать, содержать его надо в надлежащем состоянии, однако конкретных результатов не было.
Началось все в 2007 году, а к 2009 мост пришел почти в полную негодность. Ходить по нём стало опасно. Именно в это время проблемой и начало заниматься движение «За свободу», точнее, его местный филиал. Привлекли к нему внимание местных СМИ, изучили историю. Тогда-то и выяснилось, что деревянная предтеча была еще в годы войны, ибо бумажной фабрике «Герой труда» уже 150 лет.
Пытались им заниматься и «советы», даже периодически реставрировали. Когда в Беларуси началось «экономическое чудо», о нем стали «забывать». Вот уж точно — «чудес» у нас много. На мост, в отличие от Национальной библиотеки, банально не хватало времени.
Прежде чем начать кампанию, мы с помощью листовки ее проанонсировали. Предупредили всех, что будет проходить сбор подписей под обращением к администрации района и местному депутатскому совету, где будет изложена просьба решить вопрос строительства нового, безопасного для людей моста. Капитального, а не той «халтуры», которая была раньше.
Собрали 297 подписей. Можно было собрать их в несколько раз больше, если «задействовать» весь Добруш. Но мы сконцентрировались только на одном микрорайоне. И потратили на это только четыре месяца.
Вместе со мной всем этим делом занимались еще семь человек. Ходили, как говорится, «от двери к двери». В основном подписывались те, кому это крайне необходимо, «не повязаны» контрактной системой и не являются государственными служащими. То есть люди, которые практически независимы от власти.
Подписи были переданы адресатам. Отреагировать, согласно президентскому указу на сей счет, они должны были в сроки от 15 до 30 дней, но этого сделано не было. Хотя там и указывались конкретные адреса для ответов. В частности, районная газета «Добрушский край».
Об этом мы людям и сказали. К слову, один ответ все-таки был, но он больше походил на издевательство, ибо среди 297 подписантов выбрали женщину, которая постоянно живет не в нашем городе, а в областном центре… В указанный микрорайон она приезжает лишь на свою дачу…
Отсутствие официальной реакции вовсе не означает, что ее не было вообще. Делая вид, что они не обратили внимание на общественный резонанс, власти включили-таки строительство нового моста в генеральный план реконструкции градостроения. То есть при наличии необходимых средств это будет решено в самой ближайшей перспективе.
А заставило их на это пойти одно почти форс-мажорное обстоятельство. При весеннем ледоходе аварийный мост был полностью уничтожен и унесен течением. Сегодня на этом месте уже ничего нет.
Дело в том, то, что для обеспечения водой бумажной фабрики обычно открывается один шлюз. В этом году почему-то открыли сразу три шлюза. Весной возник довольно интенсивный ледоход. Он-то и «унес» злополучный мост. В местной газете по этому поводу даже появилась ироничная заметка «Моста как не было».
Не хочется употреблять условное наклонение, но если бы власти послушали нас сразу, ничего подобного, может, и не произошло бы. К слову, открытие двух дополнительных шлюзов произошло потому, что такая команда поступила из райисполкома. Сделано это было для «выравнивания воды в реке». «Выровняли» так, что люди теперь ходят в два раза больше, то есть каждый день в одну сторону делают полтора километра лишних. Как правило, это расстояние преодолевается пешком, ибо в тот микрорайон (полное безобразие) городской автобус ходит только четыре раза в день.
По стечению обстоятельств развитие всех этих событий совпало с проведением «местных выборов». Если исполнительная власть ограничилась традиционной «отпиской», то районные депутаты и вовсе их полностью проигнорировали. Людей это крайне возмутило, и они выдвинули ультиматум: нет моста — нет выборов. Социальные вопросы автоматически переросли в политические. Думаю, это и стало некой «критической массой». Если раньше проблему не замечали вообще, то сейчас есть высокая вероятность ее довольно быстрого решения.
К слову, Добруш номинирован на проведение республиканских «Дожинок». Под эту «марку» и планируется получить деньги на строительство нового моста.
— А как вашу инициативу восприняли другие?
— Сложно сказать. Но власть это восприняла очень серьезно. К выборам в местные советы меня даже не допустили. «Зарубили» на этапе регистрации.
— И все-таки. Каков главный итог этой истории?
— Город фактически стоит «на ушах». Вопрос будущего строительства решен практически на 70 процентов. А самое основное — у нас образовалась база сторонников, то есть тех, кто фактически одобряет подобную деятельность и положительно смотрит на развитие независимой гражданской инициативы, предлагает свои услуги. Настроения людей склоняются в сторону демократического правления.
И это всего за четыре месяца! Локальные проблемы, на мой взгляд, следует решать без излишней политизации. Менталитет нашего населения в очень значительной степени зациклен на решение своих насущных проблем. Лампочка в родном подъезде их больше волнует, чем абстрактные «права человека».
Именно это и является тем мотивом, который потом заставляет искать суть проблемы. Люди начинают задумываться над тем, откуда взялись сборщики подписей, что за объединение они представляют? Все их знания до этой минуты ограничиваются лишь эпизодическими воспоминаниями о президентских выборах 2006 года. Да и то, на уровне неких отрывочных знаний. Здесь они приходят из нужного им источника.
Деятельность движения «За свободу» заставляет местную власть «шевелиться», менять приоритеты своей деятельности. Приходится переориентировать потоки из «закрытого» для посторонних бюджета. Конечно, наличие той же наглядной агитации в системе идеологической муштры населения очень важно, но является ли это первоочередным направлением? Без нее люди могут жить спокойно, а вот без пешеходного моста — проблематично.
Когда тема затрагивает людей «за живое», они начинают объединяться. Сейчас после тысячи выпущенных нами листовок, идешь по городу — узнают. И выражают сожаление о том, что меня не допустили к участию в местных выборах. Возмущаются, ведь они знают, что я борюсь не за себя, а за нужное для них дело. Как известно, несколько снежинок в конечном итоге рождают мощную лавину.
ПАРАДОКСАЛЬНЫЕ ВОЗМУЩЕНИЯ
— Сколько вы уже живете в Беларуси?
— 21 год.
— И какие впечатления?
— По поводу этнических белорусов очень сложно что-то сказать, ибо их «вычислить» довольно сложно. Почти все вокруг разговаривают на русском языке, белорусского фактически не слышно. Все время кручусь в политической круговерти и постоянно поражаюсь впечатлению, как с каждым днем ваш народ все больше и больше (как бы выразиться правильней) «уходит сам себя». Ругает власть на собственной кухне и даже (с опаской) иногда на улице, но в тоже время не предпринимает никаких «телодвижений», чтобы защитить данные ему Конституцией права и свободы. Особенно это заметно на периферии. Бывает, чиновники явно и цинично унижают человека, издеваются над его семьей, родственниками, но никто при этом не пытается себя защищать. Точнее — почти никто, но отдельные случаи нельзя назвать некой тенденцией. Это скорее подтверждающие правило исключения. Люди боятся, но когда начинаешь выяснять, чего конкретно, понять что-либо очень трудно. Наверное, это патологическая боязнь власти как таковой.
Почему происходит именно так? Ответить на этот вопрос самостоятельно я не могу. Как и получить его от белорусов. Никакой конкретики насчет того, почему, живя в XXI веке в самом центре Европы, люди не ищут на него ответ. Вроде, и интернет у нас есть, и оппозиционные или независимые СМИ можно (при желании) раздобыть, но по какой-то причине большинство этого не делает.
— Насчет абстрактных «прав человека», то здесь — все понятно, но ведь равнодушие наблюдается не только на этом уровне. Ваши проекты носят чисто «клецкий характер», но и там многие очень часто ждут, что «кто-то все сделает за них»…
— Увы.
Конкретный пример. Я живу прямо напротив «БАР-БИСТРО», где сейчас на разлив продают спиртное. Это центральный вход в городской парк. Красивые четыре арки. Раньше там было детское кафе, а лет восемь назад его переделали в то, что есть сегодня. Поначалу всё было более-менее прилично. Даже какие-то мероприятия проходили.
Когда руководителем района стал Анатолий Бойко, то есть в последние пять лет, это кафе превратилось в обычную забегаловку. Только с ресторанными ценами. Наверное, это приносило неплохую прибыль, ведь заведение находилось в очень бойком месте, потому всех это устраивало. До той поры, пока местные алкаши стали испражняться. Там же. Только к обычным испражнениям добавилась еще и рвота, и громкие матюги.
Мимо проходят молодые мамы с детьми, гуляют с внуками и внучками бабушки и дедушки. Все, конечно, возмущаются, но дальше этого не идет. Слышал их много раз, поэтому, решил написать по этому поводу заявление и начал собирать под ним подписи.
И поразился. В Клецке все знают о моих оппозиционных взглядах. Потому сбор подписей сразу же наткнулся на некие препятствия. Возмущаться неформально — всегда пожалуйста, а стоит придать этому делу какие-либо конкретные очертания, как вдруг возникают непонятные проблемы.
Меня поражает следующее. Подходишь, например, к бабушке, которая гуляет там с маленькой внучкой или внуком. Просишь поставить подпись, а она — замешкалась. Начинаешь выяснять, что ей за это будет. Оказывается — ничего, но оставлять свой автограф не спешит. Видеть желтые разводы на снегу или дурно пахнущие лужи, ей неприятно, но высказать открыто свое возмущение по этому поводу — боится. Говорит про работающих сына или дочку. Дескать, если Бойко увидит ее подпись, то сразу же их уволит.
