be
html epub

Прамаскоўскі рэжым

Пазьняк Зянон
альбо як адбываецца разбурэньне беларусі

Кніга напісаная напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году ў Беларусі. У тым ліку таму у ёй адчуваецца палемічны запал. Аўтар робіць шырэйшы агляд найноўшае гісторыі Беларусі і прыходзіць да высновы, што самым дэструктыўным на Ўсходзе Эўропы ёсьць чыньнік расейскай імпэрскай палітыкі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу новая імпэрская дактрына Расеі была падрыхтаваная і прынятая за часы Ельцына ў жніўні 1995 года. Мэта яе заключалася ў аднаўленьні расейскіх уплываў на тэрыторыях, што вызваліліся ад СССР, а потым – далучэньне гэтых тэрыторыяў да Расеі. Але ж палітычная агрэсія Расеі супраць Беларусі распачалася яшчэ раней – вясной 1992 года пасьля таго, калі было прынятае рашэньне ЦВК Беларусі пра рэфэрэндум аб новых выбарах і чакалася прызначэньне даты яго правядзеньня. У перамозе Беларускага Народнага Фронту мала хто сумняваўся. Тады ўрад Кебіча, ратуючыся, пайшоў на зьдзелку з Масквой і КГБ. У канцы кастрычніка ўрадам Кебіча і пракамуністычнай бальшынёй у Вярхоўным Савеце быў рэалізаваны бессаромны плян антызаконнай забароны рэфэрэндуму пра новыя выбары. Беларускае грамадзтва, на жаль, засталося назіральнікам антыдэмакратычных падзеяў. Гэта разьвязала рукі расейскай разьведцы і прарасейскім рэваншыстам у старых структурах улады Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Пазьняк Зянон
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускія Ведамасьці
  • Месца выхаду: Варшава – Нью Ёрк
  • Дата выхаду: 2005
  • Выдавец: Беларускія Ведамасьці
  • Выдавецтва/ друкарня: APO, Warszawa
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Правы чалавека
  • Copyright: © 2005 by З. Пазьняк
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: http://www.zianonpazniak.de
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org