be
pdf

Беларусы ў свеце 10 (209) 2019

Інфармацыйны бюлетэнь

13 кастрычніка адбылося святкаванне 70-­х угодкаў БеларускаАмерыканскага Задзіночання, найстарэйшай арганізацыі беларускай дыяспары ў Амерыцы. Ужо 70 гадоў сябры БАЗА годна прадстаўляюць беларускі народ у Амерыцы, захоўваюць і ўзбагачаюць сваю нацыянальную культуру, падтрымліваюць беларусаў на Бацькаўшчыне. Беларуска­Амерыканскае Задзіночанне было ўтворанае паваеннай хваляй беларускай эміграцыі 31 ліпеня 1947 года. Асноўнымі мэтамі было захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, уплыў на амерыканскіх палітыкаў з мэтай спрыяння дасягненню незалежнасці Беларусі, змаганне за дэмакратыю і правы чалавека на Бацькаўшчыне. За сем дзесяцігоддзяў актывісты БАЗА правялі сотні культурніцкіх мерапрыемстваў і палітычных акцый, некалькі дзесяцігоддзяў арганізацыя выдае газету “БЕЛАРУС“ Святкаванне юбілею прайшло ў беларускім цэнтры пры саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне (НьюЁрк). Сябры БАЗА з’ехаліся з розных штатаў Амерыкі, дзе месцяцца аддзелы арганізацыі – Нью­Ёрк, НьюДжэрсі, Пенсільванія, Вашынгтон (акруга Калумбія), Фларыда – каб разам адсвяткаваць юбілей задзіночання. У святочнай праграме былі віншавальныя прамовы ад дзейнай старшыні Галоўнай управы БАЗА Наталлі Федарэнка, і ад старшыняў аддзелаў, якія змаглі асабіста далучыцца да святкавання: Юрка Азарка (аддзел Нью­Джэрсі), Сяргей Кудзеліч (аддзел Нью­Ёрк), Андрэй Пушкароў (аддзел у Паўднёвай Фларыдзе).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-10
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2019 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org