Очень похожая ситуация, когда подписи собираются в рабочее время. Заходишь в какой-нибудь кабинет. Саму идею там неизменно одобряют, но расписываться не спешат. Объясняют это тем, что живут в другом месте. Пытаюсь объяснить, что они тоже гуляют с детьми в парке. Соглашаются, но протестовать не спешат. Ничего не понимаю, ведь это касается непосредственно их. Беда нашей страны, что возмущения носят чисто «кухонный» характер. Конечно, держать «фигу в кармане» довольно свойственно для славян, но дело в том, что на эти «фиги» власть давным-давно не обращает никакого внимания…
За два месяца мне все-таки удалось собрать сорок пять подписей. С огромным трудом. Чаще всего я садился недалеко от «БАР-БИСТРО» и почти всегда становился свидетелем, как возмущения не переходят в нечто конкретное. Все боятся. Осязаемый с началом любого разговора почти животный людской страх превратил наше общество в покорных баранов. Протестовать открыто они могут только по команде сверху. А еще ждут, что кто-то что-то сделает за них.
Увы, к любым оппозиционным инициативам они относятся весьма настороженно. Власть довольно умело использует то обстоятельство, что бывало, когда их протесты использовались, как «пушечное мясо». Результатов не было, а «крайними» оказывались те, кто осмелился поддержать ее противников.
Самое грустное, что в данном случае их опасения совершенно напрасны. Я ведь не собираюсь их бросать, да и жена, как юрист, поможет в любой ситуации. Вместе мы очень много людям помогаем. Оказываем консультативную помощь, составляем обращение в различные госорганы.
Чиновники боятся этих бумажек не меньше, чем протестных пикетов, потому что знают, что в данном случае ими занимается «семья Пономаревых». Тот же «вертикальщик» Анатолий Бойко или районный прокурор Валерий Викторович Коротко, когда видят подготовленные нами обращения или жалобы, «прямым текстом» говорят: к Пономареву не ходите, мы сами всё решим. А когда слышат «два года уже решаем» отвечают, что в таком случае проблема не будет решена вообще. Дескать, «не с тем дружите». Конечно, это элементарное запугивание людей. Последние за такие «приемы» их крепко ругают, но верить предпочитают именно чиновникам. Увы, такая у людей сейчас психология. Особенно в регионах.
— И что нужно сделать, чтобы ее сменить?
— Затрудняюсь ответить, но что-то в ближайшее время должно произойти. Что-то очень плохое для чиновников, ибо они ведут себя с людьми, как барин с холопом или господин со своим рабом.
Система сделала из людей послушных беспринципных клонов, которые терпят «потихонечку» издевательства над всей семьей и называет это «толерантностью». Мне же более предпочтительней другое слово — быдловатость. И это, к сожалению, не оскорбление, а констатация факта.
Я понимаю, что с годами человек становится более спокойным в плане какой-либо активности, но подобной быдловатости не видел нигде и никогда, хотя пожить доводилось Казахстане, Таджикистане, России. Кстати, Россия тоже бывает разной. Одно дело — Запад, и совсем другое — Восток. Но ничего подобного нет даже там. Какая-то патологическая жажда халявы, зависть, цинизм. И появились они в последнее время. Когда я приехал в Беларусь, было совершенно иначе. Наверное, время сейчас такое.
Народ вокруг — хмурый, злой. Улыбчивых, добродушных белорусов больше нет.
Во-первых, выросло молодое поколение, которое совсем не задумывается над своими действиями. Что им скажут, то и делают. Бездумно, цинично. Только в отличие от старших «не ведают, что творят». Им кажется, что так и должно быть. Например, какой-нибудь начальник-папа напишет ему на бумажке нужный текст и тот его озвучивает, где надо. Совершенно не задумываясь над смыслом.
Во-вторых, те, кто постарше, тоже стали как бы «ниже ростом» и заразились «бациллой» этой самой быдловатости. За 16 лет зомбировали целое поколение. Раньше люди такими не были. Страх и приспособленчество совершенно изменили белорусское общество.
Выход тут, на мой взгляд, не только в неких экономических потрясениях. Даже если все вокруг изменится, люди все равно продолжат терпеть. Наш человек не знает, как должно быть на самом деле. Не понимает сущности выбора. Как его загнали в нужную властям колею, так он по ней и идет.
Как говорил один литературный герой, «разруха не в клозетах, а в головах». С ней и надо бороться, иначе белорусский народ исчезнет как этнос. А меры должны быть кардинальными. Здесь не таблетки нужны, а кардинальная операция.
— Насколько я в курсе, в Клецке вы занимались не только «забегаловкой»?
— Совершенно верно.
Напротив парка у нас есть искусственный пруд. О том, что его надо почистить, я писал еще в прошлом году. В этом пришлось повторить, ибо рыба из него начала выбрасываться на берег. Я видел это своими глазами и сфотографировал.
Отнес в местную «районку». Там сказали, что мы «занимаемся ерундой», но уже через неделю порядок был наведен. Грустно от того, что власть не хочет чего-то публично признавать, но здесь важен конечный результат. А он был очень даже положительным.
Еще одним примером может быть пятое общежитие ПМК № 191. Расположено оно почти в центре Клецка. Трехэтажное здание на Машерова, 5. Люди рассказали мне о том, что там происходит, но, когда увидел лично, поразился до глубины души. Длинные, почти тюремные, коридоры с проломанным на них полом, все электрощитки и проводка повыдраны. Света, естественно, нет. Как и унитазов с канализацией. Судя по белью, там живут маленькие дети.
Как выяснилось, за маленькие комнаты люди платят там по 240–260 тысяч, а за весь блок вообще получается более полумиллиона в месяц. Расценки, прямо скажем, иррациональные.
Написал об этом заявления в райисполком и местную прокуратуру, а также опубликовал в своем виртуальном «Бойком Клецке». В итоге «дело» сдвинулось с «мертвой точки». Через одно место, правда, но сдвинулось. Но даже после этого жильцы просили меня их не фотографировать…
ПРАЗ ЧЫСЦІНЮ ДА СВАБОДЫ
— У чым сутнасць вашага праекту?
— Недзе напрыканцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя пачалі групавацца тыя, хто займаўся у нашым горадзе грамадскай дзейнасцю. У 2003 годзе мы стварылі ініцыятыву «За чысты Барысаў», якая павінна была спрыяць рашэнню камунальных праблем, што звязаныя з жыццядзейнасцю чалавека. Калі ў 2007 годзе быў створаны рух «За свабоду», пачалі актыўна выбудоўваць новы брэнд на мясцовым узроўні.
Першай «ластаўкай» сталі мясцовыя выбары, а «ўдарнай» акругай стала тая, дзе ў раённы і абласны саветы балатаваўся непасрэдна я. У межах кампаніі мы даволі паспяхова правялі акцыю «100 дзён на рамонт дарог», якая стала своеасаблівым ультыматумам мясцовай уладзе. Дарогі не рамантаваліся больш за дваццаць год, таму сабраць восем соцень подпісаў было нескладана. Усе яны былі перададзены ў выканкам, дзе стварылі адпаведную камісію.
Каб залагодзіць мяне, да майго дома дарогу, якая была ў жахлівым стане, адрамантавалі. На астатняе абяцалі знайсці сродкі, але, на жаль, аднымі абяцаннямі тады ўсё і скончылася. Аднак пра рух «За свабоду» ў Барысаве пачалі ведаць даволі многія.
Кампанія атрымалася гучная, але як гэта ў нас бывае звычайна, вынікі выбараў сфальсіфікавалі і перамогу аддалі маім канкурэнтам.
Другім цікавым праектам была абарона сасновага лесу. Дакладней не лесу, а сасонніку, якія складаецца з некалькі дзясяткаў дрэваў і расце на тэрыторыі горада, побач са стадыёнам, дзе гуляе вядомы футбольны клуб «БАТЭ». Раён там забудаваны даўно, але камусьці захацелася зрабіць яшчэ два шматпавярховыя дамы. Зразумела, што мясцовыя жыхары былі рашуча супраць будаўніцтва, якое, канешне ж, з імі не ўзгаднялася. Яны пра яго даведаліся толькі тады, калі там ужо з’явіўся будаўнічы плот. Паднялася вялікая хваля пратэсту, і людзі за дапамогай звярнуліся да нас, бо наш брэнд (той жа самы Сяргей Салаш) ужо добра ведалі ў горадзе.
Мы ўзялі на сябе, так бы мовіць, адказнасць арганізаваць мясцовую супольнасць. Падтрымаць іх маральна і канкрэтнымі парадамі. Пазнаёмілі іх з тэхналогіямі правядзення грамадскіх кампаніяў, дапамаглі зрабіць улёткі, пачалі разам збіраць подпісы, якіх хутка стала больш за семсот. Дарэчы, намі было сабраны толькі менш за сотню аўтографаў. Усё астатняе зрабілі самі жыхары. Яскравы прыклад таго, калі рух ідзе «знізу», калі людзі самі вырашаюць, што гэта ім трэба. Мы тут толькі выступалі пэўным каталізатарам. Праводзіліся сходы, каб разабрацца з праблемай, на месца выязджалі розныя чыноўнікі. Дарэчы, на іх «начальнікі» ківалі на Салаша і казалі: «З кім вы звязаліся. Гэта ж БНФ. Не палітызуйце праблему», але людзей гэта не пужала і супрацоўніцтва з намі працягвалася.
Урэшце ўладам прыйшлося даць «задні ход». Высветлілася, што праект не ўзгоднены з міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, і яго «пахавалі». Цалкам паспяховая праца, бо інтарэсы людзей перамаглі дзеянні ўладаў і забудоўшчыкаў.
