Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».

Крыніца: http://be.wikipedia.org

 

Вярцінскі Анатоль :: Выданьні

Літаратурная Беларусь, 11 (99) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (99) 2014

Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы, якасць жа нашай літаратуры ў чытачоў сумневаў не выклікае. Болей »


Літаратурная Беларусь, 10-11

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

10-11

Пакаяльная вечарына, абавязковая для нацыі 14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йяханэса Рау прайшоў літаратурны вечар, прысвечаны памяці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў з прэзентацыяй «Выбраных твораў» колішняга сталінскага зэка Сяргея Грахоўскага (кніга выйшла ў залатой серыі «Беларускі кнігазбор»). Арганізавалі мерапрыемства аргкамітэт Года Памяці, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Міжнароднае грамадскае аб’ядн... Болей »


Літаратурная Беларусь, 4-5

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

4-5

Творца не для сябе Барыс Мікуліч увайшоў у літаратуру яшчэ падлеткам: нарадзіўся 6 жніўня 1912 года, а са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, аглядаў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага), заваяваў літаратурны і дзявочы Менск, і ў 24 гады (25 лістапада 1936-га) быў арыштаваны і кінуты ў турму. Вярхоўны суд невіноўнаму літаратару вынес вырак: 10 гадоў ГУЛАГ... Болей »


Тэрмапілы, 10

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

10

* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) * Гігевіч Васіль, ШЧАСЛІВАЯ ПЛАНЕТА. Прыгоды Базыля Беларуса * Грыцюк Юстына, Ў МОРЫ СУМНЕННЯЎ. ПІШУЦЦА, ПІШУЦЦА... * Жук... Болей »


Тэрмапілы, 06

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

06

* Piłat Walenty, Działalność kulturalno-oświatowa we wsiach polsko-białoruskich Wileńszczyzny w dwudziestoleciu międzywojennym * Андрасюк Мiхась, Кiно “ Iлюзiя” * Анішэўская Алена, “Трымаючы ў руках паходню” * Вярцінскі Анатоль, З кнігі “Асобныя радкі” * Дубянецкая Галіна, Хмель. Пахмельле. Танец. Паслушэнств а. Званіцы. Хросная. Ліст * Жакмэн Франсуа, Зіма * Жамойцін Янка, Лёсы іх сышліся ў Спаску * Л... Болей »


Тэрмапілы, 03

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

03

* Брыль Янка, З лірычных запісаў * Буняк Петар, Славістычныя літаратуразнаўчыя даследаванні ў новым тысячагоддзі * Вярцінскі Анатоль, Крок за крокам, або ўрокі рускай мовы. Адно ўдакладненне. Чытаю Гарэцкіх. Беларускі шлях. Пытанні. Вось дык пераможцы. Просьба да аднаго вядомага сацыёлага. Аднаму так званаму народнаму пісьменніку. З нагоды адной пісьменніцкай заявы. Вось дык cвятасць. Пытанне да Радзімы * Гайдук Уладзімір... Болей »


Вярцінскі Анатоль, Беларусь – адзін верш, 09

Беларусь – адзін верш

Анатоль Вярцінскі

09

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП... Болей »


Вярцінскі Анатоль, Дзякуй, вялікі дзякуй!

Дзякуй, вялікі дзякуй!

радыёпастаноўка

Вярцінскі Анатоль

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980). Аўтар зборн... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя