be
pdf

Зоў Звычаю

Сіўчанка Галіна
Вершы

Гукапіс, рытмапіс, узаемапранікненне і гульня сэнсаў, глыбіня, таямніца, што мае быць разгаданай, — усё гэта прысутнічае ў медытатыўна-настраёвых вершах-замовах Галіны Сіўчанкі, якая сёлета выдала зборнік вершаў пад назвай «Зоў звычаю» (Мінск, «Медысонт», 2018). Час найноўшай паэзіі, здавалася б, даўно прывучыў нас да адсутнасці ў вершаваных тэкстах кропак і косак, якія ў кантэксце сучаснасці нібыта страцілі якуюкольвек актуальнасць. І ўжо ўспрымаюцца хутчэй як своеасаблівыя рудыменты, што замінаюць вольнай плыні свядомасці рухацца без абмежаванняў у любых напрамках. На першы погляд, Галіна Сіўчанка ў сваёй творчасці пайшла па шляху найменшага супраціву, наўмысна адмаўляючыся ў большасці сваіх вершаў і ад знакаў прыпынку, і ад вялікіх літар. Выключэнне з апошняга, бадай, складаюць тапонімы, каляндарныя назвы ды некаторыя загалоўкі. (фрагмент, Янка Лайкоў)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Медысон
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2018
  • Выдавец: Медысон
  • Памеры: 100 с.
  • ISBN: 978-985-7199-10-5
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2018 by Галіна Сіўчанка, Медысон - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org