Калі на мясцовых выбарах паплечнікі пайшлі збіраць подпісы за маё вылучэнне, то сабралі іх у адным доме і літаральна за дзве гадзіны. Пазнавальнасць, як вы бачыце, вельмі высокая. Тых, хто ніколі за мяне не прагаласуе, даволі мала.
А калі браць увогуле, то ў маю падтрымку тады сабралі больш як васемсот подпісаў. З чатырох тысяч жыхароў акругі гэта кожны пяты.
— Вы прымалі ўдзел у трох «мясцовых» выбарчых кампаніях. Калі іх параўноўваць, якія метамарфозы адбываюцца з людзьмі?
— Канешне, цяжэй за ўсё было ў 2003 годзе, бо па сутнасці перад намі стаяла «цаліна» людскіх настрояў. «Сей», што хочаш. Нават камуністычныя зярняты. З часам людзі вызначаюцца ў сваіх палітычных перавагах — разважаюць, спрачаюцца, абмяркоўваюць.
Гаварыць пра змены ў грамадскіх настроях мне вельмі цяжка. Што робіцца ў людскіх галовах, дакладна не ведае ніхто. Нават самі людзі. Адназначна толькі тое, што рэйтынг мясцовай улады паступова падае.
Таму гаварыць лепш за ўсё пра сябе. Чым грамадская дзейнасць істотная? Тым, што, як казаў класік, «Беларусь, наша маці-краіна, ты з нас моцных зрабіла людзей». Часам я шкадую тых, хто не вырас у аўтарытарным грамадстве. Яны не ведаюць, што такое Дзяржава, не ведаюць сваіх магчымасцей — наколькі гатовы змагацца (дзе мяжа смеласці) і як далёка гатовы пайсці дзеля абстрактных ідэалаў свабоды, чалавечага гонару, дабрабыту іншых.
Па вялікім рахунку, мы на гэта і працуем. Уся дзейнасць руху «За свабоду» — змаганне за правы людзей. Тых, хто пакрыўджаны, але сам выказацца не можа. Напужаны і не ведае, што трэба рабіць, калі на падворку будуецца хімічны завод альбо высякаюцца дрэвы.
Што зрабілі тыя, хто бараніў сосны каля стадыёна? Яны звязаліся з намі і ноччу паламалі будаўнічы плот. У Барысаве дзейнічаюць па-простаму. Затапіла вуліцу, пайшлі і перакрылі чыгунку. Вось мова пакрыўджаных. Верна сказана, што «бунт — гэта мова тых, каго не выслухалі».
Людзі прыходзяць у грамадска-палітычную (абысці палітычны складнік вельмі складана) дзейнасць цалкам «зялёнымі» і не маюць ніякага досведу на гэты конт. Я, напрыклад, да яе далучыўся маладым аспірантам. Усе мы чытаем падручнікі, але як гэта выкарыстаць на практыцы, не ведаем, таму тут трэба вучыцца, авалодваць нейкімі тэхналогіямі. Акрамя абвостранага пачуцця справядлівасці, гэта з’яляецца вельмі моцным матывам.
У нейкім сэнсе чалавек «ламае» сябе. Тэлефанаваць у незнаёмую кватэру значна цяжэй, чым ляжаць на канапе і глядзець тэлевізар.
У 2003 годзе — «табула раса», адпраўная кропка. Няўпэўненасць, разгубленасць. Ты нічога не ведаеш, але, як гавораць, «вочы баяцца, а рукі робяць». З часам ад тваёй дзейнасці атрымліваецца нейкі вынік. З’яўляецца пазнавальнасць. Людзі да цябе тэлефануюць, звяртаюцца з рознымі просьбамі.
2007 год — натхненне. У дзень непасрэднага галасавання абсалютная перамога. У датэрміновае я не веру абсалютна і лічу, што яго трэба цалкам скасаваць. Але з іншага боку — дэпутацкага мандату няма. А мне ўжо 27 год. Хочацца неяк павысіць асабісты статус, бо разумееш, што гэта патрэбна не толькі для асабістых амбіцый, але і для лепшага дасягнення тваіх мэтаў.
Тое ж самае адчуваецца і зараз. Напрыклад, нядаўна ў межах праекту еўрапейскай інтэграцыі мы выдалі каляровую брашуру «Еўрапейскія перспектывы для Барысава», дзе распавялі пра працоўныя месцы, ахову здароўя, экалогію, сацыяльную сферу, адукацыю, патлумачылі, чаму гэта патрэбна нашаму гораду. Яна стала ў нейкім сэнсе тым праграмным дакументам, з якім мы ідзем да людзей.
Акрамя гэтага, распавялі, якім мы бачым будучыню горада. З новым універсітэтам, знятымі інфраструктурнымі пытаннямі і г. д.
Зразумела, вырашыць падобныя праблемы магчыма толькі на нейкім узроўні. Накшталт дэпутацкага. А ўлады ў чарговы раз прызначылі (не абралі народам) тых, хто будзе толькі паслухмяна падымаць рукі. І ад гэтага часам становіцца сумна…
— Колькі гэтых «мы» і хто гэта?
— У розныя перыяды грамадская ініцыятыва «За чысты Барысаў» яднала 5–6 дзясяткаў актывістаў. Для Барысава гэта нямала. Плюс яшчэ тыя (як у выпадку з соснамі каля стадыёна), не з’яўляюцца членамі нашай арганізацыі, але ў нейкі перыяд сцісла супрацоўнічаюць.
— Чаму вы абралі менавіта Рух «За свабоду», бо ў краіне ёсць шэраг іншых структур?
— Так, ёсць. Калі спецыяльна прааналізаваць, то высветліцца, што ў Барысаве нарадзілася шмат VIP-персонаў беларускай палітыкі. Гэта вельмі палітызаваны горад. Арыенціры ў нас розныя, але на выбары мы звычайна ідзем разам.
А выбар Руху «За свабоду» перш за ўсё тлумачыцца асобай Мілінкевіча. Мы яго падтрымлівалі падчас Кангрэсу 2005 года і прэзідэнцкіх выбараў–2006. Што б хто ні казаў, але асабіста намі гэта кампанія ўспрымаецца як вельмі паспяховая. Былі дасягнутыя вынікі, якія дагэтуль не мог дасягнуць ніхто. Зроблена прыстойная прыступка ў эвалюцыі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі ў Беларусі. Па маіх меркаваннях, трэба было не спыняцца на гэтым, развівацца, ісці далей-далей-далей. На жаль, з іншымі барацьбітамі за дэмакратыю кансенсус знойдзены не быў.
Аляксандр Мілінкевіч — лідар, які адпавядае нашаму бачанню дзейнасці — канструктыўная, узважаная пазіцыя. Калі браць кампанію «За чысты Барысаў», мы пачыналі менавіта з гэтага. З дзяржаўным УП «Жытло» мы разам праводзілі круглыя сталы, ставілі дамафоны ў пад’ездах. Амаль цалкам падтрымлівалі іх дзейнасць. Можна сказаць, такі быў наш стратэгічны партнёр. Гэта што? Калабарацыя з уладай ці не?
Для нас пытанне так не стаіць, бо мы працуем на карысць беларусаў. Парушаюцца не толькі абстрактныя «правы чалавека», але і камунальныя правы канкрэтных людзей. Калі ў чалавека на кухні тэмпература плюс восем градусаў цяпла, а ў зале — плюс 14, то гэта і ёсць парушэнне. Тое ж самае можна сказаць і пра дарогу, якая не рамантуецца ўжо 20 год.
Рух «За свабоду» пачаў падымаць падобныя тэмы, што і было вельмі даспадобы: канструктыўнае змаганне за свае правы, пазітыўная альтэрнатыва дзеючай уладзе. Не эфемернае «мы за людзей», а пэўныя каштоўнасці — незалежнасць, еўрапейскі выбар, бел-чырвона-белы сцяг, вяртанне да дэмакратыі.
РЕКОСТРУКЦИЯ НАПОКАЗ
— Откуда это пошло?
— Из Пружан, где генератором идеи стал Владимир Радивончик. Затем идею подхватили в Пинске, Барановичах и нашем Белоозерске. К слову, помощью людям в решении их проблем мы занимались и до этого — помогали составлять разного рода заявления, более двух лет работала бесплатная юридическая приемная.
А проблемой благоустройства города занялись только в прошлом году. И решили подойти к ней, как говорится, более глобально. Дело в том, что в конце 2006 года была принята программа реконструкции нашего города, которая включает и год текущий. Если не ошибаюсь, на эти цели было выделено около 105 миллиардов белорусских рублей. Очень большие деньги. Сумма превышала городской бюджет едва ли не в 100 раз.
Казалось бы, Белооозерск должен был расцвести, стать очень красивым внешне и удобным для жизни людей городом. Увы, этого не случилось. Были выполнены лишь косметические работы, то есть обновлено лишь то, что хорошо выглядит с фасада. Произошел ремонт центральных улиц, некоторых дорог и тротуаров. Другими словами, власти занялись исключительно тем, что «бросается в глаза», а все, что «во дворах», осталось как бы вне поля их зрения. Жаль, ибо запланировали они немало. В планах было очень много — и создание новых парковочных мест, и строительство детских площадок…
Мы же решили непосредственно заняться проблемой детских площадок. Если новая часть города, построенная в начале 90-х годов прошлого века, еще оснащена ими более-менее нормально, то в «старой», где дома возведены 30–50 лет назад, уже почти ничего не осталось. Казалось бы, там должны жить только пенсионеры, но именно в «старой» части больше всего снимают жилье молодые семьи. Либо это дети и внуки тех, кто живет там изначально.
