Жарнасек Ірына

Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася 17.01.1953 г. ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне.

Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.

Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая». Жыве ў Наваполацку.

крыніца: часопіс Наша Вера; Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік

 

Жарнасек Ірына :: Выданьні

pdf
Жарнасек Ірына, Гадара

Гадара

Жарнасек Ірына

У новую кнігу прозы Ірыны Жарнасек увайшлілі апавяданні, звязаныя тэматычна. Гадара, ад якой пайшла назва зборніка, - Гадарынская краіна, якая згадваецца ў Евангеллі. Па азначэнні ев. ад Лукі (Лук. VIII, 26) вобласьць гэтая "ляжала насупраць Галілеі", г.зн. на Усход ад Галілейскага возера. Тая ж вобласць у ев. Ад Мацвея (Мф. VIII, 28) называецца "краінай Гергесінскай". Назвы гэтыя запазычаныя ад галоўных гарадоў вобласці, Гадары і Герас... Болей »


pdf
Жарнасек Ірына, Шукаю Цябе

Шукаю Цябе

Вершы

Жарнасек Ірына

Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Той, каго шукае ў сваіх вершах Ірына Жарнасек – гэта не хто інўы, як Бог. У пошуках Яго, у роздумах пра сэнс чалавечага існавання на Зямлі, у разважаньнях пра існасьць быцьця ... Болей »


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Спрэчка анёлаў

Спрэчка анёлаў

Аповесць-казка

Жарнасек Ірына

Аповесць-казка Ірыны Жарнасек, адрасаваная перадусім дзецям, але чытаць яе варта супольна – бацькам і дзецям. Пра існаванне анёлаў некаторыя ведаюць напэўна, другія – толькі здагадваюцца, іншыя увогуле адкідаюць такую магчымасць. Ірына Эарнасек у вельмі даходлівай форме, як для дзяцей, апісвае захаванне анёлаў, розных – добрых і злых, бо менавіта на такія две катэгорыі дзеляцца гэтыя ахоўнікі. Праз спрэчнасць характараў і ўзнікае варажн... Болей »


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Гульні над студняй

Гульні над студняй

Аповесці

Жарнасек Ірына

Кніга Ірыны Жарнасек – гэта рэтраспекцыя ў чалавечую памяць, пачуцці, перажыванні, якія выплываюць з закамаркаў душы пад уплывам успамінаў. Пад адной вокладкай сабраныя тры аповесці, кожная з якіх асобны чалавечы лёс, асобная гісторыя, вельмі складаная, вельмі шчымлівая і вельмі падобная да лёсаў тысячаў іншых. Жыццё ва ўспамінах, жыццё на раздарожжы, абавязвковасць выбару і няўменне яго зрабіць. Героі аповесцяў зусім розныя людзі, як п... Болей »


pdf
Жарнасек Ірына, Будзь воля Твая

Будзь воля Твая

Раман

Жарнасек Ірына

Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэві... Болей »


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Ліст да сына

Ліст да сына

Апавяданні

Жарнасек Ірына

Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі. Болей »


Наша Вера, 02(05)1998

Наша Вера

02(05)1998

* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына, "Не пакіну вас сіротамі..." * Задарожная Ірэна, Любіў безнасць і пакору * Ляхоўскі Уладзімір, Рупіўся дзеля Бога і людзей ... Болей »


Наша Вера, 1 (11) 2000

Наша Вера

1 (11) 2000

У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio. У рубрыцы З жыцця Касцёла надрукавана гамілія Святога Айца, прамоўленая ім у Дзень Прабачэння 12 сакавіка 2000 г. Нататкі ксяндза Адама Банецкага Гэта месца - святое прысвечаны пілігрымцы Яна Паўла II ў Святую Зямлю, якая адбылася 21-26 сакавіка 2000 г. 200-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800-1842) прысвечаны артыкул мастацтвазнаўца ... Болей »


Беларусь (часопіс), 6 (618) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

6 (618) 1990

Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна Уладзімір, Загадкі Кенан Джордж, Узыходжанне Гітлера Кляшчук Анатоль, Першая дарога Лапін Валерый, Шчыгрынавая прастора ... Болей »


pdf
ARCHE, 5 (104) 2011

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

5 (104) 2011

Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку (1563), полацкі магістрат і разьмеркаваньне канфэсійных роляў у яго складзе (праваслаўныя, уніяты, каталікі, яў... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя