be
Народная Воля 62 (4417) 2019

Народная Воля 62 (4417) 2019

На 10 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму адпраўлены былы галоўны інжынер вядомага на ўсю краіну прадпрыемства – малочнага холдынга «Бабушкина крынка» Дзмітрый Фірсаў. Яго жонка Таццяна атрымала 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Яшчэ адзін фігурант гэтай справы – дырэктар камерцыйнага прадпрыемства «Бланигос» Леанід Маслюкоў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ва ўсіх па рашэнні суда будзе канфіскавана маёмасць. Судовае разбіральніцтва па гэтай справе цягнулася амаль год – са жніўня 2018-га! Прысуд быў агалошаны 25 ліпеня. Дзмітрыя Фірсава затрымалі ў маі 2017 года на працоўным месцы. У прэсу ад прадстаўнікоў УБЭЗ Упраўлення ўнутраных спра Магілёва тады трапіла інфармацыя, што галоўны інжынер «Бабушкиной крынки» яшчэ ў 2014 годзе, дамовіўшыся з прадпрымальнікам, арганізаваў закупку сепаратарамалакаачысціцеля для цэха дзіцячага харчавання па завышаным кошце, шкода прадпрыемству склала каля 30 тысяч рублёў. Паведамлялася, што гэты факт махлярства – не адзінкавы, праваахоўнікі меркавалі, што агульная сума шкоды прадпрыемству з-за дзеянняў Фірсава можа скласці больш за 700 тыс. рублёў. Аднак у судзе Фірсаву і яго хаўруснікам (а справа разглядалася як крадзеж у асабліва буйным памеры, здзейснены арганізаванай групай) была прад’яўлена меншая сума – 417 тысяч 452 рублі 81 капейка, што ўсё роўна ўражвае! Па афіцыйным курсе гэта амаль 200 тысяч долараў. Да суда быў накладзены арышт на маёмасць і грашовыя сродкі абвінавачаных на агульную суму больш за 385 тысяч рублёў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-08-09
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2019 by Народная воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org