Мы выбрали несколько дворов, точнее — три. Активность наших людей сразу же вызвала интерес у жителей домов по улицам Строителей, Гагарина и Ленина. По действующим ныне законам исполнительная власть должна в течение 30 дней реагировать на коллективные заявления людей, то есть выехать на место, изучить проблему и провести собрание с жильцами. В среднем под каждым заявлением было собрано 30–35 подписей. Согласитесь, достаточно нормально. Все они были поданы в конце 2009 года.
Местные власти отреагировали довольно оперативно, провели все необходимые в таких случаях мероприятия и пообещали проблему решить. На момент нашего разговора в одном дворе детская площадка оборудована полностью, в двух других сделаны песочницы и получено обещание до конца года все закончить.
Таким образом, мы заставили власти выполнить обещание, которое прозвучало ранее. Изначально ведь на это дело были выделены немалые деньги. Но они почему-то до конкретных проблем жителей города «не дошли». Программа заканчивается в этом году, и пока неизвестно, какой она будет на самом деле. Кое-где, конечно, капитальные ремонты домов проходят, но этого очень мало.
В Белоозерске по положенным стандартам ремонтировать нужно процентов 70 домов, ибо построены они больше двадцати лет назад. В том числе и тот, где живу я. Выглядит он неплохо, но замена окон никак не помешает.
А еще я никак не добьюсь, чтобы в нашем дворе расширили стоянку для автомобилей. Ужас! Парковочных мест там не больше 15, а машины есть практически в каждой квартире. Тоже самое и с детской площадкой.
Наш дом строился еще в семидесятые годы прошлого века, а двор планировался из расчета, что в каждом подъезде будет только по одной машине. Такие стоянки они и сделали. Да и въездные дороги во двор тоже рассчитаны на одну машину. Тогда их было очень мало. А теперь все изменилось кардинально. Бывает, вечером приезжаешь, и стать некуда.
В планах по Белоозерску дальнейшее развитие наших действий, тем более, что проблем в городе — хватает.
— Если деньги выделены на конкретные цели и пришли конкретному адресату, то куда они могут деться потом?..
— Честно говоря, я очень сомневаюсь в том, что они были вообще. Например, в прошлом году сказали, что деньги «ушли» на «Дожинки» в Кобрин. Там действительно, «раздолбали» весь город. Об этом, кстати, говорил один из городских начальников.
На реконструкцию города по бумагам была выделена очень большая сумма. Если бы она была на самом деле, то из Белоозерска можно было бы сделать конфетку, а тротуарной плиткой выложить даже дворы.
Помнится, в 2007 году нам было выделено около 7 миллиардов рублей. За них и были сделаны первые ремонты. Расширена и оснащена новым асфальтом центральная улица Ленина, выложены тротуарной плиткой пешеходные дорожки и почти полностью, с установкой новых бетонных конструкций, реконструировали главную площадь города.
— А вообще. Отношение к власти у людей меняется?
— Недавно мы проводили соответствующий социологический опрос. В некоторой степени люди по-прежнему доверяют власти. Но уже не в той, которая была раньше. Доверие ко всем ее ветвям в последнее время упало очень сильно. Простой человек видит, что показывают с телеэкранов, и сравнивает это с реальностью. А она совершенно другая.
Взять те же зарплаты. Для Белоозерска очень хорошо, если человек получает миллион рублей. Некоторые же имеют в три раза меньше. Даже на градообразующей Белозерской ГРЭС далёко не все получают самые большие зарплаты. Одному, может, этих денег и хватило бы, а на семью — уже маловато.
Цены же на продукты практически эквивалентны минским. У нас нет больших супермаркетов, где бы что-то можно было купить оптом. Обычные магазины. Хотя по уровню развития торговой инфраструктуры, наш город не является самым плохим.
К слову, раньше мы тоже делали аналогичный опрос и выясняли, каким бы хотели видеть город его жители. Выяснилось, что многие вовсе не хотят видеть в нем нечто супериндустриальное, а предпочитают Белоозерск в виде туристического центра. Действительно, все основания для таких мнений есть. Вокруг города — красивые леса, два хороших озера. Можно организовывать рыбалки или какой-нибудь экотуризм. От Минска всего 250 километров. 3–4 часа езды. Почти самый центр Брестской области. Между собой мы его столицей Брестской области и называем. Примерно за одно и тоже время я доезжаю до Бреста, Баранович и Пинска.
Город расположен недалеко от железной дороги. У нас размещена знаменитая белорусско-испанская обувная фабрика «Белкельме», где я даже успел поработать до того, как плотно занялся общественной работой.
— Все знают, что именно в Белоозерске депутатами избирали известных оппозиционеров. Может, у вас там «оазис демократии»?
— Раньше я даже в шутку сравнивал наш город с маленькой Меккой. Белоозерск в основном — город приезжих. Он очень молодой. Недавно исполнилось только 50 лет. Съезжались в него люди не только из Беларуси, но и со всего бывшего Советского Союза. Я, например, приехал из украинского Запорожья. У нас даже была довольно солидная украинская диаспора — семей 10–12.
То есть люди туда приезжали образованные, высококвалифицированные. С устоявшимися взглядами и убеждениями. Это не был город сложившихся традиций, а своеобразная «солянка».
Надо было создавать и поднимать высокотехнологические предприятия. Например, электромеханический завод.
Словом, одним «щелканьем кнута» здесь многого не добьешься. Люди умели не только выполнять разного рода «указивки», но и думать о своем будущем. Именно на почве «мыслящего электората» в 2003 году мы и сумели провести в городе «маленькую революцию» — избрать местными депутатами не только известного «националиста» Юрася Губаревича, но и многих других «наших».
С первого раза было избрано только 15 человек, из них 9 создали независимую депутатскую группу «Инициатива», где подавляющие число составляли наши сторонники. Естественно, власти учли это обстоятельство, и на повторных выборах «все было, как надо».
Тогда у людей был настоящий подъем общественной активности. Они видели, что кандидаты в депутаты не просто ограничиваются листовками, а лично приходят в их дома. Раньше такого не было. О своих «избранниках» люди узнавали только на избирательных участках. Никаких агитационных кампаний, никаких буклетов.
Когда мы пошли по квартирам, у людей был просто шок. Для них стало абсолютной новинкой, что претендент на депутатское кресло пришел познакомиться лично, поговорить, предложить какое-то решение.
Весомый вклад внесла выпускаемая нами газета «Альтанка», что в переводе на русский язык означает «беседка». Тираж у нее тогда был около тысячи экземпляров, то есть газета приходила почти в каждую четвертую квартиру Белоозерска. Потом мы провели подписку, чтобы ее читали только те, кто этого хочет принципиально, потому что тираж достиг уже почти двух тысяч. По разным причинам он сразу же упал до семисот экземпляров, а сейчас восстановился до первоначального уровня.
Это одна из немногих региональных независимых газет, которая живет уже почти 10 лет. Согласитесь, срок достаточно серьезный.
— Любопытно…
— За редким исключением мы выходим два раза в месяц. Поначалу было немало и официальной информации, но в 2004 году это все «перекрыли». Число подписчиков на 2-3 человека растет каждый день.
— Существует мнение, что власти сегодня отмахиваются от людских проблем, как от надоедливых мух, и ни к кому, кроме себя, не прислушиваются?
— Это смотря что и как говорить. Неправда, прислушиваются очень внимательно.
После 2003 года они «зашевелись» как следует, потому что поняли — «за красивые глаза» люди больше никого не выберут. Уверен, программа развития Белоозерска появилась неслучайно. В некотором смысле наш город «протестный», и они решили таким способом симпатии банально купить.
Они не только к нам прислушиваются, но и пытаются в чем-то упредить.
Если после прихода в райисполком нового начальника они идут на контакт, то городское руководство Белоозерска относится к нам очень настороженно.
ТРЕЗВЫЙ ВЗГЛЯД
— Помнится, на закате СССР был лозунг про «трезвость — норма жизни». Про то, как это проходило и чем кончилось, мы знаем. У вас что-то другое?
— Абсолютно. Прежде всего, потому что все делалось не по команде «сверху», а по инициативе «снизу».
Столичный район улицы Бельского (Фрунзенский район Минска) можно назвать полуспальным, ибо жилых домов здесь гораздо больше, нежели каких-либо учреждений или организаций. Кроме того, он «старый» в том смысле, что застраивался довольно давно, там даже есть «вкрапления» частного сектора.
По этой причине проблема алкоголизации населения здесь далеко не нова и контингент жителей отнюдь не простой. Именно здесь работает сеть продовольственных магазинов «Азарэнне». Она является практически государственным открытым акционерным обществом, наследницей Фрунзенского райпищетогра, и никакого отношения к инвалидам по зрению не имеет. Появилась в начале 90-х годов прошлого столетия, то есть одновременно с обретением нашей страной независимости.
Во время визита туда инспекции министра торговли РБ Чеканова прозвучало замечание по вопросу отсутствия в городе ночной торговли. Как водится, подчиненные сразу же «взяли под козырек», и на базе магазина № 28 было решено открыть отдел ночной торговли.
Сразу же в нем началась очень активная торговля спиртными напитками, преимущественно дешевой водкой и печально известными «чернилами». К слову, он стал единственным магазином в городе, который круглосуточно продавал спиртное. И самое ужасное — по низким ценам.
Итак, наш район был социально опасным, но то, что там началось после открытия «ночника», превзошло самые тревожные ожидания. Постоянные грабежи, убийства, появились проститутки дешевого пошиба, о нем прознали все алкаши нашего района. Бывало, идешь ночью (после 23.00), а очередь из него тянется даже по входным ступенькам.
