be
pdf

Каталіцкі веснік 1 (106) 2020

Газета Віцебскай дыяцэзіі

Кенійскі францішканін а. Пітэр Табічы, які ў 2019 годзе быў абраны найлепшым настаўнікам у свеце, сустрэўся з Францішкам. Гэта адбылося 8 студзеня ў ватыканскай рэзідэнцыі Святога Айца. Мяне вельмі натхніла вялікая пакора Папы. Падчас сустрэчы ў Доме св. Марты ў Рыме ён сказаў мне: “Маліся за мяне, браце!” Я адказаў: “Маліцеся за нас і за ўсіх настаўнікаў”, – падзяліўся каталіцкі манах у “Твітэры”. 36-гадовы а. Табічы – настаўнік матэматыкі і фізікі ў сельскай школе ў Кеніі. Спачатку ён працаваў у прэстыжнай прыватнай школе, але потым вырашыў вучыць дзяцей з бедных сем’яў. Восем гадоў таму ён стаў францішканінам і пачаў аддаваць 80% свайго заробку на дапамогу тым, хто мае патрэбу. Намаганні законніка дазволілі яго школе стаць найлепшай на нацыянальным міжшкольным конкурсе, а 24 сакавіка 2019 г. ён стаў пераможцам Глабальнай настаўніцкай прэміі (Global Teacher Prize), цырымонія ўручэння якой прайшла ў Дубаі. Пітэр Табічы стаў першым афрыканцам, які атрымаў гэту ўзнагароду. Ён быў абраны журы ў складзе 150 чалавек сярод 10 тыс. кандыдатаў з каля 180 краін свету. “Global Teacher Prize” была заснавана ў 2015 г. бізнэсменам індыйскага паходжання Сані Варкі – фундатарам самай буйной на Блізкім Усходзе сеткі прыватных дзіцячых садкоў і школ. Яго дабрачынны фонд уручае прэмію “найлепшаму настаўніку свету” з 2015 г. Яе пераможца атрымлівае мільён долараў ЗША. Айцец Табічы вырашыў выдаткаваць грошы на абсталяванне для школы і дапамогу.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Выдаўцы і выдавецтвы: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2020-01
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Copyright: © 2020 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org