be
pdf

Народная Воля 70 (4425) 2019

Усё па-старому: у акруговыя ды тэрытарыяльныя камісіі па выбарах у Палату прадстаўнікоў апазіцыянераў уключылі самае каліва. Пры гэтым старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, якую цытуе БЕЛТА, цвердзіць, што задаволена кампаніяй, бо тая ідзе ў штатным рэжыме. Відаць, штатны рэжым для ўлад – гэта калі магчымасці канкурэнцыі на выбарах, кантролю за падлікам галасоў падсякаюцца пад корань ужо на першых этапах. Мяркуйце самі: з 1430 чальцоў акруговых выбарчых камісій да апазіцыянераў можна прылічыць толькі тры дзясяткі з хвосцікам. Ды і тое з іх 23 уваходзяць у партыю “Справядлівы свет”. Гэта былыя камуністы, якія, мусіць, здаюцца вертыкалі меней небяспечнымі. Ярмошына ж казырае тым, што 72,8% у акруговых камісіях складаюць прадстаўнікі партый ды грамадскіх арганізацый. Сапраўды, фармальна ўдвая перавыканана норма Выбарчага кодэкса: каб такіх прадстаўнікоў было не меней за трэць. Норму ўвялі пад ціскам міжнародных арганізацый у 2010 годзе. Але ўлады ператварылі яе ў здзек. Бо запаўняюць квоту найперш за кошт праўладных структур, апазіцыянераў жа збольшага адсейваюць. Вось і цяпер на першых пазіцыях у акруговых камісіях – афіцыйныя прафсаюзы, “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын, БРСМ… З партый найболей месцаў атрымалі КПБ, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці і некаторыя іншыя, пра якія між выбарамі зусім не чутно.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-09-06
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org