be
pdf

Беларусы ў свеце 9 (137) 2013

Інфармацыйны бюлетэнь

1 кастрычніка культурніцкая кам-панія “Будзьма беларусамі!” адзначыла сваё пяцігоддзе. За пяць гадоў дзясяткі арганізацый, кампаній ды ініцыятываў падтрымалі ідэю аб’яднання з мэтай папулярызацыі беларускай культуры і далучыліся да кампаніі, каб прасоўваць трэнд беларускага — як сучаснага і перспектыўнага. Сярод буйных праектаў — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “Аднак!”, камунікацыйныя праграмы “Краіна Цмокаў” і “Культура паляпшае жыццё”, музычны праект “Тузін. Перазагрузка” і аднайменная анімацыя “Будзьма беларусамі!”. За гэты час супольнымі намаганнямі літаратурныя і музычныя сустрэчы, фэсты і канцэрты, вандроўкі і лекцыі, кірмашы праектаў і ток-шоу, што ла-дзяцца па ўсёй краіне, ахапілі 220 населеных пунктаў, а іх агульная колькасць перавысіла 4000. Менавіта таму гэты дзень — цудоўная нагода павіншаваць усіх, хто шануе, любіць і папулярызуе беларускую культуру. Каментуюць каардынатары кампаніі Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская. Алена Макоўская: “5 гадоў кампаніі — добрая нагода перш за ўсё сказаць дзякуй усім, хто паверыў у наш запал і працягвае супольную працу. Таксама дзякуй усім, хто за гэты час далучыўся да нас, падтрымаў кампанію канкрэтнымі дзеяннямі, узбагаціў ідэямі, сваім талентам. Усім, хто прыняў беларускія каштоўнасці і далей рэтранслюе іх праз свой гурт, медыі, творчую суполку, рэкламную агенцыю ці аддзел культуры.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-09
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2013 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org