Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў.

Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам Э. Акуліна трэба лічыць публікацыю 1979 года ў часопісе „Бярозка”, дзе быў надрукаваны ягоны верш „Бесядзь”.

З 1979 па 1984 год Эдуард Акулін — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год ён настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 г.г.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”. Цягам 1992 года Э. Акулін з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Першацвет”. З 2001 года Э. Акулін пераходзіць на працу загадчыка аддзела паэзіі часопіса „Полымя”.

Уваходзінамі ў літаратуру Э. Акуліна з’яўляецца кніга вершаў „Лес дзённага асвятлення”, што змешчана ў калектыўным зборніку паэзіі „Лагодны промень раніцы” (1988 г.). У 1990 годзе Э. Акулін выдае новы зборнік вершаў пад назвай „Пяшчота ліўня”. Выхад гэтых дзвюх кніг і стаў падставай прыняцця Э. Акуліна ў 1992 годзе у Саюз беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г.г. узначальваў секцыю паэзіі СБП.

За апошнія гады паэт выдаў кнігу вершаў „Крыло анёла” (1995 г.), паэтычную містэрыю „На Каляды” (1996 г.), дзіцячую кнігу (пераклад з нямецкай мовы) „Маленькае Я — гэта Я” (1996 г.), зборнікі вершаў „Радно” (2000 г.) і „Непрычалены човен” (2005 г.).

Шырокую вядомасць Э. Акуліну прынеслі ягоныя аўтарскія песні. На бардаўскім рахунку Эдуарда Акуліна магнітальбомы „Мая Крывія” (1995 г.) і „Як яна і я” (2000 г.). У 2003 годзе пабачыў свет першы кампакт-дыск Э. Акуліна „На пачатку была Песьня”, а ў 2008 годзе ў серыі „Беларускі музычны архіў” выйшла кружэлка барда „Песні залатой Крывіі”.

Творы Эдуарда Акуліна сёння ўключаны ў многія анталагічныя выданні, пра яго вершы і песні напісана мноства артыкулаў і рэцэнзій у перыёдыцы і энцыклапедычных даведніках. Многія вершы паэта перакладзены на ангельскую, французскую, італьянскую, польскую, балгарскую, славенскую, харвацкую, латышскую, літоўскую, украінскую і рускую мовы. Э. Акулін шмат перакладае з польскай, славенскай і літоўскай моў. У перакладзе з украінскай мовы ён падрыхтаваў да друку аўтарскую Анталогію сучаснай украінскай паэзіі „Украінскі майдан”.

Эдуард Акулін — лаўрэат (другое месца ) Першага беларускага бардаўскага фестывалю (1993 г.), а таксама прэмій часопіса „Маладосць” (1990 г.) і тыднёвіка „Літаратура і Мастацтва” (1996 г.) за лепшыя паэтычныя падборкі.

Зараз Эдуард Акулін з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Дзеяслоў” а таксама намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У мінскім Палацы мастацтва прайшла святочная вечарына, прымеркаваная да 50-годдзя паэта і барда Эдуарда Акуліна

Святы Мікола на юбілей Эдуарда Акуліна здзейсніў цуд

Эдуард Акулін. Парэзанае «Радно» і спаленая для сяброў гітара

 

Акулін Эдуард :: Выданьні

pdf
mobi
fb2
epub
Акулін Эдуард, Радно

Радно

Вершы

Акулін Эдуард

Паэтычнае радно Эдуарда Акуліна сатканае са светлых і цёмных нітак, яно пяшчотнае і суворае, як само жыццё… У новую кнігу паэзіі Эдуарда Акуліна увайшлі вершы і балады напісаныя за апошнія гады. Кнігу вершаў “Радно” напаткаў нешчаслівы лёс. Увесь яе наклад (500 паасобнікаў) па загаду дырэктара выдавецтва “Палібіг” Аляксандра Зубца у 2000 годзе быў пушчаны пад друкарскі нож. Згодна афіцыйнага акта “в связи с неправильным оформлением” ,... Болей »


pdf
mp3
Акулін Эдуард, Напачатку была Песьня

Напачатку была Песьня

Выбранае

Акулін Эдуард

Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і асьпірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча “Беларуская хатка”, намесьнікам галоўнага рэдактара часопіса “Першацьвет”, рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Полымя”. Цяпер -- намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Дзеяслоў”, а таксама намеснік старшыні Саю... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Акулін Эдуард, Непрычалены човен

