be

Існасць

Шкірманкоў Фелікс
Вершы

Аўтар сябруе з пяром яшчэ з маладосці і праз усё жыццё. Кніга вершаў па-беларуску — новы літаратурны здабытак. Ф. Шкірманкоў не шукае нейкія надзвычай арыгінальныя, модныя зараз тэмы. У ягоным пільным паэтычным зроку заўсёды знаходзяцца самыя звычайныя людзі — вяскоўцы, жыхары мястэчак, невялікіх беларускіх гарадоў Цікавасць да простага чалавека набывае грунтоўную значнасць. Вершы, байкі, казкі Ф. Шкірманкова не прэтэндуюць на значныя філасофскія абагульненні, не спрабуюць здзівіць чытача нечаканымі вобразамі, метафарамі. У іх свая задача і свой маштаб. Пачуцці крэўнай сувязі з людзьмі, адказнасці перад сваёй Айчынай дапамагаюць яму стварыць самабытны паэтычны свет, які на роўных перагукаецца з клопатамі і трывогамі ўсяго чалавецтва. Аўтар гаворыць з чытачом натуральна, свабодна, захоплена і шчыра, у чым і заключаецца асноўная вартасць гэтай кнігі.

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Чатыры чвэрці
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: Чатыры чвэрці
  • Памеры: 96 с.
  • ISBN: 985-6734-46-0
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2006 by Фелікс Шкірманкоў, Выдавецтва “Чатыры чвэрці” - афармленне
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2527
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org