be
pdf

Народная Воля 31-32

Алесь Міхалевіч падчас выбарчай кампаніі быў адным з тых кандыдатаў, якія не заклікалі людзей выходзіць на плошчу ў дзень галасавання. Але яго ўсё роўна арыштавалі і амаль два месяцы трымалі ў "амерыканцы". Чаму? На гэтае пытанне "Народнай Волі" Алесь Міхалевіч адказаў падчас сваёй чарговай, я сказала б, сенсацыйнай прэс-канферэнцыі (цытуецца па запісе на дыктафоннай стужцы з некаторымі скарачэннямі): — Логіка была вельмі простая. Мяне затрымалі і прывезлі дзеля таго, каб я зрабіў заяву на Беларускім тэлебачанні. Мне прапанавалі зачытаць заяву. Быў ужо падрыхтаваны тэкст, і мне нават "дазволілі" ўнесці ў яго свае карэктывы. Галоўнае, каб я асудзіў дзеянні дэманстрантаў… Хацелі, каб я асудзіў іншых кандыдатаў, якія заклікалі людзей выйсці на плошчу. Я адказаў, што са мной так не атрымаецца — спачатку прывозіць у турму, а потым прапаноўваць рабіць нейкія заявы на тэлебачанні. І тады мяне пасадзілі… Ясна, што такая ж прапанова паступіла тым, хто пагадзіўся гэта прачытаць. Мне потым нават прапаноўвалі патэлефанаваць прэс-сакратарцы, каб ад імя штабу было асуджэнне масавых беспарадкаў. Я адмовіўся… У першыя двое сутак у камеры быў тэлевізар, і я бачыў заяву Раманчука. Рэакцыя маёй камеры была вельмі цікавая. Мне сказалі: "Алесь, гэта была твая заява, ты мусіў яе зачытваць”. — А калі пачаўся прэсінг? — На чацвёрты дзень, калі там з'явіліся людзі ў чорных масках, якія не маюць ніякага дачынення да супрацоўнікаў следчага ізалятара. (Я не ведаю, хто гэтыя людзі. Пішу пра іх у заяве ў пракуратуру. Хачу, каб пракуратура

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-03-01
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2011 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org