Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны.

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

(arlou.org)

 

Арлоў Уладзімер :: Выданьні

Арлоў Уладзімір, Беларусь – адзін верш, 03

Беларусь – адзін верш

Уладзімір Арлоў

03

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. (...) ... Болей »


Арлоў Уладзімер, Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасцях ва Уладзімера Арлова

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі падзеямі культурнага жыцця Беларусі. Падкажам, куды варта зазірнуць, і чаго ні ў якім разе нельга прапусціць. Глядзіце нас што другі паняд... Болей »


Арлоў Уладзімер, Вершы

Вершы

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »


Арлоў Уладзімер, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Паветраны шар / Уладзімер Арлоў

Жывая чытанка / Паветраны шар / Уладзімер Арлоў

зборнік беларускага мужчынскага апавяданьня "Паветраны шар"

Арлоў Уладзімер, Будкін Сяргей

"Жывая чытанка" - літаратурна-музычны праект Радыё Рацыя. З навінкамі беларускай літаратуры слухачоў знаёмяць самі аўтары твораў - паэты, пісьменьнікі, публіцысты. Героі "Жывой чытанкі" самі абіраюць месца чытання ды самі замаўляюць музыку. На гэты раз госьцем зьяўляецца Ўладзімер Арлоў які прадставіць кнігу з сэрыі "Кнігарня Нашай Нівы" - зборнік беларускага мужчынскага запавяданьня "Паветраны шар". У кнігу ўвайшлі найлепшыя мужчынскія... Болей »


Першая   Папярэдняя   [12-12]   Наступная   Апошняя

Арлоў Уладзімер :: Іншыя выданьні

Апошняя жанчына Казановы. Вершы (0)

22-03-2010, 21:12

Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) Болей »

Так захочацца. Вершы. (0)

30-08-2009, 12:52

ПОЛАЦАК    у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты   ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА   талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) Болей »

Незалежнасьць - гэта... (0)

01-12-2008, 09:50

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) Болей »

< Previous 1 Next >