be
pdf

Беларусы ў свеце 3 (214) 2020

Інфармацыйны бюлетэнь

Аргкамітэт літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” у Дзень Волі абвясціў імя свайго чарговага лаўрэата. Ім стаў празаік з Падляшша Міхал Андрасюк за раман “Поўня”. Выдаўцом кнігі з’яўляецца Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”. Аргкамітэт “Вялеса” растлумачыў, як кніга, на тытуле якой стаіць 2018 год выдання, трапіла ў сёлетні шорт­ліст прэміі. “Раман “Поўня” насамрэч пабачыў свет увесну 2019 года, хоць на вокладцы стаіць 2018­ы. Таму кніга не магла трапіць у шорт­ліст Вялеса за 2019­ы, бо шорт складаецца ў студзені. Улічваючы гэтую акалічнасць, аргкамітэт прыняў рашэнне уключыць кнігу ў шорт за 2019 год”. Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Празаік. Піша пабеларуску і па­польску. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Войнаўка Дубіцкай гміны. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам “Беларускага Радыё Рацыя”. Дэбютаваў у “Ніве” (1979) вершамі. Аўтар зборніка апавяданняў “Фірма”, дзе яскрава засведчыў разлад, народжаны дзевяностымі. У кнізе “Мясцовая гравітацыя” паказаў жыццё польскай правінцыі на польска­беларускім памежжы, яна пра маленькіх людзей са сваімізвычкамі, дзівакаватымі норавамі, смешнымі надзеямі. У 2006 годзе з’яўляецца аповесць “Белы конь”, пабудаваная як зборнік апавяданняў, якія разам складаюцца ў гарманічную карціну свету – праз гісторыі продкаў, летапіс сям’і. Кніга атрымала літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020-03
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2020 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org