- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гродзенскія замкі - гэта найбольш красамоўныя помнікі архітэктуры і гісторыі нашага горада. Вось ужо восем стагоддзяў стаяць яны на высокіх пагорках над Нёманам, як сведкі і ўдзельнікі розных падзей, што ўвайшлі ў гісторыю нашай Бацькаўшчыны. Па рознаму складваўся іх лёс. Былі яны цвержамі і ваярамі, за валоданне імі змагаліся князі, былі яны шыкоўнымі палацамі, каралеўскімі рэзідэнцыямі, былі яны бунтарамі і вязніцай, шпіталем і казармай... А сёння замкі служаць народу як скарбніца яго гісторыі і культуры, як асяродак яго высокага духу і таленту. Калі турыст, які наведаў Гродна, сапраўды жадае пазнаёміцца з нашым горадам, ён павінен перш за ўсё пайсці на Замкавую гару, што ўзвышаецца пры сутоках Гараднічанкі і Нёмана. Усё тут гаворыць мовай даўно прайшоўшых часоў. (фрагмент)