Клімковіч Максім

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

Зьяўляецца аўтарам п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Сьвятога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве зь Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесьцяў і раманаў «Сцэнар сьмерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданьняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосьць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзімера Сьцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Таксама піша па-расейску для расейскага чытача: у Расеі выдадзеныя больш за 80 ягоных кніг, якімі пераважна зьяўляліся трылеры і сцэнары.

Крыніца:www.be-x-old.wikipedia.org

 

Клімковіч Максім :: Publications

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

апокрыф-правакацыя

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі ... More »


Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Русалка Камсамольскага возера

Русалка Камсамольскага возера

Фарс у двух актах

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне. More »


Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

кінараман-фарс

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя пра... More »


Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім), Здані і пачвары Беларусі

Здані і пачвары Беларусі

Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім)

«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартава... More »


Клімковіч Максім, Мяжа па даляглядзе

Мяжа па даляглядзе

Аповесці, дэтэктыўны раман

Клімковіч Максім

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаў... More »


Паркан

Паркан

Зборнік апавяданняў

Зборнік складзены з апавяданняў здольных маладых літаратараў — Адама Глобуса, Максіма Клімковіча, Уладзіміра Сцяпана, Міраслава Шайбака. Запрашаем чытачоў сваёю ўвагаю падтрымаць новае пакаленне творчай моладзі. More »


Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

The collection Tuteishyya features works by members of an independent association of young nonconformist writers, Tuteishyya. Founded in 1987, the association represented more than 60 writers from across Belarus. That was not so much an association of writers, but a socio-political organization. Maksim Shchur, a Belarusian literature scholar, credited the association with “theme-based” and “lexical” achievements. “They introduced ... More »»


ARCHE, 05(10)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(10)2000

Тэма нумара: Адам Глобус. У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай ("Гульні з народам"), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка (Уладзімер Караткевіч, Галіна Булыка, Леанід Дранько-Майсюк) і інш. More »


Бярозка, № 1 / 1993

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 1 / 1993

Грунвальд - 15 ліпеня 1410 года Бадак Алесь, "Камуністы" і "Тутэйшыя": хто каго? Бакіноўскі Антон, Ракаўскае чорнае парася Клімковіч Максім, Шайбак Міраслаў, Лядоўня. П'еса Колас Якуб, Зорка Локіс Максім, Так сказаў настаўнік... Лэстэр Дэл Рэй, Тунэль праз час Сіўчыкаў Уладзімір, Цукеркі на сьвята Скобла Міхась, Вершы. Сьцяпан Уладзімір, "А" More »


Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


First   Previous   [1-2]   Next   Last