be

Вольскі Лявон

Вольскі Лявон

Лявон Артуравіч Вольскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Продкі Лявона — магілёўскія немцы-лютэране, таму яго сапраўднае прозьвішча — Зэйдэль-Вольскі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 2010).

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алегам Дземідовічам ён заснаваў рок-групу «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» (Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Піт Паўлаў, Лявон Вольскі) прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» пласьцінку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новую групу — N.R.M. («Незалежная Рэспубліка Мроя»), якая за 13 гадоў выпусьціла 8 альбомаў і трывала заслупавала за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 снежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў(Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Спарадычна зьяўляецца ў перадачах радыё Свабода.

Жонка Ганна Вольская — музычны прадусар. У іх нарадзілася дачка Адэля.

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба» ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet».

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы».

Як мастак — аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

Вольскі Лявон. Выданьні

Міларусь
pdf

Міларусь

апавяданні, аповесць
Вольскі Лявон

У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “NRM”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.... Болей »

Narodny Albom
pdf

Narodny Albom

п'еса — scenariusz
Анемпадыстаў Міхал, Вольскі Лявон

У 1994 годзе неяк самі сабой напісаліся некалькі тэкстаў. Гэта былі „Аліцыя", „Болек i Лёлек", „ЛаЛаЛаЛа", „Майская песьня", На той час я пісаў тэксты спэцыяльна для Kaci Камоцкай, але гэтыя новыя ві давочна не пасавалі да эстэтыкі НОВАГА НЕБА, Відаць, тады й ўзьнікла iдэя рэалізаваць новы супольны праект.... Болей »

Калідор

Калідор

Вершы паэтаў
Вольскі Лявон

Лявон Вольскі - выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». Як мастак — аўтар некалькіх сатырычных... Болей »

Za niebokresem Europy
html

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”... Болей »

Наша Ніва 13-14 (83) 1997
pdf djvu

Наша Ніва 13-14 (83) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 7-8 (80) 1997

Наша Ніва 3-4 (78) 1997

Наша Ніва 10 (48) 1996

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org