be
pdf

Наша слова 41 (1452) 2019

Адказ "беларуская" на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва - гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства - перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу - надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, па словах сацыялагіні, аналітыка Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алены Арцёменкі, будзе залежаць рэформа адміністрацыйнага падзелу краіны. Па меркаванні адмыслоўцы, у некаторых раёнах колькасць насельніцтва можа аказацца каля 5-7 тысяч чалавек, і, адпаведна, там нерацыянальна ўтрымліваць адміністрацыю. Але найважнейшыя пытанні - гэта пытанні 12 і 13 у перапісным лісце. Яны будуць гучаць так: "Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве)?" і "На якой мове вы звычайна размаўляеце дома?" Пытанні сфармуляваныя так, бо гэта - рэкамендацыі "Канферэнцыі еўрапейскіх статыстыкаў". Аднак паняцце "роднай мовы" і "першай засвоенай" усё ж не перашкаджаюць назваць любому чалавеку роднай мовай беларускую. І гэта, насамрэч, не будзе хлуснёй. Нават калі ад пачатку вы размаўляеце на рускай мове - вы ж у дзяцінстве засвоілі "Калыханку"?

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2019-10-09
  • Рэдактар: Суднік Станіслаў
  • Выдавец: Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2019 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org