be
pdf djvu

Качан на п'едэстале

Зуёнак Васіль
гумарыстычныя вершы

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага вучылішча (1954) і аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва», у 1960 — 1966 гг. — у газеце «Піянер Беларусі», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі", з 1982 года сакратар праўлення СП БССР, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1954 годзе. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995) і многіх іншых. Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду - любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963) і паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот» (1965), «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987). Перакладае з расейскай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). У 1974 годзе за кнігу паэзіі «Сяліба» прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, а за паэму «Маўчанне травы» (1980) у 1982 годзе Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.

Беларускія аўтары: Зуёнак Васіль
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва ЦК КПБ
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Вожыка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1973
  • Рэдактар: Грамовіч І.
  • Выдавец: Выдавецтва ЦК КПБ
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Прыватны каталёг
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org