be
pdf

Ніва 2011/09 (2859)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Тлумы запоўнілі калідор будынка Супрасльскай акадэміі ў час спектакля „Ой, даўно, даўно... Беларускія гісторыі з Падляшша”. Слухаючы аповедаў з жыцця маладых акцёраў спектакля (слоўна-музычнага мантажа) гледачы на скрывалі хвалявання, а іншым разам смеху. У Супраслі была гэта першая выязная прэзентацыя гэтага прадстаўлення па за Беластокам, дзе ён узнік. Аб „Ой, даўно, даўно...” пісалі мы ў „Ніве” двойчы. Прыгадваем, аднак, што ідэя праекта, у рамках якога ўзнік спектакль, нарадзілася ў 2008 г. Паводле ўзору „Сейненскіх хронік”, мерапрыемства Асяродка „Пагранічча — мастацтваў, культур, народаў” у Сейнах, ініцыятары рашылі сабраць успаміны сем’яў падляшскіх беларусаў. Ад пачатку 2009 г. моладзь, заангажаваная ў праект, ездзіла ў Тэрэміскі, дзе над ім працавалі: глядзелі здымкі, фільмы і вучыліся песень. У спектаклі выступае — так прынамсі было ў Супраслі — дзевяцера маладых людзей з IV Агульнаадукацыйнага ліцэя і Дзяржаўнай гімназіі н-р 7 у Беластоку. Апякункай групы „Падляшскіх хронік” з’яўляецца настаўніца беларускай мовы з Пачатковай школы н-р 4 у Беластоку Аліна Ваўранюк, аўтарка сцэнарыя і рэжысёр спектакля са Згуртавання бацькоў і дзяцей вывучаючых беларускую мову „АБ-БА”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-02-27
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org