Непрычалены човен

Акулін Эдуард

“Непрычалены човен”— новая кніга вершаў Эдуарда Акуліна. У ёй аўтар спрабуе знайсьці згублены бераг натхненьня, з болем азіраецца назад, дзе залітае “кінаварнай крывёю” ясьнеецца ў тумане ягонае страчанае паэтычнае “Радно”… Творчасьць Эдуарда Акуліна – гэта лірыка напоўніцу, без аніякіх дадаваньняў. Гэта рамантызм чыстае вады. Тут і каханне, і роздум над былым, і прыгажосьць навакольнай прыроды. Тут усё. Вершы цудоўна кладуцца на музыку... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Акулін Эдуард, Крыло анёла

Крыло анёла

Вершы, акрапаэмы

Акулін Эдуард

У чарговым зборніку паэта Эдуарда Акуліна «Крыло анёла» чытач знойдзе вершы для сур'ёзнага, удумлівага чытаньня. Паэзія Эдуарда Акуліна — рамантычная, шчырая, поўная эмацыянальнай чысьціні. Зборнік складаецца з дзвюх частак: «Па той бераг Сожа» і «На сподзе нябёсаў». Тут і вершы-прысьвячэнні, і вершы-роздумы. Тут разважаньні на рэлігійную тэму, пра існасць жыцьця, пра яго сэнс і месца чалавека ў сьвеце. Частка вершаў, трапіўшых у зборні... Болей »


pdf
Акулін Эдуард, Пяшчота ліўня

Пяшчота ліўня

Вершы, паэма

Акулін Эдуард

“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі... Болей »


pdf
Акулін Эдуард, На Каляды

На Каляды

містэрыя ў 4-х актах, паводле народнага

Акулін Эдуард

Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў, захаваліся ў фальклоры, у песнях, казках, прыказках і прымаўках. Каляды – гэта таксама тэатральныя прадстаўленні – Батлейкі, каляд... Болей »


pdf
Акулін Эдуард, Вітражы

Вітражы

Вершы

Акулін Эдуард

У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Беларус... Болей »


pdf
Акулін Эдуард, Малітва воч

Малітва воч

Вершы, пераклады

Акулін Эдуард

Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру НАН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", загадчыкам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер — галоўны рэдактар часопіса "Верасень", а таксама намеснік... Болей »


mp3
Акулін Эдуард, Не магу жыць без крыл

Не магу жыць без крыл

Акулін Эдуард

Хтосьці шукае у песні сучасныя авангардныя аранжыроўкі або вытанчаныя адценні гуку, а хтосьці не абыходзіць увагай простыя душэўныя шчыраванні, калі самому хочацца ўзяць у рукі гітару ды раздзяліць з аўтарам імгненні светлых пачуццяў. Гаворка, вядома ж, пра бардаўскую песню, у межах якой Эдуард Акулін стаў прызнаным каралём пачуццёвай лірыкі. Сваю песенную творчасць бард пачынаў у жорсткія і мройныя 80-я гады, калі душа прагла пераўтвар... Болей »


pdf
Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола, Непрычалены човен

Непрычалены човен

Песьні

Акулін Эдуард, Яцкоў Мікола

Паэзія Эдуарда Акуліна вельмі сьпеўная, і кожнае слова вершаваных радкоў гэтага аўтара мае своеасаблівую музычную інтанацыю. Кампазітар Мікола Яцкоў пагартаў старонкі кнігі Э.Акуліна “Непрычалены човен” — і дваццаць вершаў адразу папрасіліся з тых старонак на нотныя аркушы. І ўзляцелі яны лёгкакрыла ў родную прастору — каб несці нам прыгажосць і спагаду, і каб непрычалены акулінскі човен абавязкова даплыў да кожнага удзячнага беларускаг... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя

Акулін Эдуард :: Іншыя выданьні

Юбілейная вечарына Эдуарда Акуліна (0)

28-01-2013, 12:40

Мінскі Палац мастацтва ў святочны дзень нараджэння Сына Божага быў як ніколі запатрабаваны публікай. І рэч не ў кірмашы мёду і індыйскіх тавараў, латкі з якімі ўтварылі вясёлы кілім на абшарах усяго (...) Болей »

“Не магу жыць без крыл”, або дванаццаць абзацаў з майго жыцця (0)

18-01-2013, 19:39

З Днём народзінаў мне пашчасціла. Нарадзіўся я акурат у адзін дзень, ці дакладней, у адну ноч з Госпадам– Богам, 7 студзеня1963 года. Праўда, не ўстайні, а ў роднай хаце, якая на той час прытуліла яшчэу адну (...) Болей »

< Previous 1 Next >