be

Леў Дашкевіч

каталог

Леў Дашкевіч нарадзіўся 31 студзеня (паводле старога стылю) 1882 г. у Мінску ў сям’і дваранаў: надворнага дарадцы Мінскай казённай палаты Урбана Кпеафасавіча і Антаніны Іванаўны (народжанай Крукоўскай) Дашкевічаў. У адной з анкетаў, датаванай 1923 г., Леў Дашкевіч гэтак указвае сваё паходжанне: «3 дваранаў Віцебскай губерні». Род Дашкевічаў даволі старажытны, адносіўся да гербу «Леліва» і ў XVIII ст. быў адным з самых уплывовых шляхецкіх родаў Гродзенскага павету Беларусі. Частка прадстаўнікоў роду перасялілася на Валынь і ў Галіччыну . Дзядуля Урбана Клеафасавіча Казімір Антоній (нарадзіўся 12 студзеня 1782 г.) валодаў маёнткам Ташкоўшчына ў Дзісенскім павеце. Пра дзіцячыя і юначыя гады Льва вядома няшмат, акрамя таго, што быў выключаны з Мінскай мужчынскай гімназіі з прычыны кепскай паспяховасці. Імаверна, не па душы падлетку была жорсткая сістэма выхавання, якая бытавала ў гімназіях. Паводле ўспамінаў ягонага сына Леанарда, бацькі накіравалі Льва працягваць навучанне ў Віленскі інтэрнат-канвікт. Але прабыўшы там год, гэтак і недавучыўшыся, ён збег у Мінск і жыў у сваіх бацькоў у вялікім доме на Аляксандраўскай вуліцы, што насупраць бровару братоў Лекертаў (сучасная «Аліварыя»), Юнак захапляўся хімічнымі вопытамі і фатаграфіяй. Ддначасова вучыў французскую мову ў хатняй настаўніцы францужанкі Жэнар. (Уступны артыкул, фрагмент)

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальны гістарычны музей
Выдавецкая сэрыя: Месяц фатаграфіі ў Мінску
  • Месца выхаду: Мінск
  • Выдавец: Нацыянальны гістарычны музей
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4661
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org