Естественно, всем, кто хотел жить нормально и радовался порядку в своих дворах, это мешало довольно существенно. Например, парк, который городские власти сделали около знаменитого роддома, превратился в место постоянных пьянок.
И милиция не могла ничего с этим поделать. С двумя пьяницами милицейский патруль еще может справиться, но, когда сразу пьет человек тридцать…
Кроме того, милиционеры не очень были заинтересованы с ними связываться вообще. Как-то я разговаривал с нашим участковым. Он рассказал, что, чтобы довести дело до суда, ему нужно найти свидетелей, написать уйму бумаг, а выписанный судом штраф взыскать невозможно. Никто ничего платить не будет — алкаши.
На происходящее власти «закрывали глаза», ибо в бюджет поступали огромные прибыли. Ночная торговля развивалась не за счет каких-нибудь товаров народного потребления, а с помощью водки, «чернил», пива и т. д.
— А почему этой проблемой занялись конкретно вы?
— Вначале мне рассказали такую историю. Поздно вечером шел парень. К нему подошли клиенты «ночника» и потребовали мобильный телефон. Он не дал. Его избили прямо на ступеньках магазина. В пьяном угаре били ногами, прыгали на тело. От полученных травм он умер.
Убийц той же ночью задержал ОМОН, двери их квартир ломали прямо в четыре утра. Один мой знакомый, да и остальные — из нашего микрорайона. Итог: кто-то оказался за решеткой, а кто-то на том свете. Вот я решил, что надо это дело прикрывать.
Как раз в ту пору еще работал учителем истории в школе, но уже переходил в администрацию Фрунзенского района, точнее в отдел идеологической работы. Мой коллега как раз курировал вопросы «борьбы с пьянством и алкоголизмом», так как по этому поводу есть целая государственная программа и даже соответствующие районная и городская комиссии.
Как член последней, он письменно подготовил предложения, сам уехал в командировку, а подписать их у заместителя главы администрации Георгия Владимировича Козела попросил меня.
Тот начал что-то черкать и кричать. Я объяснил ситуацию, посоветовал успокоиться и в качестве предложения рассказал про магазин № 28. Он посоветовал туда даже не соваться. Дескать, это открыто по личному указанию министра торговли. Так я узнал, кто за всем этим стоит.
Через несколько месяцев выяснилось, что я осужден за участие в мероприятиях после президентских выборов 2006 года на Октябрьской площади, и поддерживаю Александра Милинкевича. Мне объяснили, что с государственной идеологией это не совместимо и с нового места работы пришлось уволиться. Странно, что они обнаружили это спустя три месяца, а не сразу при проверке КГБ и МВД. Довольно красноречивый показатель уровня их профессионализма, кстати…
2009 год. Проработал всего три месяца. Все были очень довольны, даже ставился вопрос о присвоении мне чиновничьей классности. К слову, попал я туда неслучайно. Еще в школе хотелось продвигаться по карьерной лестнице, чтобы реформировать систему изнутри. Таких людей там, кстати, довольно много. Особенно молодых. Некоторые из них для этого в структуры власти и приходят.
После увольнения меня уже ничто не сдерживало, и я решил «посражаться» с этим магазином по-серьезному. Подошел к Юрию Губаревичу, рассказал суть. Вместе мы составили план действий движения «За свободу» и организации, которую я сейчас представляю, то есть «Правого альянса».
Для начала выпустили две с половиной тысячи листовок, где излагалась статистика по количеству потребляемого в нашей стране алкоголя (14 литров, а предел ВОЗ составляет всего 8), приводились милицейские данные «пьяных» преступлений и цифры уменьшения населения Беларуси. Далее писалось про магазин № 28, рядом с которым расположены детсад, школа и роддом, и предлагалось поддержать инициативу по его закрытию.
Параллельно я отправил письмо заместителю руководителя главы города Михаилу Титенкову, который, как главный «идеолог» Минска, в том числе курирует и эти вопросы. Тот «спустил» все во Фрунзенский район, откуда пришла «отписка», что мои факты не подтвердились, а ночной магазин открыт для «удобства граждан и гостей столицы». Словом, все там «в шоколаде» и все довольны.
Тогда я отправил еще одно письмо и подкрепил его 200-ми подписями. Собрать их было очень легко. Особенно охотно подписывались женщины. Кстати, после первого случая, в районе магазина нашли еще один труп.
Следом за этим мы провели «антиалкогольный» пикет, куда пригласили много журналистов. Естественно, проигнорировать власти это не могли, и мне пришел ответ, что магазину запретили после 23.00 торговать самыми ходовыми алкогольными напитками. На сегодняшний день там остался коньяк и «водка в сувенирном исполнении». То есть напитки с ценовой категорией, которая определенному контингенту не по карману.
Мера в некотором смысле половинчатая. Конечно, сейчас совсем не то, что было раньше, но полностью проблема не решена. Если ночью где-то продается спиртное, то там обязательно будет нездоровая в криминальном отношении обстановка.
И тем не менее, это можно считать маленьким успехом. Власть пошла нам навстречу. Точнее, мы принудили ее это сделать.
— А как ко всему этому относятся простые люди? Ведь если раньше их агитировали за абстрактные «права человека», то здесь абсолютно «приземленная» проблема?
— Отношение очень доброжелательное. Проблема ведь не политическая, потому объединяла всех. Подписывались как противники действующей власти, так и ее сторонники. Есть даже один милиционер. На мой взгляд, во всем, что не касается «большой политики», люди проявляют завидную активность.
Утверждаю так потому, что сравниваю это со своим выдвижением депутатом в городской совет. Некоторые говорили так: «Я Вас поддерживаю, но свою подпись ставить не буду, потому что опасаюсь за карьеру». Относительно инициативы по магазину № 22 такого не было. Как и любого давления. Многие даже думали, что «инициатива идет от власти». Приходилось разубеждать.
— Почему именно «Правый альянс» и движение «За свободу»?
— В «Правый альянс» по убеждениям я попал еще в студенческие годы. А после распределения уже в школе подумал, что можно попытаться «продвигать» свои идеи и на государственной службе, потому и пошел в исполком. Увы, не получилось. Пока — не получилось. Когда-то власть будет вменяемой.
Пока все, что не инспирируется властью, встречается ею с подозрением. Даже если несет в себе некое рациональное зерно. Вспоминается случай из моей короткой биографии госчиновника.
Есть такое общественное объединение «Клуб любящих отцов». Как-то они прислали в администрацию Фрунзенского района письмо, где попросили дать список наших мероприятий ко «Дню Матери». Хотели это учесть при планировании своей деятельности.
Документ отдали к исполнению мне. Начальница проговорила алгоритм моих действий. Перво-наперво нужно позвонить в КГБ и, узнать, нет ли к ним претензий. Если их нет, высылать список мероприятий.
А «За свободу» потому, что они подходят к нам идеологически, мы имеем союзнические отношения. «Правый альянс» входит в Белорусский независимый блок. Это первое.
Теперь второе. Я лично знаю Александра Милинкевича. Знаю как человека национально-ориентированого. Хоть и не радикала, но что подлинного демократа, это точно. В этом человеке мы уверены.
У ПОШУКАХ ПРАЎДЫ
— Чуў, што мы амаль калегі?
— Так, я з’ўляюся намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Ганцавіцкі час».
— А ў чым сутнасць вашага праекту?
— У пошуку людзей і ініцыятываў, якія здольныя актывізаваць грамадскасць і накіраваць іх на вырашэнне тых канкрэтных праблемаў, якія зараз асабліва важныя і цікавяць нас штодзённа.
Ганцавіцкі раён — маленькі рэгіён, і таму наша газета не толькі інфармуе людзей, але і з’ўляецца своеасаблівай грамадскай прыёмнай. Калі нехта не знаходзіць паразуменне ў уладных структурах альбо быў пакрыўджаны, ён звяртаецца ў газету. Таму мы з задавальненнем уключыліся ў новы праект і паставілі задачай дапамагчы людзям вырашыць пэўныя праблемы.
Перш за ўсё іх цікавяць праблемы жылёва-камунальнай гаспадаркі, працоўнага заканадаўства, аховы здароўя, аказання паслуг спажыўцам і іх абароны. Адразу мы зрабілі на гэты конт невялікае даследаванне. Правялі тэлефоннае апытанне і праз 50 спецыяльных анкет вызначылі асноўныя праблемы людзей.
Дарэчы, у Ганцавічах і раёне (33 400 жыхароў) па афіцыйных звестках жыве больш за ўсё беспрацоўных у нашай краіне. Здаецца, нешта каля двух адсоткаў. Канешне, гэтыя лічбы абсалютна «карэктныя». Як кажуць, ёсць тры віды хлусні — вялікая, малая і статыстыка… Некаторыя лічаць, што сапраўдных беспрацоўных сёння амаль 30 адсоткаў.
Калі мы вызначыліся з галоўнымі праблемамі, вырашылі выявіць, якія ёсць найбольш эфектыўныя метады іх дасягнення. Заканадаўства ў нас даволі аб’ёмістае і дае людзям шмат механізмаў. Калі правільна ім карыстацца.
Высветлілася, што галоўнымі «складанасцямі» для гарадскіх і раённых кіраўнікоў з’яўляюцца запіс на прыём да службоўцаў розных ведамстваў абласнога ўзроўню, калектыўныя лісты-звароты ў вышэйстаячыя арганізацыі і артыкулы ў сродках масавай інфармацыі.
