be

Мае ўспаміны

Стагановіч Марыя

Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч напісала ўжо на эміграцыі на просьбу дачкі “распавесці як раней было ў Беларусі”. Таму гэты аповед пачынаецца з працяглай сямейнай гісторыі са згадкамі шматлікіх сваякоў, мае шмат дэталяў з побытавага жыцця, цікавых штодзённых дробязяў. Храналагічна ўспаміны ахопліваюць час ад канца ХІХ ст. да 1917 г. Тут акрамя апісанняў нацыянальнай традыцыйнай абраднасці ёсць згадкі, прыкладам, пра навучанне на прафесійных курсах у Менску, а таксама аповед пра бежанства ў Смаленшчыну ў часы першай сусветнай вайны. Марыя цікава параўноўвае сялянскі побыт у вёсцы Ельнінскага павету з побытам на роднай Наваградчыне, дзе яе бацька быў упраўляюшчым у маёнтках графа Храптовіча-Буценева. Дадаткам да ўспамінаў выступаюць запісы народных песень, нацыянальных страваў ды лекавых якасцяў розных зёлак, што Марыя памятала ад сваёй маці. Кніга ілюстраваная фотаздымкамі з сямейнага архіву ды суправаджаецца якаснымі каментарамі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус
Выдавецкая сэрыя: Беларуская мемуарная бібліятэка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012
  • Рэдактар: Гардзіенка Наталля
  • Выдавец: Лімарыус
  • Памеры: 200 с., іл., 17 см
  • ISBN: 978-985-6968-19-1
  • Катэгорыя: Гісторыя, Мэмуары
  • Copyright: © 2012 by Стагановіч М.
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2727
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org