be
pdf

Народная Воля 26 (4484) 2020

Сумная статыстыка: дзясяткі тысяч нашых грамадзян гадамі пакутуюць за кратамі. Вядома ж, усе яны мараць аб адным: хутчэй бы выйсці на волю! Гэтага жадае ім і газета «Народная Воля». І калі кожны яе нумар будзе трапляць у іх рукі – набліжэнне свабоды стане рэальнасцю. Разумнае друкаванае слова здольна ўзняць дух зняволеных людзей, прыдаць ім веру ў лепшую будучыню. Была б у рэдакцыі магчымасць аформіць бясплатную падпіску на «Народную Волю» кожнаму, хто адбывае пакаранне ў турме, калоніі ці ў месцах вызначанага пасялення, – абавязкова зрабілі б! На жаль, цяжкае фінансавае становішча не спрыяе гэтаму. Таму мы звяртаемся да бацькоў, родзічаў, сяброў, былых саслужыўцаў тых, хто па той ці іншай прычыне апынуўся ў зняволенні: падпішыце іх на газету «Народная Воля»! Кошт месячнага камплекту – усяго 8 рублёў 50 капеек. Адшкадуйце такую невялічкую суму – і, паверце, ваша дабрачыннасць адгукнецца шчырай удзячнасцю тых, хто з нецярпеннем чакае свабоды. «Народная Воля» наблізіць гэты час! Заўважым: закон дазваляе зняволеным атрымліваць газеты, якія афіцыйна зарэгістраваны Міністэрствам інфармацыі і без абмежаванняў выходзяць у нашай краіне. «Народная Воля» – з ліку такіх. І яе можаце выпісаць чалавеку, які па волі лёсу апынуўся за кратамі, на любы тэрмін – на месяц, два, а неўзабаве і да канца года (вось-вось распачнецца падпіска і на ліпень–снежань). Можаце ўявіць, з якім задавальненнем той, хто за кратамі, будзе чытаць кожны матэрыял з волі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-03-31
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2020 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org