Калі браць нашу газету, то тут падобная дзейнасць вядзецца даўно, і мы заўсёды стараемся трымаць пад кантролем тое, пра што пішам. Адсочваем, якім быў рэзананс ад звяртання людзей да нас.
А што з’яляецца неэфектыўным і практычна цалкам не працуе?
Гэта паходы да кіраўнікоў раёну і нават да старшыні райвыканкама. Вельмі часта праблемы не вырашаліся ўвогуле. Нават калі ўсё было пісьмова. Прыходзяць звычайныя «адпіскі».
Толькі адзін прыклад. Наконт рамонту на Мантажнікаў, 16 (дом 1971 года) скаргі былі аж у сем (!!!) розных інстанцыяў, у тым ліку і рэспубліканскі дзяржкантроль. Спачатку ўсюды «футболілі». 4–5 месяцаў. І толькі потым з’явіліся нейкія рэальныя вынікі.
Ёсць і адваротныя прыклады. Пасля мінулага ацяпляльнага сезону 132 чалавекі атрымалі пісьмовыя лісты, дзе казалася, што з наступнага сезона прыватныя дамы «адразаюцца» ад цэнтральнага ацяплення. Прапанавалася перайсці на газ. Людзі былі ў роспачы, таму што кошт гэтай «ініцыятывы» чыноўнікаў складаў прыкладна 10-17 мільёнаў беларускіх рублёў.
То бок усё было зроблена амаль імгненна, ніхто нікога не папярэджваў, хаця па паперах пераход павінен быць паступовым і цягнуцца амаль пяць год. А тут спажыўцоў банальна паставілі перад фактам.
Не хочацца хваліць сябе, але было дастаткова аднаго звароту ў газету. Мы самі пачалі высвятляць усе абставіны. Тэлефанавалі розным чыноўнікам, нават хадзілі да дэпутата Палаты прадстаўнікоў — «адразанне» было пакуль прыпынена ў тым выглядзе, як гэта хацелі зрабіць улады. Ва ўсякім выпадку, цяпер ім самім прыйдзецца несці нейкія выдаткі.
Што адносна жыллёва-камунальных пытанняў, то тут сабраць подпісы — не цяжка, а вось што датычыцца медыцыны, гэта вельмі складана. Думаю, такая праблема актуальная для ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Кожны з нас хварэе і можа трапіць у бальніцу, таму далёка не кожны здольны «выйсці з ценю».
І вось, што мы тут заўважылі. Праблему можа вырашыць нават адзін чалавек, але той, хто вывучае яе дэталёва, а не проста «крычыць па тэлефоне», смела называе сваё прозвішча (ёсць і такія) і дабіваецца выніку.
Дарэчы, усе, хто звязаны з медыцынай, даволі хутка рэагуюць на падобныя звароты. Напрыклад, у Ганцавіцкай бальніцы было вельмі зімна ў палатах. Хапіла адной публікацыі ў нашай газеце, каб праблема была вырашана кардынальна.
Як і праблема з чэргамі да хірургаў, якіх зараз у бальніцы значна не хапае.
У тым, што іх увогуле магчыма вырашыць, ёсць моцны псіхалагічны момант. Калі існуе нейкае інфармаванне людзей пра станоўчыя прыклады і калі гэта ўваходзіць у сістэму, то з’яўляецца ўпэўненасць у сваіх сілах. За доўгія гады людзей прывучылі да таго, што самому нічога зрабіць немагчыма.
Калі падыход да вырашэння пытання пабудаваць правільна і сістэмна і «не кідаць яе на паўдарозе» (улады ведаюць — многія часта не даводзяць справу да канца), то я не ведаю такой праблемы, якая б хоць часткова не вырашылася.
За некалькі месяцаў існавання праекту дабіцца ўдалося даволі многага. Па дапамогу да нас пачалі звяртацца не толькі жыхары «дзяржаўнага» жытла, але і кааператываў.
— А як да ўсяго гэтага ставяцца ўлады?
— Зразумела, што без радасці.
На жаль, імі кіруе не адказнасць перад людзьмі, а страх перад сваім начальствам. Баяцца, каб не пакралі. Усё робіцца не па асабістай ініцыятыве, а толькі «праз палку».
Менавіта таму мы і вырашылі правесці незвычайную акцыю, якая называецца «правілам Верачкі». Чаму так?
Да трохгадовай Верачкі прыехаў яе дзядзька і заве да сябе на рукі. Тая крывіцца і адмаўляецца. Тады ён кажа — так робяць усе прыгожыя і разумныя дзяўчаткі. Верачка прыйшла…
Да чаго гэта?
Мы вырашылі напісаць зварот да прэзідэнта краіны, які не быў у нас 16 год, і выкарысталі там «правіла Верачкі». Напісалі, які ён харошы і як яму перашкаджаюць благія мясцовыя чыноўнікі. Запрасілі ў госці. Хачу сабраць пад ім больш за тысячу подпісаў. Ужо сёння ёсць звыш сямісот.
Мабыць, прэзідэнт у Ганцавіцкі раён прыедзе няхутка, бо гэта адзін з самых праблемных раёнаў у краіне. Яго возяць пераважна ў іншыя месцы…
Але тое, што такая магчымасць ёсць гіпатэтычна, будзе своеасаблівай пугай для нашых чыноўнікаў.
А калі прыедзе, то мы будзе толькі рады, бо гэта заўсёды «шухер» у выглядзе тэрміновых рамонтаў.
— Ніякіх «Дажынак» у вас не было?
— На жаль — не. Больш за тое, наш раён стаў апошнім у Брэсцкай вобласці і адным з апошніх негазіфіцыраваных раённых цэнтраў краіны, куды А. Г. не прыехаў. Хаця яго шчыра чакалі і бачылі па тэлевізары, як ён асабіста запальвае факелы.
— А які наклад у вашай газеты?
— 3200 экземпляраў. Улічваючы колькасць насельніцтва, яе чытае мінімум кожны дзясяты жыхар раёна. Спецыялісты ў такіх выпадках лічаць, што чытачоў увогуле ў 2–3 разы больш за лічбу накладу.
Сумна, але ў Ганцавічах іншай «грамадскай прыёмнай» няма.
На мой погляд, людзі павінны самі дабівацца праўды, а мы ім толькі дапамагаць. Найбольш яскрава гэта было бачна ў гісторыі з вырубленымі дубамі.
— Што гэта за гісторыя?
— Справа ў тым, што ў нас для нейкіх мэтаў спілавалі цэлую алею чырвоных канадскіх дубоў. Аж 14 штук. Прастаялі больш за сто год. Некалі іх пасадзіў былы ляснічы. Адзін з мясцовых актывістаў звярнуўся да мяне па дапамогу. Разам нешта напісалі, і ён пайшоў па кабінетах. Дайшоў аж да дзяржкантролю і міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Пачалі разбірацца. Дрэваў, канешне, ужо назад не вернеш, але кампенсацыйную высадку ў 80 дубоў зробяць у бліжэйшы час, і алея паявіцца зноў.
Такім чынам, дабіцца можна ўсяго. Трэба толькі ведаць як.
ФОКУС ЎВАГІ
— Давайце пачнём са знакамітай песні «Ты помнишь, как всё начиналось»?..
— Калі працягваць твор Андрэя Макарэвіча. Можна дадаць, што ўсё сапраўды было «впервые и вновь». Як гэта ні банальна гучыць, мы рэальна пачыналі з самага пачатку. Каб з нечым змагацца, адразу трэба даведацца, наколькі гэта цікавіць людзей.
Пра шматлікія праблемы Чыгуначнага раёна ў Мастах неаднаразова прыходзілася чуць ад жыхароў тамтэйшага мікрараёна. Пенсіянеры абураліся бяздзейнасцю мясцовай улады. Крытыку на адрас мясцовых чыноўнікаў можна было пачуць падчас прыватных размоваў у чэргах каля крамы, на мясцовай пошце і на кухнях. Людзі крыўдзіліся з году ў год. Час ад часу самыя актыўныя з іх паасобку дасылалі лісты ў выканкам і атрымлівалі адпаведныя адпіскі-абяцанкі. Хтосьці нават надакучваў чыноўнікам тэлефоннымі званкамі. Але ж справа стаяла на месцы. Так ішлі гады…
У рэшце рэшт, актывісты няўрадавых арганізацый з ініцыятывы прадстаўнікоў мясцовай суполкі руху «За Свабоду» зрабілі план дзеянняў з мэтай дапамогі жыхарам Чыгуначнага раёну па вырашэнні іх праблемаў. Праз некаторы час па вуліцах «Чыгункі» пайшлі хлопцы з тэчкамі, якія старанна занатоўвалі грамадскую думку і пазначалі праблемы, якія хвалююць жыхароў мікрараёна.
Па выніках анкетавання аказалася, што праблем нашмат больш, чым мы чакалі. З дапамогай фокус групы, у якую ўвайшлі жыхары мікрараёна, удалося вылучыць самыя актуальныя з іх.
Быў падрыхтаваны адпаведны калектыўны зварот да мясцовых уладаў, і пачаўся збор подпісаў. Мы сталі хадзіць, што называецца, з хаты ў хату. Подпісы былі сабраныя даволі хутка, а сам працэс адбываўся вельмі пазітыўна. Працягвалася гэта тры дні. Трэба адзначыць, што людзі падпісваліся з задавальненнем, але часам прыходзілася тлумачыць, наколькі важным з’яўляецца кожны пастаўлены подпіс. У выніку гэтай дынамічнай кампаніі зварот падпісала 232 чалавекі, і ён (разам з усімі неабходнымі дакументамі) быў дасланы старшыні Мастоўскага райвыканкама, старшыні раённага Савета дэпутатаў і дэпутату мясцовага Савета ад Чыгуначнай выбарчай акругі.
