be
epub

Спавядальныя дні ў чужым горадзе

Рублеўскі Сяргей
Аповесьць

Вольга ехала ў Нямеччыну ў цесным, слаба асьветленым купэ і па лязгатаньні колаў лічыла рэйкавыя стыкі. Потым – мільгаценьне ліхтароў станцыяў, гудкі цягнікоў на шырокіх пераездах... Яна гатовая была лічыць што заўгодна – абы знак. Час, здавалася, застыў, як начная цемра, і жанчына імкнулася раскатурхаць яго, адчуць звыклую рытмічнасьць. Давалася гэта дужа цяжка. Зноў і зноў прыходзілі гнятлівыя згадкі пра Андрэя: як ён там, абрынуты ў крухмальны холад шпітальнага ложку ды яшчэ ў чужынскай далечыні? Ці вярнулася прытомнасьць і наогул ці дыхае? Ёй вельмі хацелася пачуць менавіта яго дыханьне, і тады можна было б адцурацца ад усіх іншых праяваў сьвету. Але пакуль – толькі цяжкое сапеньне незнаёмца на верхняй паліцы, яго перарывісты храп ды грукат дарогі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2005
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Сяргей Рублеўскі; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўскі Сяргей, Спавядальныя дні ў чужым горадзе. Аповесьць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 17/2005, с. 14-36
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org