be

Астапенка Анатоль

Астапенка Анатоль

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 1947) - беларускі палітык, журналіст, навуковец.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна – квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1990 – 1994). Старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 – 1999). Палітолаг. Галіна – палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах "Веснік БДУ", "Весці АН РБ", дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце" (2003). Публіцыст. Друкаваўся ў "ЛІМе", "Маладосці", "Дзеяслове", "ARCHE" і інш. Выдаў кнігу "Паслухайце нацыяналіста" (2000). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. 8 чэрвеня 2010 г. у Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі А. Астапенкі пад назовам "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму".

Крыніца: be.wikipedia.org

Астапенка Анатоль. Выданьні

Міхась Стральцоў
pdf

Міхась Стральцоў

Гросмайстар беларускага слова
Астапенка Анатоль

Міхась Стральцоў, (1937-1987) - выдатны паэт, празаік, літаратурны крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. У сваіх творах ён добра паказаў тыя душэўныя выпрабаванні і спакусы, з якімі даводзіцца сустракацца сучасным беларусам. Ён аўтар шэдэўраў беларускай мастацкай літаратуры «Сена на асфальце» і «Смаленне... Болей »

Нэйсі
epub

Нэйсі

Фантастычнае апавяданне
Астапенка Анатоль

На першы погляд Антон Дворжык нічым не вылучаўся сярод сваіх аднагодкаў – і калі вучыўся ў школе, і калі студыяваў на факультэце псіхалогіі ва ўніверы, і потым, калі пайшоў на “свае хлябы” ў Інстытут малекулярнай псіхалогіі. Адным словам, быў просты як граблі і прадсказальны, як выбары ў СССР. Ціхі... Болей »

Мікалай Крукоўскі
pdf

Мікалай Крукоўскі

Бляск і трагедыя філосафа
Астапенка Анатоль

Мікалай Крукоўскі (1923—2013) — сучасны філосаф і культуролаг, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта культуры. Аўтар навуковых манаграфій і больш чым за 150 артыкулаў. Даследваў праблемы філасофіі, культуралогіі, эстэтыки. Творца арыгінальнай канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі.... Болей »

Мікола Ермаловіч
pdf

Мікола Ермаловіч

Той, хто вярнуў нам гісторыю
Астапенка Анатоль

Мікола Ермаловіч (1921—2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне жамой-тамі беларускіх зямель у XIII ст. і даказаў, што беларусы — аславяненыя балты, а не збалтызаваныя славяне. Пасля Ермаловіча наша гісторыяграфія... Болей »

Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе
pdf

Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе

Дослед беларускага нацыяналізму
Астапенка Анатоль

У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага... Болей »

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце
pdf

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце


Астапенка Анатоль

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных... Болей »

Паслухайце нацыяналіста
pdf epub

Паслухайце нацыяналіста


Астапенка Анатоль

Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі.... Болей »

Дзеяслоў 97
pdf

Дзеяслоў 97

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org