Рэакцыя ўлады была імгненнай. Ужо на наступны дзень чыноўнікі пайшлі па дамах Чыгуначнага мікрараёна, каб высветліць, ці сапраўды жыхары ставілі свае подпісы пад лістом аб вырашэнні гэтай праблемы. Мабыць, у мэтах апрабаванай яшчэ ў савецкія часы «контрпрапаганды» яны пачалі распавядаць жыхарам гісторыі прапагандысцкага зместу пра рух «За Свабоду» і яго актывістаў. Нібыта «рухаўцы» сабралі подпісы толькі для таго, каб супраць Лукашэнкі даслаць іх у Літву. На жаль, шмат хто з пажылых людзей у гэтую агідную і танную хлусню паверыў.
У выніку, 29 красавіка мінулага году была арганізавана афіцыйная сустрэча з жыхарамі мікрараёна, на якую прыехаў старшыня выканкама. Кампанію яму склалі дэпутат раённага Савета ад гэтай акругі і «пул» журналістаў афіцыйнай раённай газеты «Зара над Нёманам», якую асабіста ўзначаліў рэдактар выдання.
Пасля выступу старшыні райвыканкама (канкрэтных адказаў на хвалюючыя жыхароў пытанні ён не даў), слова ўзялі актывісты руху «За Свабоду» і адразу абверглі ілжывую інфармацыю наконт подпісаў супраць Лукашэнкі.
Дакладна памятаю, што тады сказаў асабіста я:
— Мы збіралі подпісы не супраць кагосьці ці чагосьці, мы збіралі гэтыя подпісы за вырашэнне вашых праблем! Найбольш актуальнымі з іх з’яўляюцца асвятленне мікрараёна, перавозка небяспечных для здароўя мінеральных угнаенняў, рамонт дарог, газіфікацыя і г. д…
Сустрэча скончылася тым, што мясцовае кіраўніцтва было вымушанае незадаволеным з’ехаць. Для адказаў на пытанні яны пакінулі адпаведнага дэпутата, які быў абраны на безальтэрнатыўнай аснове. Дарэчы, большасць жыхароў Чыгуначнага мікрараёна не ведалі гэтага чалавека ўвогуле, таму што з часу свайго абрання ён ніводнага разу не з’яўляўся на сваёй выбарчай акрузе і нічога для выбаршчыкаў не рабіў.
«Бачылі яго толькі ў раённай газеце перад выбарамі», — адказаў натоўп на пытанне аб тым, ці ведаюць людзі свайго мясцовага дэпутата.
Па выніках гэтай сустрэчы мы распачалі інтэнсіўную перапіску з органамі мясцовай улады і рознымі дзяржаўнымі ўстановамі. Яна працягваецца і дагэтуль.
— І гэта ўсё?
— Не. Чатыры праблемы, пра якія было напісана ў калектыўным звароце, былі паспяхова вырашаны. Хутка пасля гэтай сустрэчы быў зроблены так званы «ямачны» рамонт, а праз тыдзень і капітальны рамонт дарогі, што ідзе ад прыватнага прадпрыемства «Байдзімэкс» да вёскі Малыя Сцяпанішкі. Крыху пазней была ліквідавана звалка смецця па вуліцы Чкалава.
Перапіска працягвалася і надалей. Праз 5 месяцаў ліставання (цэлы стос лістоў-адпісак) была вырашана трэцяя праблема. Гутарка пра асвятленне ў цёмны час сутак. У верасні 2009 года было дадаткова ўсталявана 30 новых вулічных ліхтароў і адрамантаваны ўсе без выключэння старыя.
Пазней адбылася яшчэ адна перамога. Улады прынялі рашэнне пра забарону перавозу праз гэтую тэрыторыю мінеральных угнаенняў з складаў філіяла прадпрыемства «Мастоўская сельгастэхніка». Аналізы вады ў студнях мікрараёна, праз які вазілі ўгнаенні, у 1,5 разы перавышалі неабходныя нормы па ўтрыманні нітратаў і шкодных для здароўя рэчываў. Вырашэнне гэтай праблемы было вельмі важным. Перш за ўсё для тых жыхароў, побач з дамамі якіх штодзень перавозілі гэтыя ўгнаенні.
Дагэтуль працягваецца перапіска па праблеме газіфікацыі Чыгуначнага мікрараёна. Спадзяюся, што неўзабаве і гэтая праблема будзе вырашаная. Фундамент для такога аптымізму ёсць, бо ўжо распачаліся адпаведныя будаўнічыя работы.
Дарэчы, пра ўсё гэта мы імкнуліся адразу распавесці. З дапамогай тэматычных улётак, газет «Рэгіён», «Мастоўская праўда», «Новы Час» і незалежных інтэрнэт-СМІ. Сістэматычна інфармавалі пра стан кампаніі праз асабістыя лісты падпісантам
І не дзеля асабістага піяру. Людзі павінны ведаць, што барацьба за іх ідзе пастаянна і не спыняецца ні на хвіліну.
– А як наконт таго, каб самому пайсці ва ўладу?
– Гэта магчыма толькі пры дэмакратыі. Калі б усё адбылося з дапамогай выбараў альбо праз прызначэнне працаваць у органах улады, я пагадзіўся б на такую працу. Мне гэта цікава. Але я не пагадзіўся б, калі б мяне запрасілі чыноўнікам у сталіцу ці на абласны ўзровень. Варта прайсці ўладную іерархію ад самага пачатку службовай лесвіцы, каб атрымаць досьвед і практыку.
– Можа быць, менавіта таму Рух «За Свабоду» час ад часу вінавацяць у «праўладных» дзеяннях?
– Мы хочам, каб у краіне была свабода слова, вольныя медыі, адкрыты дэмакратычны працэс. Калі шляхам дыялогу з уладай атрымаецца зрабіць так, што выбарчае заканадаўства стане дэмакратычным, а выбарчы працэс і прымяненне выбарчага права празрыстым, то мы мусім ісці на гэтыя крокі. Майстэрства дыялогу і мірныя цывілізаваныя перамовы больш адпавядаюць сённяшняму дню. Але ж часамі застаюцца толькі моцныя і недыпламатычныя крокі, напрыклад, арганізацыя масавых пратэстаў грамадзян. Калі ўлада не чуе свой народ — магчымыя і рэвалюцыі. Калісьці ў юнацкія гады я таксама прагнуў беларускай рэвалюцыі. Але беларускае грамадства не падтрымлівае ідэю змены сістэмы праз рэвалюцыю. На гэтым этапе не варта заклікаць беларусаў да рэвалюцыі, бо рэвалюцыйнай сітуацыі ў грамадстве няма. Дзеля здабыцця падтрымкі выбаршчыкаў і прадстаўлення інтарэсаў жыхароў у органах улады, трэба ведаць, чым яны жывуць, слухаць, што яны хочуць, дапамагаць у вырашэнні праблем, якія іх хвалююць. Таксама варта будаваць грамадзянскую супольнасць, пачынаючы з нізоў.
— А як вы ўвогуле апынуліся ў «вялікай палітыцы»?
— Пачалося ўсё яшчэ ў старэйшых класах сярэдняй школы. Прычынай таго, што я пачаў займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю, стаў ганебны рэферэндум у маі 1995 года па змене нацыянальнай сімволікі на бээсэсэраўскую. З гэтага моманту пачаў шукаць крыніцы альтэрнатыўнай інфармацыі, у якіх можна было б прачытаць «іншыя» погляды на падзеі ў краіне. Незалежныя выданні, разам з школьнымі ўрокамі па гісторыі Беларусі і беларускай літаратуры, пачалі фармаваць юнацкую свядомасць. Я ўспрымаў сітуацыю, якая стварылася ў краіне, праз старонкі гэтых газет, абудзіўся гонар за гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, захапляўся постаццю Алеся Загорскага ў Караткевічавых «Каласах пад сярпом тваім».
А аднойчы (летам 1998 года) падчас вандроўкі на дызельным цягніку ў Гродна я сустрэў маладога хлопца. Ён сядзеў недалёка ад мяне і прыцягнуў да сябе ўвагу вялікай круглай значкай, прышпіленай да кашулі. На фоне эмблемы белага і чырвонага колераў з выявай шасціканцовага крыжа было напісана — «Малады фронт». Саромеючыся, доўга думаў, ці варта падысці да яго і пазнаёміцца, брала нейкая няўпэўненасць, спрацоўвалі правінцыйныя комплексы. Усё ж такі наважыўся і падышоў. Яго звалі Сяргей, ён быў з Ваўкавыска (суседні з Мастамі горад на Гарадзеншчыне). Мы пазнаёміліся, абмяняліся кантактамі і пагаварылі пра дзейнасць «Маладога фронту». Пасля чаго ён запрасіў мяне з маімі сябрамі ў Ваўкавыск і на развітанне, на маю просьбу, пакінуў кантакты гродзенскага «Маладога фронту». Пасля гэтай гісторыі мы стварылі суполку «Маладога фронту» ў Мастах.
Пасля выбараў 2006 года я прыйшоў у Рух «За Свабоду».
ШКЛАВАТА ДЛЯ БЯРОЗАЎКІ
— І ў чым сутнасць вашага змагання з мясцовымі ўладамі?
