be
pdf

Літаратурны рух на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае поўную карціну эміграцыйнай літаратуры. Кніга ўтрымлівае цікавыя матэрыялы, а таксама архіўныя дакументы, каштоўныя аўтографы і фотаздымкі, з якіх глядзяць на нас людзі, закінутыя лёсам на чужыну, але якія не зракліся сваёй беларускасці, сваёй мовы і культуры. Ньюёрскі даследчык Лявон Юрэвіч падрабязна інфармуе свайго чытача аб плынях, суполках і перыёдыцы, якія існавалі на чужыне і былі выразам душэўнай патрэбы беларусаў. Распавядае аб кнігах беларускіх пісьменнікаў-эмігрантаў.

Беларускія аўтары: Юрэвіч Лявон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2002
  • Рэдактар: Гардзіенка Алег
  • Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
  • ISBN: 978-5272-10-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Літаратуразнаўства
  • Copyright: © 2002 by Лявон Юрэвіч, Беларускі Гістарычны Агляд
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2582, EEDC — 531, 531-2
  • Дадатковая даведка: Сэрыя: Досьледы; Навукова-рэдакцыйная рада сэрыі: Аляксей Каўка, Вітаўт Кіпель, Адам Мальдзіс, Яўтен Мірановіч, Уладзімір Міхнюк, Віталь Скалабан, Захар Шыбека, Лявон Юрэвіч; Каардынатар: Генадзь Сагановіч
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org