be
pdf mp3

Час трывогі і надзеі

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў пасляваенны перыяд (1944-1956)

Час трывогі і надзеі – апошняя, чацвёртая кніга з серыі “Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны”. Заключная кніга тэтралогіі ахоплівае пасляваенны перыяд ад 1944 да 1956 года. Як і папярэднія часткі цыклу, асновай матэрыялаў, сабраных у кнізе з’яўляюцца ўспаміны жыхароў Падляшша, запісаныя журналістамі тыднёвіка “Ніва”. Здавалася б, вайна скончылася, акупацыя мінула, пара адбудоўваць гаспадарку, уводзіць жыццё ў мірнае, нармальнае рэчышча. Але на Падляшшы надалей дзейнічаюць банды, якія не даюць спакою мясцовым жыхарам. Апрача таго ў 1946-м была канчаткова вызначана дзяржаўная мяжа паміж Польшчай і Савецкім Саюзам. Рыска на карце падзяліла лёсы, сем’і, вёскі, жыцці. Частка Падляшша ўвайшла ў склад Беларусі, частка – у склад Польшчы. Пачалася прапаганда, былі заклікі і пагрозы. Людзей пепраманьвалі або выганялі, змушалі сарвацца з месца і ехаць за мяжу (у суседнюю краіну), як аказалася пасля – развітацца з роднай хатай, калі не на заўсёды, дык на доўгія дзесяцігоддзі. У кнізе апісаны не толькі лёсы асобных людзей, але і лёсы цэлых вёсак, якія падчас вызначэння мяжы дзяліліся напалам. Кніга завяршаецца 1956 годам, бо менавіта ў 56-м пачаў выходзіць тыднёвік “Ніва” і жыццё беларусаў Беласточчыны адлюстроўвалася ўжо на старонках газеты.

:
::
00:00
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2007
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Offset Print, Białystok
  • ISBN: 978-83-925904-8-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Грамадзтва, Біяграфіі, Мэмуары
  • Copyright: © 2007 by Праграмная Рада Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3997, 3998, EEDC — 3212, 3212-2, MiOKB — 10581
  • Дадатковая даведка: Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Праграмнай Рады Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org