У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў

Наш слынны пісьменнік Янка Брыль казаў: “Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае магчымасці і права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова”.

Мне падаецца, што гэтая думка не менш справядлівая ў дачыненні да анталогіяў афарызмаў – зазвычай плёну шматвяковага роздуму лепшых, выбітных прадстаўнікоў таго ці іншага народу.

І беларускі народ тут не выключэнне. Многія пакаленні беларусаў фармулявалі сваё бачанне жыцця ў сціслыя, але змястоўныя формы, перададзеныя наступнікам ці ў радках літаратурнага твора, асабістага дзённіка, ці ліста, ці даўняй палымянай прамовы, альбо народнай песні, прыказкі, прымаўкі.

Учытайцеся ў шматсотгадовы надпіс на муры старадаўняга дома ў беларускім мястэчку Мір – і вы мяне зразумееце:

Для сябе будую дом.
Табе, нашчадак, у добры дар.
Калі падабае – прымі з удзячнасцю.
Калі дрэнны – збудуй новы.
(1609 год)

Тут – мудрасць, тут – гонар, тут – краса. У гэтым беларускім афарызме, здаецца, сама душа нашага народу – працалюбівага, гордага, зычлівага.

Зборнікі афарызмаў (у тым ліку літаратурных) з’яўляюцца адным з індыкатараў засваення ўласнай культуры. Да жалю, мне не даводзілася гартаць падобныя беларускія зборнікі, за выключэннем невялічкай (выдадзенай дзясяткі гадоў таму) кніжачкі літаратурных афарызмаў Фёдара Янкоўскага – дарэчы, лінгв