be

Ой даўно, даўно...

Беларускія гісторыі з Падляшша

Зацікаўленне, з якім сустрэлі спектакль „Ой даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша” і аднайменную кніжку пераўзыйшло спадзяванні стваральнікаў праекта. Увесь тыраж кніжкі разляцеўся вокамгненна па людзях, а чарга жадаючых яе атрымаць не меншае. Гэтым выданнем выхо-дзім ім насустрач. Не хацелі мы, аднак, паўтараць ужо зробленае і перавыдаваць кніжку ў такім самым выглядзе. Тым больш, што час не стаіць у месцы. Зявіліся новыя гісторыі і выдавецкія магчымасці. Сярод шматлікіх паездак са спектаклем была адна сапраўды незвычайная: у Злучаныя Штаты Амерыкі. Збылася яна дзякуючы, першнаперш, кіраўніку бруклінскага аддзелу Беларуска-амерыканскага задзіночання Алле Орсе-Рамана ды нашым бацькам-спонсарам Барбары і Міраславу Пякарскім. Беларусы Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі прынялі маладых акцёраў ды іхніх апякунак надзвычай сардэчна, уважліва глядзелі спектакль, узрушаліся і смяяліся так як і публіка на Беласточчыне. А былыя танцоры гурта „Васілёк” (гасцяваў на Беласточчыне ў 1989 годзе) ахвяравалі грошы, якія і пакрылі частку друку другога, пашыранага выпуску кніжкі. (Ад рэдактара, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Аб\'яднанне АБ-БА
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2013
  • Рэдактар: Ваўранюк Мікола
  • Выдавец: Аб\'яднанне АБ-БА
  • Памеры: 190 с.
  • ISBN: 978-83-934208-3-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Copyright: © 2013 by Аб'яднанне АБ-БА
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 3694, 5163
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org