be
pdf

Слонімскі край 7 (53) 2020

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

НКВД в Западной Беларуси: сентябрь — декабрь 1939 г.: документы и материалы. — Минск — Москва, 2019. — 384 с. Кожная такая кніга — падзея. Дзясяткі дакументаў з архіваў, з якіх большасць апублікаваны ўпершыню. Безумоўна, без адкрыццяў не бывае. У архіўных дакументах знаходзяцца згадкі пра Слонім і слонімцаў у 1939 годзе. “НКУС у Заходняй Беларусі…” — гэта сумеснае выданне Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста, Нацыянальнага архіва, Цэнтральнага архіва КДБ РБ і расійскага фонду Историческая память”. Яно складаецца пераважна з дакументаў НАРБ і ЦА КДБ, да якіх дадалі амаль два дзясяткі дакументаў, раней апублікаваных у зборніках, якія ў апошнія дзесяцігоддзі выйшлі ў Мінску, Варшаве, Маскве і Кіеве. Перад чытачом адкрываецца карціна маштабных падзей у Заходняй Беларусі ў першыя месяцы савецкай улады ў 1939 годзе. НКУС быў адной з галоўных дзеючых там сіл — праводзіў “зачыстку”. Аператыўныя групы НКУС атрымлівалі наступныя задачы: “…арыштуйце і аб’явіце закладнікамі найбуйнейшых прадстаўнікоў з памешчыкаў, князёў, дваран і капіталістаў”, “арышты духоўных асоб пакуль не рабіць, асабліва каталікоў”, “наладзіць неабходную агентурна-аператыўную працу па выяўленні і рэпрэсаванні контррэвалюцыйных арганізацый, груп і асоб, якія супрацьдзейнічаюць і зрываюць арганізацыю новай улады”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
Выдаўцы і выдавецтвы: Copyright © 2020 by Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2020-06-01
  • Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
  • Выдавец: Copyright © 2020 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org