be
pdf

Ніва 2011/08 (2858)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

10 лютага ў магазінах, ва ўстановах, на прадпрыемствах гайнавяне і жыхары навакольных сёл гаварылі аб адным — аб трагічнай смерці шасці маладых жыхароў Гайнаўшчыны, ва ўзросце ад 24 да 35 гадоў, якія прыблізна ў пяць гадзін раніцы загінулі ў дарожнай аварыі на краёвай дарозе нумар 66, непадалёк ад Замбрава. Хутчэй за ўсё невялікі транспартны аўтамабіль „Opel Vivaro”, якім маладыя людзі ехалі з Гайнаўкі ў Варшаву, каб там сабраць раней прададзеную мэблю, пакаўзнуўся на слізкай паверхні і, з’ехаўшы на супрацьлеглы бок дарогі, сутыкнуўся з велізарнай грузавой машынай „Scania”. Усе шэсць мужчын з аўтамабіля „Opel” загінулі. Выратавальныя службы ажно некалькі гадзін вымалі целы памерлых з амаль дашчэнту раздушанага аўтамабіля. Ад поўдня гэтага дня ў Гайнаўцы была абвешчана трохдзённая жалоба. 12 лютага адбылося пахаванне шасці ахвяр аўтааварыі. У касцёле Уздзвіжання Святога Крыжа ў Гайнаўцы стаялі пяць трун. Хавалі чатырох католікаў. У пятай труне знаходзіўся праваслаўны, сямейнікі якога вырашылі, каб перад пахаваннем спадарожнічаў ён сваім сябрам па працы. У касцёл развітацца з трагічна загінуўшымі прыйшло многа гайнавян. Многа людзей у гэты дзень сабралася таксама ў царкве Іаана Багаслова ў Орлі, дзе хавалі маладога мужчыну, які працаваў у Дрэваапрацоўчым прадпрыемстве, распаложаным непадалёк ад Свята-Троіцкага сабора ў Гайнаўцы. Разам з іншымі работнікамі выехаў ён у далёкую дарогу, але, не праехаўшы (...)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2011-02-20
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2011 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org