— Бярозку ў Беларусі больш ведаюць як горад, дзе знаходзіцца шклозавод «Нёман». Гэта ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. На заводзе я (як і большасць жыхароў горада), можна сказаць, звычайны рабочы і ніякіх пасадаў там не займаю. З’яўляюся ў сваім горадзе кіраўніком створанай мной і сябрамі суполкі Руху «За свабоду». Заснавалі яе апаненты ўлады і аднадумцы амаль два гады таму, а адбылося гэта на базе прыхільнасці да дэмакратычнага развіцця краіны.
Абмяркоўваючы розныя пытанні, мы кожны раз гаварылі пра тое, што робіцца ў розных гарадах, вырашалі нешта «замуціць» у сябе.
Правялі некалькі мясцовых кампаніяў.
Першая, на мой погляд, скончылася даволі паспяхова.
У нашым горадзе ёсць інтэрнат для працоўных, дзе жывуць пераважна сямейныя людзі. Мы заўважылі, што за водазаспячэнне плацяцца вялікія грошы, бо там не ўстаноўленыя лічыльнікі. Атрымлівалася, што толькі за ваду людзі плацілі каля 60-ці тысяч рублёў у месяц. Гэта вельмі шмат.
Адразу быў зварот у мясцовы ЖЭС, а потым у раённую і абласную ЖКГ. Адусюль пісаліся адказы, што гэта немэтазгодна, эканамічна нявыгадна і фізічна немагчыма. Потым пайшоў зварот у міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
— Не зразумела, чаму ўсё так складана…
— Для прыватных кватэр — няма праблемаў. Лічыльнікі стаяць амаль паўсюды, а тут — інтэрнат. Таму чыноўнікі і спасылаліся на розныя кепскія акалічнасці. Думаю, лукавілі. Перш за ўсё, па дзвюх прычынах. Не хацелася нічога рабіць з таго, што не запланавана і адлюстравана ў пэўных справаздачах. Па-другое, навошта шукаць недзе грошы, калі яны ўжо знойдзеныя такім спосабам…
Не ведаю, чым кіравалася міністэрства. Магчыма, проста хацела, каб у Бярозаўцы «ўсё было ціха». Магчыма, сапраўды палічыла і паранаўла выдаткі. Калі праўда, што дзяржава плаціць дзве траціны кошту камунальных паслуг, то на кожную сям’ю ў дадзеным выпадку, яна выдзяляе 120 тысяч рублёў, бо самі людзі плацяць толькі 60.000. Калі гэтая сума зменшыцца, скажам, у два разы, то і расходы дзяржавы таксама стануць значна меншымі. Атрымліваецца адчувальная эканомія дзяржаўнага бюджэту.
Але не будзем гадаць пры прычыны, бо галоўны тут вынік. З міністэрства прыйшла «ўказіўка» ў ніжэйшыя структуры ўсё «разруліць», і хутка там будуць устаноўлены лічыльнікі вады. Канчаткова ўсё вырашылася, можа, з месяц назад. А ўся гэтая перапіска, перш за тое, як вырашылася пытанне, цягнулася паўгода.
— Вы казалі пра некалькі кампаній?
— Так. У гэты час мы звярталі ўвагу мясцовых і вышэйшых уладаў і на стан медыцыны, і на моладзевыя праблемы, якая не мае нармальных спартовых пляцовак.
Прынятае рашэнне «на медыцыну» ў Бярозаўцы выдзеліць дадатковыя сродкі, а што тычыцца спартовых пляцовак, то тут пакуль, на жаль, грошай няма, але яны зрабілі добры рамонт у спартовай зале. Нават устанавілі душавыя, якіх ніколі там не было.
Словам, нейкія зрухі ідуць. Калі пачынаеш на іх троху ціснуць, дакладней, не ціснуць, а нагадваць пра людскія праблемы (калі людзі бачаць, што вакол нічога не робіцца, то эмоцыі не могуць быць пазітыўнымі), то пэўныя вынікі ёсць заўсёды.
Аднак усё гэта было раней, а зараз на нашым шклозаводзе збіраюцца наладзіць вытворчасць шклаваты.
— Неяк адразу стала няўтульна… Наколькі я ведаю, ёсць пэўныя пытанні наконт экалогіі?
— Так. Хаця ўсе кіраўнікі нас і запэўніваюць, што ўсё тут будзе выдатна, што ніякай небяспекі няма, што ўсё гэта — сучасныя тэхналогіі. Маўляў, няма чаго хвалявацца.
Як кажуць, на голым месцы нейкі пратэст не зробіш. Трэба ведаць пэўныя акалічнасці справы. Таму мы патрабавалі неабходную экспертызу навакольнага асяроддзя і напісалі адпаведны калектыўны зварот ад жыхароў горада да мясцовых уладаў. Нягледзячы на тое, што я там указаў свой хатні адрас, прайшло ўжо два месяцы, а адказу пакуль няма, хаця законны тэрмін у два разы меншы.
На афіцыйны прыём да нашага абласнога дэпутата я папасці не змог, а адзін з нашых сяброў трапіў-такі на сустрэчу з ім і пацікавіўся наконт адказу. Кіраўнік нашага гарвыканкама запэўніў, што яго дасылалі. Толькі на іншы адрас.
Калі ён трапіў да мяне ў рукі, стала зразумела, што яны адмаўляюць у неабходнасці правядзення нейкіх працэдураў. Кажуць, што ў даным выпадку яны не абавязковыя. Цалкам не згодны.
Па Ворхусскай канвенцыі, якую ратыфікавала Рэспубліка Беларусь, мы, як зацікаўленыя грамадзяне, маем права на атрыманне інфармацыі, а на ўдзел у прыняцці рашэння.
— А як да вас у Бярозаўцы ставяцца ўвогуле?
— Нармальна. У нашым горадзе, па апошніх звестках, жыве 11,7 тысяч чалавек. Амаль усе адзін аднаго ведаюць. Калі звяртаешся да людзей, каб яны падпісалі нейкі зварот, то чуеш станоўчае стаўленне: «Так, так, трэба нешта рабіць, бо калі мы маўчым і не звяртаем на нешта ўвагі, становіцца ўсё горш і горш».
А для ўладаў мы як «бяльмо на воку». Рэагуюць яны вельмі раздражнёна. Толькі адзін прыклад.
Каб не «абіваць парогі» ў кабінетах, свае звароты мы звычайна дасылаем ім па пошце. Дарэчы, вельмі зручны сродак камунікацыяў. Чыноўнікам гэта не падабаецца. Яны заўсёды прапануюць прыйсці да іх усё абмеркаваць і абысціся «без шуму». Упэўнены, што калі не будзе адпаведнага розгаласу, яны проста гэтую праблему «вельмі ціхенька замнуць». У іх такі стыль кіравання.
На маю думку (якую падзяляюць у нашай суполцы), чым больш людзі пра нешта ведаюць, тым больш, гэтым цікавяцца і больш актыўна далучаюцца да справы.
— Для людзей такія справы больш зразумелыя, чым «вялікая палітыка», можа з «лямпачак у пад’ездах» і трэба пачынаць?
— Канешне. Перакананы, што проста так прыйсці і заангажаваць чалавека на «голы» лозунг — бессэнсоўна. А калі пачынаеш з «дробязяў», то вынік будзе абавязкова. Возьмем, напрыклад, той жа самы камень. Чалавек штодня на яго спатыкаецца. Але без якой-небудзь тэхнікі зрушыць яго немагчыма. Трэба яму дапамагчы і дабіцца. Каб прагналі гэтую тэхніку і ўбралі гэты камень.
Пачынаць трэба з чыстых пад’ездаў, вуліц, добрых двароў, нармальнага камунальнага, медыцынскага абслугоўвання. Дамагацца, дамагацца і яшчэ раз — дамагацца. Тады людзі будуць бачыць, хто на што працуе і «ху іс ху». Пакуль яны не бачаць якой-небудзь альтэрнатывы, то і галасаваць за яе не будуць. Працаваць трэба штодня.
— Няўжо ўлады не «ціснуць» нават на простага рабочага?
— Трошкі ёсць. Як і ва ўсіх такіх паселішчах, ніякага выбару (акрамя шклозаводу) у мяне няма, але яны ціснуць, як гаворыцца, без фанатызму. А яшчэ ведаюць, што мяне лепш не чапаць.
Мы ж займаемся не толькі тымі справамі, пра якія сказана раней.
На нашым заводзе ёсць нямала парушэнняў працоўнага заканадаўства. Быў, напрыклад, скарочаны працоўны дзень. З гэтай нагоды мы звярталіся ў міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Свайго дамагліся. Яго адмянілі.
На шклозаводзе працую з 1988 года. Кіраўніцтву за гэты час, як кажуць, вочы «намазоліў» дастаткова. Маю намер так рабіць і надалей, калі нічога ў нашай краіне не зменіцца.
Падрыхтаванае на падставе: Аляксандр Тамковіч, З чаго пачынаецца свабода — Мінск: 2010. — 68 с.
Розныя людзі. Розныя лёсы. Розныя думкі. Аднак ёсць два моманты, якія іх яднаюць. Першы — прыналежнасць да Руху «За свабоду». Другі — разуменне таго, што «вялікая» палітыка пачынаецца з «малой». Як і дрэва свабода паўстае з маленькага зярняткі. Неабходна таксама звярнуць увагу і на такі момант. Усе артыкулы рабіліся тады, калі пра пэўныя навіны было яшчэ невядома, таму іх нельга ўспрымаць, як нейкую канчатковую хроніку падзей. Хутчэй гэта вокамгненне нашай гісторыі. Выкарыстаны фотаздымкі з асабістых архіваў герояў і Руху «За свабоду».
Copyright © 2013 by Kamunikat.org - ePub